Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Знаеш, Жыд Жыдам. Ён, як сьвет сьветам, крычаць будзiць, што рэжуць яго ўжо тады, калi нiхто яшчо й нажа на яго ня войстрыць. Дык цяжлка тут разабрацца. I я-б рукой махнуў, калi-б нешта мне ў таго Iцкi ў вочы ня кiнулася. Знаеш, нешта такое, што задумацца мусiў…

— Што такое?

— Жах, вялiзны страх. Чакай, як гэта табе пераказаць? Гэты жах увесь у вачох ягоных. Чалавек аж дрыжыць, як асiна калоцiцца. Цi ты вiдзiла калi як конь аўтамабiля спалохаецца? Ну, ага, пэўне-ж вiдзiла. А цi ты глядзела ў конскiя вочы?

— Ну…

— Тады ў каня ў вачох вялiкая, страшная панiка ёсьцека. Гэта нешта саўсiм дзiкае, яго цяжка вытлумачыць. Конь са скуры iрвецца, гатовы чалавека стаптаць, а ў вачох ашалелы саўсiм. От такую самую панiку вiдзiў я сягоньнiка ў Iцкавых вачох… А можа нi ў ягоных, як у ягонай Хайкi цi як яе там… Дзiкi, зьвярыны страх. Гэтак, вiдаць, баiцца чалавек, якому за скуру гарачай смалы залiюць. Скрыпеў стары Iцка, пярхiкаў, сьлiнiў, што Немiц iх на працу ганяiць i надта моцна страшна б'ець…

Дзяўчына маўчала. Яна нагнулася, сарвала ля дарогi белы рамонак, выцягвала пялёсткi. Янук мяркаваў, што Дуня перастала ягоным апавяданьнем цiкавiцца.

— I што казаў ён, што зь iмi будзiць?

— Чаму ён меў мне казаць? Жыды свае дарогi й сьцежкi маюць, яны больш знаюць, чым табе скажуць. Але тутака, мусiць, нiчога добрага сабе ня вываражылi. Кажуць, што ў Польшчы Немiц iх пазганяў i дзяржыць разам. Чорт яго ведаiць… Адным словам, стогнуць Жыды, ой як стогнуць. Шкада людзей! Нашто над iмi так зьдзеквацца?

— Ты Жыдоў шкадуеш?

— Ясна, што шкадую. Я процiў гвалту над чалавекам. Бог ня даў права, казаў адзiн аднаго любiць, памагаць, а ня душыць!

Воддаль ад дарогi прыгнулася крывая сасна. Падножжа яе абступiў ядловец, непадалёк шарэла крушня каменьня.

— Хадзi, вунь прысядзем, сьпяшыць няма куды, — прапанаваў Янук.

Селi на вялiкi камень i моўчкi пазiралi перад сабою. Абкружанае ўзгоркамi, места рассыпалася ў глыбокiм доле, ад чаго, вiдаць i назву сабе ўзяло. З правага боку, ад Усходу, лагодныя ўзгоркi, быццам хвалi, напiралi на гарадзкiя будынкi. А з фронту, тут-жа пад нагамi нашых юнакоў, бялелi ў засенi таполяў муры калiшняй гiмназii, у якой падчас польскае акупацыi месца дзеткам мясцовых «кацапаў» ня было. На правы бок, вышэй, на ўзгорку расьселася даўгая, аднапавярховая «чырвоная» школа. За гэтымi будынкамi зелянела невялiкае, мо гактараў дзесяць, аброслае трысьнiком, чаротам i аерам возера Глыбокае. З правага боку ў ваду яго ўглядалася ахутаная зеленьню сьвятыня, цяпер праваслаўная царква, а калiсь кляштар, касьцёл i цьвярдыня надта агрэсыўных ды мiж мясцовага народу нялюбых Кармэлiтаў «босых».

На зялёным даху яе распоўзься аграмадны бiзантыйскi купал, якi абступiлi чатыры вежы. Ззаду да сьвятынi прытулiўся вялiзны, з чырвоным дахам, будынак калiшняга кляштару. Насупраць царквы, перазь немалы пляц i вулiцу зухавата чапурыўся дзьвюмя барокавымi франтавымi вежамi рыма-каталiцкi парафiяльны касьцёл. Ракой Бярэзьвiцай, што прабягала пад мостам на Вiленскай вулiцы, гэтта-ж побач старога й бязьдзейнага вадзянога млыну, возера Глыбокае спалучалася з возерам Беразьвецкiм. На паўночным канцы апошняга вiдаць быў сiлуэт калiшняга Базыльянскага касьцёлу й кляштару. Палякi трымалi тут гарнiзон кавалерыi, а бальшавiкi замянiлi яго ў вязьнiцу, у якой закатавалi шмат выдатных мясцовых людзей.

Направа ад праваслаўнае царквы зелянеў стары гарадзкi сад, а за iм могiльнiк. Шнуром старых бярозаў бег гэтта гасьцiнец на Лужкi й Дзiсну. За царквой i парафiяльным касьцёлам, у паўночна-ўсходнiм куце стоўпiлiся двухi трохпавярховыя будынкi. Два зь iх калiсь памяшчалi пачатковую й тэхнiчную школы. Стаялi побач бальшака, што бег на Азерцы й Мамаi.

У прадаўгаватае Беразьвецкае возера з аднаго боку ўглядалася сьвятыня з кляштарам, а заходняга — сасьняк на пяскох. Вялiзная i крыклiвая хмара груганоў i варон нiколi ня сьцiхала над жыдоўскiм могiльнiкам побач конскага рынку, якi атрымаў мазву ад таго, што калiсь на iм пераважна коньмi гандлявалi. Галоўны-ж рынак ляжаў на скрыжаваньнi вулiцаў Вiленскай i Докшыцкай, у цэнтры места. Сюды з паўдня дабягаў i гасьцiнец, ля якога сядзелi цяпер нашыя юнакi. Паўдзённы й захаднi бок гораду раськiнуўся на ўзвышшах. Гэтта пасялiлася бальшыня Жыдоў i вырасла калiсьцi вялiкая, як пуня, сынагога. У недалёкай будучынi паўстане тут i глыбоцкае «гетта», у якiм зброя й пажар вынiшчуць рэшту жыдоўскага насельнiцтва пад восень 1943 году.

Чыгунка з Гацяў дугой падбягала да гораду з паўдня. Цягнiкi спынялiся на станцыi паблiзу шырокага Докшыцкага гасьцiнцу, дзе на белай вадакачцы вялiкiмi лiтарамi напiсалi назву гораду, а чыгунка бегла на захад, — на Варапаева, Паставы, Сьвянцяны й Вiльню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.