Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Немцаў i войта пасадзiлi на пярэднiм радзе, мiж настаўнiкаў. Шмат хто пакланiўся войту, чалавеку свайму, якi заняў урад пасьля Бабра. Гэты больш высьцерагаўся, бо ведаў адкуль iдзе небясьпека.

З двух бакоў вучнi пачалi выходзiць на сцэну, станавiлiся ў тры шэрагi. За iмi нехлямяжым крокам з правага боку выйшаў высокi, цыбаты, худы, сьветлавалосы, зь вялiкiмi залысiнамi на шылаватай галаве стары дзяцюк Iван Скараход. Сын мясцовага, абруселага псаломшчыка, да «помашчы меснаму патрыяцiзму», як ён казаў, энтузiязмам не гарэў. У школе вучыў сьпеву, а на гэту нагоду загадалi яму падабраць адпаведны сьпеўны рэпэртуар. Сам валодаў добрым тэнарам. Ласкавыя й мiлагучныя мэлёдыi надта спадабалiся харыстам i Склараход, нашто ўжо пагардлiва адклiкаўся пра «местны патрыяцiзм», ня мог астацца абыякавым да прыгожай беларускай песьнi. Заля зусiм ацiхла, а высокi цыбаты настаўнiк, апрануты ў добра апрасаваны чорны касьцюм, пад гальштукам на штыўным каўнерыку, колькi часiн прыглядаўся залi, пакланiўся, адвярнуўся да хору й падняў абедзьве рукi.

Люблю наш край, старонку гэту,
дзе я радзiлася, расла…

Мэлёдыя, на два галасы, палiлася цiха й некаторыя ледзь спасьцераглi, як вучнi сьпяваць пачалi. Галасы-ж пачалi буйнець i адразу быццам шырокай ракой лiнулi ў перапоўненую залю. Скараход, iз сваей доўгай шыяй, у гэнай пазыцыi нагадваў чорнага бусла, лёгка й плаўна, быццам крыльлямi, узмахваў рукамi. Мэлёдыя заваражыла людзей. Зiрнi на зморшчаныя, сiверам абсьцябаныя твары, якiя рэдка калi ў непраглядным жыцьцi распрамяняла ўсьмешка. Бачыш як загарэлiся вочы? Сэрцы ўскалыхнула блiзкая душы мэлёдыя, цi не радня тэй, што плыла зь бяроставай трубы пастуха Хвядоса зь Лiпавiч i тэй, што цягнулi згорбленыя, на захадзе сонца сьпiны выпрастаўшыя жнейкi на хутары Лазоўскага, радня сьпевам жаўранка й кукаваньню зязюлi ў Гараватцы, рэха неўгамоннага шорхату лiсьцяў гiганта Архiпа й журботнага суму сястрыц хвояў на лiтоўскiм могiльнiку. Гiмн любовi да роднае зямлi, яе незаменнай прыроды, споведзь вечнае прывязанасьцi чалавека да свайго роднага гнязда…

Калi пасьля канца песьнi цыбаты Скараход адвярнуўся да залi й паволi пакланiўся, громам палiлiся воплескi. Вучнi, так як увайшлi раней на сцэну, цяпер павярнуўшыся шнурамi, пайшлi ў бакi. Апошнi выйшаў дырыгент, але воплескi ня сьцiхалi й пачулiся крыкi: — Яшчэ! Тады зноў зьявiўся Скараход, паволi, паважна выйшаў аж на сярэдзiну сцэны, усьмiхнуўся, пакланiўся ды завярнуў назад.

Дырэктар Сабалеўскi, узыйшоў на сцэну бадзёрым жаўнерскiм крокам. I дзiвы дзiўныя, апрануты быў у прыгожы цёмна-шэры касьцюм, з гальштукам, а ня так, як у школе — боцiкi з халяўкамi ды нейкi цёмны пiнжак. I ведамы позiрк з-над верхняй рамы акуляраў. Цяпер чалавек гэты стаяў пасярод сцэны. Перад iм ня было столiка нiякага, а ў руках — нiякае паперыны, значыцца, як выглядала, меўся гаварыць з памяцi.

— Вяртайцеся цяпер у вашы вёскi, сёлы й гарады, у далёкiя й блiзкiя куткi бацькаўшчыны сваей роднай i скажыце народу нашаму, што надыйшоў дзень ягоны абяцаны, бо скончылiся цярпеньнi й мукi ягоныя. Абвясьцiце яму, што адвалены й далёка адкiнуты цяжкi камень зь яго магiлы й што да новага вольнага жыцьця ўваскрэсла Беларусь! Абавязкова дапiльнуйце, каб усе пачулi й зразумелi радасную вестку пра тое, што нарэшце ўзыйшло доўгачаканае яркае й сьветлае сонца над прыгнечанай i зморанай краiнай i што ад дня ейнага ўваскрошаньня пачынаецца жыцьцё новае: сам народ наш, бяз чужых махляроў, гаспадаром будзе ў хацей на нiве сцаей i што ўжо ня будзе валадарыць iм i загадываць яму чужнiк. I скажыце ўсiм, каб мацавалiся духам у гэты вялiкi дзень радасьцi i славiлi Бога Ўсемагутнага за збаўленьне ды няхай памоляцца за тых, што змагалiся й аддалi жыцьцё свае за тое, каб уваскрэсла й жыла Бацькаўшчына!

— Гэткiмi словамi гаварыў у менскiм гарадзкiм тэатры да дэлегатаў Усебеларускага Кангрэсу адзiн з удзельнiкаў таго ўрачыстага паседжаньня, што 25-га сакавiка 1918-га года абвесьцiла незалежнасьць Беларусi ў хворме Беларускай Народнай Рэспублiкi.

Сабалеўскi гаварыў узьнёслым, чыстым, цьвёрдым голасам i ўмiг уся заля ператварылася ў слух. У тую абсалютную, напружаную цiшу ўрываўся лязгат-бразгат няспыннага руху са станцыi. Чыгуначным шляхам, быццам пупавiнай, лучыўся аграмадны ваенны апарат з фронту на ўсходзе iз сваей маткай-Райхам, што корм i прылады сьмерцi яму дастаўляла. З-за сьценаў клюбу, такiм чынам, даляталi адгалоскi руху, народжанага вялiкiм змаганьнем тых самых дзьвюх сiлаў, што ходалiся й тады, калi сакавiк нарадзiў Беларускую Нардоную Рэспублiку. Праўда, сiлы гэныя зьмянiлi свае маскi, але ня сутнасьць тытанiчнага змаганьня. Павялiчылася варварства. А ў гэтай залi красамоўны дырэктар простымi i ўсiм зразумелымi колерамi маляваў карцiну змагарнае гiсторыi народу для людзей, што рэдка ў кнiжку заглядалi, адно прымiтыўна-цяжкiя прылады працы ведалi, людзей, якiм чужынцы ўжо на працягу стагодзьдзяў намагалiся забраць душу, апляваць iх, зьнявечыць, каб пасьля нявольнiкамi ў ярмо сваё запрэгчы. Як пакажаш скамплiкаваную гiсторыю людзям, што так даўно сьвятла ня бачылi, якiм бiлi-таўклi ў галовы, што яны — найнiжэйшыя iстоты, паўзуны, нявольнiкi, пагарды нявартыя? А апошнi, найбольш крывадушны акупант i варвар узяў чыстае, як крынiчная вада, слова й перанiцаваў ягонае значэньне… Ведаў усё гэта дырэктар i таму гаварыў як мага проста.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x