Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Янучок, ня бойся. Табе трэба ганарыцца, што ты паэта. Iз цэлай школы цябе сам дырэктар выбраў. Ты саўсiм сабе не пашкодзiш, калi якую слабасьць пакажаш…

Дзяўчына ў чулае месца трапiла. «Слабасьць пакажаш…» I запраўды, жах падумаць, каб такое сталася. Паказаць слабасьць перад кiм? Дзякуючы сваiм здольнасьцям, пiльнасьцi й працавiтасьцi, ён выбiўся ў школе на перадавое месца. А гэтыя руплiвыя, простыя, жыцьцёва падбiтыя, у Бога веруючыя людзi прыйшлi сюды бяз прынукi сьвяткаваць дзень уваскрошаньня сваей бацькаўшчыны. Бальшыня зь iх, пэўне-ж, пра акт абвешчаньня незалежнасьцi Беларусi ня чула. Сяньня ў гэтым, вайной абшарпаным, вялiкiм будынку калiшняга клюбу чыгуначнiкаў найлепшыя сiлы гацкай сямiгодкi маюць гэтым суродзiчам у свой спосаб адтварыць той адлеглы дзень народнага ўваскрошаньня. Песьнi з вуснаў школьнага хору, даклад дырэктара, дэклямацыi, прачытаньне самога Акту 25-га Сакавiка, — усё гэта мела перанесьцi прысутных у iншае месца й час, ды ня толькi паiнфармаваць iх, а як мага найлепш паказаць, што сталася, каб сэрцам маглi адчуць, уяўленьнем злавiць дух часу, спалучыць iзь сяньняшнiм днём. Неабходна, каб перажылi i ўгледзiлi, як вялiкi й магутны, а пасьля пакораны й зганьбаваны народ, дзякуючы ахвярнасьцi й празорлiвасьцi сыноў i дачок сваiх, падняўся на ногi, стануў на поўны рост, заявiў сьвету, што ад гэнага часусам на нiвах сваiх будзе гаспадарыць, бязь нiякiх апякуноў-паразiтаў сваю долю возьмецца будаваць, сваiх правоў зброяй будзе баранiць.

I ў працэсе пераносу гэтых людзей у iншую эпоху Янук заняў адно з ключавых месцаў. Значыцца, як гэта «слабасьць паказаць»? Важна й тое, што ягоны верш, паводля пляну, апынуўся тут-жа пасьля галоўнага дакладу самога дырэктара школы, значыцца, як-нiяк, мусiць прадоўжыць тон цэлае ўрачыстасьцi. Вучань Бахмач надзвычайна добра ведаў прыгожую мову дырэктара. Увага людзей будзе на высокiм узроўнi, трэба не падкачаць. Вось што…

— Адно памятай, — навучаў яго кагадзе Сабалеўскi, — што калi навет i памылiшся, якое слова цi радок забудзешся, глядзi, каб ня дрыжэў голас. Гавары бадзёра, бойка, упэўнена, калi-ж памылiшся, ня чырванейся, як сасунок нейкi. Гавары голасна, каб цябе кажны глухаваты дзядзька й цётка пачулi. Разумееш?

Вялiкая сцэна сваёй голасьцю запярэчвала ўрачыстаму настрою залi. У будынку гэтым першы раз давялося Януку быць тады, калi ў нябыт адыйшоў вусаты, iз надта ваяўнiчым тварам, «маршалак». У юнацкую памяць добра ўлёгся вобраз: разьдзялiлася пасярэдзiне й паволi папаўзлаў два бакi сiняя бархатная занавеса. На задняй сьцяне, пад крыжам i дзярлiвай птушкай, абрамаваны чорным крэпам, вiсеў партрэт праслаўленага «маршалка». На сцэну выйшла нафуфыраная цацанька, вучанiца шостае клясы Гэлька Сьвёндруўна i заiнтанавала нейкi, прыдворным паэтам згарушчаны верш:

Marszalku!
То nieprawda zе Ciеbiе juz niеmа,
То nieprawda zе juz jеstеs w grоbiе.
Chоciаz cаlа Pоlskа jеst w zаlоbiе…

Калi зьмянiлася ўлада, на задняй сьцяне сцэны павесiлi лысуна з жулiкаватым выглядам, а ля яго «важдзя» зь ледзянымi вачмi й васпаватым тварам. А на сьценах залi, на чырвоных палотнiшчах, белымi лiтарамi, паразьвешвалi цi ня вытрымкi iз самае «сьветлае сталiнскае канстытуцыi», тае, што сонцам звалi:

В СССР женщины, наравне с мужчинами, имеют права…

Граждане СССР имеют право на отдых…

Калi прапала занавеса? Пры бальшавiкох яшчэ была. Пасьля «будаўнiкi новай Эўропы» на некаторы час тут войска разьмясьцiлi. Добра, што крэслы й лавы не папалiлi.

Сяньня сьпераду, на машце перад галоўнымi дзьвярмi лунаў бел-чырвона-белы сьцяг, а вышыты белым колерам на чырвоным палатне рыцар пагонi аздабляў цэнтральнае месца сьцяны за сцэнаю. Гэта-ж цi не настаўнiца ручных работ паклапацiлася. Трэба й пэўне нялёгка было знайсьцi палатно, чырвоныя й белыя нiткi. А пад пагоняй, чырвоным на белым напiс:

ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
1918–1942

Адно кантрастам, з малымi чорнымi вусiкамi, насупленым тварам вiсеў над пагоняй партрэт новага гаспадара. Як-жа безь яго? Паспрабуй. I цi гэты чым розьнiўся ад ад тых з пэйсамi карлаў, жулiкаў-iльiчоў цi iншых ёсiпаў?

Пагоня й «жыве Беларусь» на месцы. Яна тут жыла, цяпер жыве й усiх перажыве. Але што пра гэтых, найнавейшых? Калi адкоцяцца iхныя колы? Сьпераду сцэны, над рампай Янук прачытаў:

Rader mussеn rollen fur dеn Siеg!

Будынкам гэтым i цяпер загадвалi чыгуначнiкi, але гэтыя крыху ад папярэднiх розьнiлiся. Iхныя «колы да перамогi мусяць кацiцца». Значыцца, ня толькi тавары й людзей, цi зброю перавозiць. Здорава!

Заля крыху ацiхла. Увайшлi два Немцы ў суправодзе войта. Адзiн сяржант жандармэрыi СС, а другi — «зондэрфюрэр». Што за назоў i функцыя? У гэных «зондарах», i хто якiм быў «фюрэрам», апроч галоўнага, з чорымi вусiкамi й калючымi вачмi, Бахмач не разьбiраўся. Адно чуў, што «зондар» займаўся гаспадаркай, значыцца пэўне-ж зьдзiраў падаткi, цi глядзеў за прадпрыемствамi працы. А жандарм быў галоўным шпянём мясцовае, абсаджанае пакуль што Палякамi, палiцыi. Казалi, што й гэты быў фальксдойчам, значыцца Левандоўскаму добры кумпан.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.