Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Лясьнiчоўка бокам вылiзiць? — перапытаў Антось.

— Ага. Пiрадай, кажыць, Антосю Дзiркачу ад Лявона Шпунта й скажы, што лясьнiчоўка яму бокам вылiзiць. Што гэта значыць?

Антось маўчаў.

— Я тады, гэтае самае, пытаюся, а дзе-ж той Лявон Шпунт ёсьць цяперака. У партызанах, кажыць мне гэты самы Барабоська. А дзе-ж тыя партызаны? пытаюся. — У нас, а найболi дык туды ў бягомельскiх лясох, — кажыць ён мне.

— Дык яны да iх у вёску прыходзяць?

— Ды няўжо-ж… Павесiлi, кажыць, солтыса, разагналi школу, дзяўчат пагвалцiлi, а колька над людзьмi назьдзеквалiся! Аграбiлi, кажыць, цэлую вёску, так падчысьцiлi ўсё пабальшавiцку, зладзеi. Маладых каторых дык з сабою ў парцiзаны забiраюць. I кажыць мне гэтысамы Барабоська, што сам нi знаiць што рабiць, цi ў палiцыю, цi ў парцiзаны йсьцi. От i выбiрай!

Яшчэ шмат апавядаў Захарук пра нялюдзкасьць бальшавiцкiх бандытаў i мясцовага хламу, што пераказваў яму Барабоська. Антось слухаў дзядзьку вельмi ўважна. У ягоным уяўленьнi трываў вобраз: акрываўленыя чалавек пад нагамi на падлозе, недарэчнае шкляное вока ў ласiнай галаве i Янук побач iз стрэльбай.

— Дык што гэта такое? Чаму ён так казаў, што лясьнiчоўка табе бокам вылiзiць?

Антось паволi мацаў сваю чорную бародку, уважна зiрнуў на Захарука, але дзядзькi гэтага ня бачыў. Перад вачмi стаяў вобраз зь лясьнiчоўкi. Маўклiва рушыў дахаты.

— Што-ж гэта ня хочаш сказаць? Нешта скрываеш, цi што? — дамагаўся свайго Захарук.

— Мне нiма часу, — кiнуў пераз плячо Дзяркач.

20

Дзень сяньняшнi, сераду 25-га сакавiка, — ведаў Янук, прыгадваць будзе доўга. Вось неўзабаве, мо за якую гадзiну, узыйдзе ён на гэну рудую, што даўно па хварбе зажурылася, сцэну, стане перад гэтымi, цяпер гаманлiвымi, як пчолы ў вульлi вечарам, людзьмi ды прадэклямуе свой, не бяз поту напiсаны верш, прысьвечаны таму далёкаму гiстарычнаму здарэньню, што адбылося некалi ў Менску Беларускiм. Сотнi сялянскiх вачэй уп'юцца ў яго, спасьцерагуць кажны ягоны рух, а мiлiёны мурашак распаўзуцца па целе, ды цi не перасохне ў горле. Узварушыцца й некуды пасьпяшыць сваiм пампаваньнем сэрца, а ў скронi пачнуць татахкаць рытмiчныя малаточкi. Млосна. Памажы, Божа!

Што гэта раiў яму дырэктар Сабалеўскi, калi на школьным конкурсе, у якiм узялi ўдзел найвыдатнейшыя вучнi, каб напiсаць верш, прысьвечаны 25-му Сакавiку, узяў ён першае месца?

— Перад самым выступам, калi маеш выйсьцi на сцэну й асаблiва калi ўжо станеш тварам перад людзьмi, будзеш моцна хвалявацца. Усе хвалююцца перад выступамi, навет уежджаныя артысты й прамоўцы, каторыя ўжо многа практыкi знаюць. Я таксама, калi маю выступаць перад вялiкай аўдыторыяй, спакою не магу ўтрымаць… А каб не хвалявацца, дам табе добрую раду: зусiм ня думай пра тое, што маеш выступаць, а думай пра нешта табе мiлае, навет сьмешнае выпадак-абразок iз свайго жыцьця. Во гэтак…

Янук намагаўся пра нешта зусiм адменнае думаць, але яно, як на злосьць, уцякала й трацiлася ў тым страхоцьцi, што наступiць мела. А сьмешнага прыгадаць нiяк нельга. Побач сiдзела прыхарошаная, прыгожа зачэсаная румяненькая Дуня.

— Янучок, табе ня страшна? — шапнула яму на вуха.

— Лыткi дрыжаць, мурашкi па целе бегаюць, — перасалiў юнак.

Зiрнуў у ейныя блакiтныя, крыху прыжмураныя вочы, мусiць спадзяючыся там бадзёрасьць знайсьцi, але замiж яе ў дапытлiвых вачох-васiлькох спасьцярог ледзь заўважны цень трывогi. I блiзкасьць Дунiна ня спрыяла ўспакаеньню. Гэныя ўяўныя мурашкi цяпер, здаецца, iнвазiяй хлынулi на галаву. Вось-вось да самых мазгоў дабяруцца.

— А табе? — спытаў. Ледзь зварухнуўся перасохлы язык.

— I мне таксама, — кiўнула галавой дзяўчына.

Янук моцна ўздыхнуў. Недзе ззаду хтосьцi глумiў самасейку, бо нос едкi смурод трывожыў.

— Што табе! — хмыкнуў Янук. — Прачытаеш напiсанае, а ты-ж выдатна чытаеш. Абы адвага. От мне… Гэта-ж трэба свой верш казаць. А калi забудуся? Абсьмяюць.

Дуня мела вельмi ўрачыста прачытаць тэкст Акту 25-га Сакавiка. Яе выбралi, як найлепшую, пасьля чытаньня ў школе. А выступiць яна мае калi дабярэцца да таго ў сваiм дакладзе дырэктар.

Як гэта адважыцца? Дух займала. Нiколi-ж раней перад людзьмi, апроч вучняў у клясе, ня выступаў. А там на залi ў гэнай гушчы нагамi на падлозе шоргаючых i насамi сморгаючых сялян сядзеў недзе ззаду ягоны бацька, а ў iншым месцы й смаркуль Стась i ўжо дзяцюк Уладзiк, i брат Мiкола. Няхай адно запнецца, цi ня так добра скажа, дык ужо хто як хто, а Стась на ўсю глотку зарагоча.

Дзесьцi ў куце чулiся вясёлыя дзявочыя галасы, i агульна ледзь прыцiшаны гоман, якi не нагадваў таго, што некалi чуў на калгасных сходах. Гэтта — весялосьць i вольнасьць, там прыдушаная асьцярожнасьць, адсутнасьць сьмеху. Перад тымi сходамi зьнеахвочаных i працай змучаных людзей навiнчывалi розныя цiвуны, наводля Сабакевiча цi Лявона Шпунта, а сюды людзi прыйшлi з добрай волi й зь вялiкiм зацiкаўленьнем. Як-нiяк, маюць сьвяткаваць сваiм-жа народам, такiмi, як яны, цёткамi й дзядзькамi, створанае нацыянальнае сьвята, вялiкi гiстарычны дзень. А праграму сьвята таго стварылi, пад кiраўнiцтвам дырэктара Сабалеўскага, вучнi гацкай сямiгодкi. Тут маюць быць i сьпевы, i вершы, i даклад. I ўсё гэта ў роднай, усiм зразумелай мове, бяз прымусусу зьненавiджаных чужых палiтрукоў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x