Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Антось зноў зiрнуў на палiцыянта, але не сьпяшыў з адказам. Запавольваў наўмысна.

— Гэта мяне пытаецеся? — перапытаў.

— Так, вас.

— Ну дык як вам гэтта сказаць, нi знаю. Людзi, як да лясьнiка, значыцца служачага… А каторы служачы, дык ён-жа, вядома, свайму пану служыць. Дык от так i адносiлiся, значыцца…

— Як? Добра, цi дрэнна?

Пытаньне было кiнута зручна. Яно, гэтае пытаньне, здаецца такое нiкчэмнае й звычайнае, але да чаго яно вядзе? Быў Дзяркач ужо ў руках добрых iнквiзiтараў i ведаў небясьпеку аднаго намёку, аднаго неасьцярожнага слова, навет позiрку. Найлепш паволi языком баранаваць, старацца як мага працiўнiку наперад забегчы.

— Знаiця, нi нам яго судзiць. Спытайцеся, каго хочаце…

— Я вас пытаюся, — насядаў Левандоўскi.

— Ну дык я вам скажу гэтак: ён мне мяжы нi пiраараў, куры ягоныя мае лехi нi падзерлi, анi за дзеўку якую мы зь iм узагрудкi нi бралiся…

— Што гэта значыць? — спытаў камандант солтыса.

— Пане камандант, гэта тут у нас так гавораць. Значыцца калi чалавек табе ворагам ня быў.

Фольксдойч хiтравата ўсьмiхнуўся, палез у папяросьнiцу, прыкурыў. На твары ягоным зьявiўся цень.

— Ну а калi камандантам палiцыi яго паставiлi, то таксама вам ворагам ня быў?

Антосеў твар налiўся нявiнна-наiўным зьдзiўленьнем.

— Што гэта такое вы пытаецеся? А чаму ён меў мне ворагам быць? Гэта што, я якiя парахункi зь iм меў мець, цi абакраў каго?

Гаспадароў голас гучэў абурэньнем. Камандант зварухнуўся на лаве, зiрнуў на Нiну й «дзiравага шляхцiца», усьмiхнуўся.

— Ну што вы, пане Дзяркач, хвалююцеся. Я-ж от так папрыяцельску спытаў. Анiчога дрэннага пра вас ня думаў. Здавалася мне толькi так, што калi чалавек сьцярог урадавага дабра, значыцца лясьнiком быў, дык мог каму на нагу наступiць. Цi пасьля, як камандантам быў… Нехта-ж меў прычыну яго забiць. Ну як вы думаеце, была прычына цi не?

— Ясна, што бяз прычыны ня было, — вялым голасам згадзiўся Антось. Лес лесам… Трэба каму якая жардзiна, цi што, дык што-ж бывала, што каторы паедзiць i высячыць, а лясьнiк яго паганяiць. Каторы-ж папаўся дык пэўня-ж, што лясьнiку за гэта ў рукi нi цалаваў. Ну а камiндант зноў-жа камiндантам. Ня ўсе яго любяць, але-ж каб забiваць за гэта чалавека, дык дзе тамака…

— Значыцца, — падхапiў Левандоўскi, — вы гэтым кажаце, што людзi маглi крыўду мець, але не такiя вялiкiя, каб за iх чалавека забiваць?

— Яно так выглядаiць, — згадзiўся Дзяркач.

Камандант зацягнуўся папяросай, пусьцiў кружкi дыму й глыбока задумаўшыся, паволi прыглядаўся iм аж пакуль расплывалiся пад шэрай столяй. Нiна ўстала з-за стала, села на табурэце ля вакна i ўзялася цыраваць шкарпэтку.

— З нашай гаворкi тады выходзiць, што чалавек мог мець ворагаў, але не такiх вялiкiх, каб яго каторы забiў. А вам пэўне-ж вядома, што яго абскардзiлi, што ён тут адну жанчыну з вашай вёскi ўлетку нiбы за ягады застрэлiў.

— А гэта…, было такое. Ды гэта нi даказана за што. Казалi, што выпадак быў. От нiхай солтыс скажыць…

— Бжончэк старую Бахмачыху застрэлiў, - сказаў Паўлоўскi. — Але гэта так сталася, што яна нiбы за лясьнiкову стрэльбу схапiлася, каб за мужа заступiцца. Знаеце, выпадак такi няшчасны…

Левандоўскi зноў падумаў, зiрнуў на недакурак, устаў ад стала й занёс ды выкiнуў у прысак пад плiтой.

— А ў гэтых Бахмачоў якая сям'я?

— Пракоп Бахмач, удавец цяперака ну й два сыны.

— Якiя сыны?

— Адзiн малады, цяперака ў школу ходзiць, а другi старэйшы. Той на нагу кульгавы, ён за шаўца вучыцца.

— Вы думаеце, што каторы зь iх хацеў адпомсьцiць?

— Што вы! Стары Пракоп, ён нядужы, а гэтыя-ж адно яшчо дзiця, лiчы, а другi калека… Спытайцеся от пана солтыса.

— Бахмачы нi такiя людзi, каб каго забiваць асьмелiлiся, — аўтарытэтна адказаў Паўлоўскi.

— Ага… Ну што-ж, мне трэба будзе зь iмi пабачыцца. Калi вы кажаце, што ня меў ён тут ворагаў, дык пытаньне астаецца пра матыў. Хто меў прычыну, каб яго забiць? Палiтычнае забойства, цi што? Яно так выглядае.

Левандоўскi зноў упёр свае рухлiвыя вочы ў Антося. Дзяркач трымаў наiўны выгляд.

— Як самi кажаце, яно так выглядаiць. Але калi думаеце, што каторы з нашых за палiтыку, дык гэта курам на сьмех. Нашы нiколi ў палiтыку ня лезьлi, з боку дзiржалiся, а ня тое, каб каго яшчо за палiтыку забiваць.

— I камунiсты таксама?

Антось адразу спахапiўся.

— Ад якога часу раўняць нашых з камунiстамi? Вы што, ня вiдзiця, што нам камунiсты нарабiлi? Я сам во ледзь вырабiўся. Каб ня Немцы, дык косьцi недзiка на Сiбiры зямлю парылi-б…

— Знаю, знаю, — пасьпяшыў згадзiцца камандант.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x