Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ведаеце, камiндант, давайце во яшчо па чарцы вып'ем. Можна? — спытаў Антось, бяручыся за лiтроўку. Ён прыгледзеўся пляшцы й мяркаваў, што яшчэ па чарцы выйдзе. Госьцi былi зусiм цьвярозыя, а другой пляшкi не хацелася даставаць. Камандантавы пытаньнi былi яму не на карысьць. Начальнiк намагаўся лавiць Дзеркача за язык. Важна, каб нiводнага слова лiшняга не сказаць.

— Ну дык за ваша здароўе, — запрапанаваў Антось.

— Вы думаеце, што тут нiдзе камунiстаў ужо няма? — выпiўшы самагонку, вярнуўся да спыненай тэмы Левандоўскi.

— Чорт iх ведаiць, — адказаў Дзяркач. — Можа дзе ў якiя дзiркi й пазалазiлi. Вам лепi пра iх ведаць. Мне толька плуг ды каса, а палiтыка мне, як кабыле пятая нага.

Левандоўскi спасьцярог, што на гэну тэму нiчога ад Антося больш не даведаешся й таму да яе не вяртаўся. Выходзячы з хаты, паны начальнiкi ветлiва дзякавалi гаспадынi за пачастунак. Антось стаяў ля вакна й прыглядаўся засьнежанай дарозе аж пакуль брычка за паваротам зьнiкла.

— А ўсё-ж цiкава, хто таго Бжончка забiў, - сказала Нiна, крыжуючы ваўняную нiтку ў пяце шкарпэткi й ня гледзячы на Антося. I Антось удзячны быў ей, што блiзка i ўважна ў вочы яму ня зiрнула, бо магла-б там штосьцi непажаданае спасьцярэгчы.

— Так, цiкава, — адказаў Дзяркач.

Ён выйшаў на двор. За бальшаком, ля школы чуваць былi дзiцячыя звонкiя галасы. Вiдаць, што дзецi кончылi заняткi. Вучыла iх старая Плясьневiчыха, удава нейкага польскага ўраднiка. Як вучыла! Даўно трэба было-б свайго настаўнiка, каб гэта недалуга дзяцей не калечыла.

19

Хваля апэрацыi «Барбароса», што летам хлынула з захаднiх «сьвяшчэнных» межаў калянiяльнае iмпэрыi на ўсход i якую мела ўстрымаць абсьпяваная i ў песьнях нiколi няпераможаная Чырвоная Армiя, нястрымным iмклiвым iмпэтам разьлiлася па аграмадных раўнiнных прасторах ад Чорнага мора да Мурманску. Хуткасьцi хвалi, як тады выглядала, ня будзе супыну. Калiшнi Банапарт, што iз сваей Гранд Армэ спаласаваў Беларусь у паходзе на Маскву, такой сiле пазайздросьцiў-бы.

Хваля кацiлася i паветрам, i галоўнымi ды меншымi, утоптанымi цi ўежджанымi шляхамi. У сваiм магутным iмкненьнi ў Беларусi яна выпаласкала ўсю зямлю апроч вялiкiх лясных масiваў. А пазьнейшыя падчышчальныя апэрацыi, што сiтам мелi прасеяць-вычысьцiць занятыя землi, у васноўным не закранулi занесеных нетраў краiны. У вярхоўях Бярозы-ракi, узяўшы з Захаду ад Докшыц, праз Бягомельшчыну, Вушаччыну, Лепельшчыну й Лагойшчыну, мятла акупанта адно пабэрсалася па акраiнах пушчаў. На вялiкай залесенай прасторы, калi-б яны наважылi сядзець цiха, маглi-б скрыцца большыя вайсковыя адзiнкi. У запраўднасьцi-ж ваенны хаос прытулiў гэтта малыя групы ваенных недабiткаў, якiх, зважыўшы асаблiвыя акалiчнасьцi поўнага разгрому бальшавiцкiх сiлаў, нельга навет было назваць дэзэртырамi. Завязваныя пераможцамi ў паходзе на ўсход мяшкi як мага хутка лiквiдавалiся, але залесенасьць ня спрыяла поўнаму ачышчэньню занятых земляў.

Тое, што высьлiзнула зь мяшкоў i пасьля ўцякло спад мятлы, зашывалася ў глыбiнях пушчаў. Ашаломленае магутным ударам, паадзiнотна й невялiкiмi групамi трываючы, яно залiзвала сьвежыя раны. Будучыня — цьма, а цяпершчына дакучала патрэбай палагоджаньня звычайных цялесных патрэбаў. З гэтай простай прычыны прысутнасьць ваенных недабiткаў насамперш адчулi мясцовыя сяляне. Прыгоньнiкi зьненавiджанага й кагадзе зьлiквiдаванага ладу працiралi вочы, выпроствалi сагнутыя дагэтуль сьпiны, аглядалi свае цяпер запраўды ўласныя нiвы. Трывала й дужэла «новым парадкам» народжанае спадзяваньне.

«Беларусы! Вас чакае зямля!»

Дачакалiся. Адыйшла ў нябыт зьненавiджаная й праклятая, мiлiёны найлепшысх сялян на глум у Сiбiр загнаўшая, калгасная брыда. Новы гаспадар, хай характарам ня менш дзярлiвы й нажывы прагны чымся ад веку зьненавiджаны Маскаль, тымчасам зубоў яшчэ не ашчэрыў.

Прысутнасьць у лясох чужых людзей, што часта прасiлi цi дамагалiся хлеба, тымчасам ня выклiкала трывогi ў гэтай, зь няпамятных часоў гасьцiннай краiне. Пакiнь селянiна ў супакоi й калi ўсё ўляжыцца-утаўчэцца, калi будуць да працы рукi, усiм хлеба й да хлеба хопiць. Абы не папялiлi дабра ваенныя пажары, абы далей адсюль тую хвалю-навалу, глум i сьмерць.

Лясныя людзi, загаiўшы раны, пачалi разглядацца, пасьмялелi, вылазiлi з зашытых у гушчарах бярлогаў i нораў, абiвалi парогi навакольных сялянскiх гасподаў. Неўзабаве просьбы зьмянiлiся дамаганьнямi й рабункамi.

— Бандыты грабяць! — з трывогай паўтаралi пад сялянскiмi стрэхамi людзi. I ўжо пазьней слова «бандыты» ператварылася ў «партызаны».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x