Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А што яны тых мяхох вязуць? — пыталася дзяўчына.

— Як то што? Зярно, пэўня, от што.

— Дык цяперака-ж, перад жнiвамi, людзi ў прогаладзь жывуць. Дзе яны маглi так многа зярна набраць?

— А дзе, ты думаеш, дзелася збожжа з маёнткаў, каторыя бальшавiкi саўхозамi парабiлi, га? От пэўня каторы маёнтак абчысьцiлi й вязуць, можа на млын, цi куды, — тлумачыў Янук. — Мяне толькi цiкавiць, чаму яны сваiмi грузавiкамi не вязуць, а мужыкоў пазганялi… I хто гэта вiдзiў каб на вазы так многа накладаць?

Прыглядалiся дарэмным натугам вужа хурманак узьлезьцi на ўзгорак. Вэрхал i бiцьцё прадаўжалася.

— А хто гэта казаў, што Немiц нi такi дзiкун, як Маскаль, што людзей так ня душыць! Паглядзi во, як нячыстая сiла, каб цябе зiмля нi насiла, як б'ець людзей, як быдла якое! Каб цябе, каб цябе! Што ты зь яго выб'еш, сукiн сын?! — злаваўся Янук.

— Лепi пойдзем, Янучок. Глядзi, нас яшчэ ўвiдзяць дык i нам пападзець.

— За што?

— Як то за што? Цi iм многа трэба? Возьмiць у прыпрэжку, а тамака разьбiрайся.

— Чорт яго, гэтага Немца, знаiць. Можа праўду кажаш…

Гулкi вэрхал, скрып вазоў, рыпеньне гужоў, хрып коней i цяжкое дыханьне людзей ня спынялiся. Нязвычайны вобраз прыкаваў юнакоў да зямлi. Стаялi, як заварожаныя. Напятыя да адказу мускулы, акрываўленыя й спацелыя твары, енк i стогн ад удараў, запененыя конi, — жах! Трэснуў гуж ад хамута й сiвы пярэднi конь, зрубцаваны пугай, увесь дрыжачы ад перапалоху, задам выступiў пераз аглоблю. Немцы ззаду падбеглi да пярэдняй хурманкi й пачалi нешта гергятаць. Сяляне, усё яшчэ ўпёршыся ў воз, звольнiлi натугi. Зноў пачулiся крыкi загадаў i некалькi мяшкоў з возу паляцела на дарогу. Рукi зьвязалi парваны гуж.

— Ну вось так i навучацца, — заўважыў Янук.

— Чаго навучацца?

— Паськiдаюць мяшкi з вазоў, каб лягчэй было, узьедуць на гару, а тады мяшкi паднясуць i зноў наладуюць. Так усiм лягчэй будзiць.

Загад, чуваць было, пайшоў па ўсiм вужы нязвычайнага абозу, бо зь iншых калясак мяхi пачалi ськiдаць.

— Пойдзем! — спанукала Дуня. — Даволi нагледзiлiся.

Iшлi воддаль ад дарогi мiж кустоў, каб далей ад вока няпрыяцеля, каб, баранi Божа, азьвярэлым чужынцам у рукi ня трапiць. Доўга стаяў яшчэ збоку вэрхал. Рэдка перакiдваючыся словамi, думаючы пра толькi што пабачанае, прайшлi немалую адлегласьць. Невялiкi лес абступiў рэчку, што пятляла мiж пяшчаных берагоў. Зьвярнулi ў лес. Гэтта зусiм iншы сьвет, быццам i ня было таго жахлiвага на дарозе пад узгоркам. Паглынулi iх трэлi птушыныя, цiхi шум-гамана дрэваў i расьлiнаў, што летам i сонцам цешылiся.

— Ты адчуваеш, як парыць? Можа што нацягнiць, — сказаў Янук.

Дуня маўчала. Яна падняла падол шаўковай сукенкi аж за каленi й пабегла на сярэдзiну вады. Рэчка гэта плыла зусiм паволi й дзяўчына боўтала ваду нагамi, падымаючы то адну то другую, круцiлася, усьмiхалася, прыглядалася спакойнай тонi. Яна нахiлiлася, распусьцiла валосы, прыглядалася сабе ў вадзе, быццам у люстры. Янук забыўся ўжо пра Iцку, бiцьцё сялянаў ды вэрхал Немцаў, ён уважна сачыў дзяўчыну.

Далiбог, русалка! Кажуць, што ёсьць такое дзiўнае стварэньне з рыбiным хвастом, гiбкiм дзявочым станам, даўгiмi, пышнымi валосамi, чароўным тварам. Можа гэта адно для дзяцей казкi… А ягоная, Янукова, русалка во тут, перад iм, у вадзе. Зiрнiце, людцы мае, зь якой грацыяй, спрытам ахарашваецца, любуецца яна, сама ў сябе ў спакойным водным люстры ўзiраецца. I шкадаваў хлапец, што маляром-мастаком ня быў. Пастараўся-б, абавязкова намагаўся гэту iстоту на палатно перадаць, назаўсёды ўвекавечыць яе ў поўнай гранi колераў. Няхай-бы побач iтальянскiх мадонаў яе паставiлi. А чым яна за тыя мадоны горшая? I падпiсаў-бы так: «Мая русалка Дуня». Не. Мусiць накш: «Вясковая русалка». Во так. Гэтак абавязкова было-б лепш. Няхай-бы адгадвалi, чаму «вясковая» i чаму «русалка». А якая каму да гэнага справа? Ён, Янук, мастак i ён яе так бачыць. Чуў-жа пра тое, што розныя мастакi бачаць аб'екты па рознаму.

Ды не, чакайце. Мастак Янук Бахмач дарабiў-бы да гэтай «вясковай русалкi» вялiкi й гнуткi рыбiн хвост. Такi iз двумя пругкiмi плыўкамi з бакоў. Пакiнуў-бы бадай так, як ёсьць, верхнюю часьць фiгуры ад каленяў аж да кончыкаў доўгiх валосаў. Але чакайце, людцы добрыя, тут ня ўсё ў парадку…

Януку давялося некалi iлюстрацыi русалак у кнiжках бачыць. Хвост, вядома, як кажны рыбiн хвост. Але-ж рэшту гэтага цудоўнага стварэньня нiколi ў шаўковую сукенку, здаецца, нiякi мастак не апранаў. Дык як быць? Пачаў тады ўважней дзяўчыне прыглядацца. Грудзi зусiм няцяжка ўявiць было. Некалi-ж навет прыпадкова тыя пупышкi бачыў, а цяпер яны празь мяккi, пэўне-ж яшчэ ў панскiм палацы камбедам зрабаваны шоўк зусiм выразнымi абрысамi ўвыдатнялiся. А што-ж далей, калi ўяўляць i вандраваць зьверху ўнiз? У меру плённага падарожжа Януковага ўяўленьня чырваньню загарэўся ягоны твар. Фантазii нядрэнна памагаў сам аб'ект юнаковага зацiкаўленьня, што падкасаўшы вышэй каленяў прыгожую сукенку бэрсаўся ў рэчцы. Фактычна для ўяўленьня пакiнула дзяўчына зусiм нiкчэмны кавалак тэрыторыi, дый там пырсканьнем абмочаная сукенка шчыльна лашчыла гiбкае цела. I хто ведае як далёка забрыў-бы ў сваiх мастацкiх вандроўках Бахмач, калi-б «вясковая русалка», зачэрпнуўшы з рэчкi паўнюткiя прыгоршчы вады, ня плюхнула яму ў твар. За вадой палiўся раптоўны звонкi рогат.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x