Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А чаму ты яго нi застрэлiш?

Антось спасьцярог у Януковым голасе калi ня зухаватасьць то нейкi выклiк. Ён зiрнуў на Лявона, што кучай гною расплыўся на падлозе, доўга i ўпарта ўглядаўся ў Януковы вочы. Вiдаць, што нешта думаў…

— Можа лепi ня будзем, — сказаў вяла.

— Дык i ты нi асьмелiшся застрэлiць? — зноў выклiкаў Янук.

У вадказ на гэта Антось няпрыязна, амаль злосна зiрнуў на юнака, нiчогане сказаў, згроб свой наган, схаваў у торбу i ўзяў ў руку стрэльбу. Разглядаўся па пакоi. Лявон ляжаў нярухома. Рэдкiя кроплi разьлiтага малака капалi са стала на падлогу, быццам шматкроп'е па гэтай цiкавай сустрэчы стаўлялi.

— Ён i так падохнiць! — тонам поўнага перакананьня сказаў Антось, зiрнуў на Лявонавы боцiкi ў куце. — Хочаш боты? Дык бяры.

Янук падумаў, ботаў ня ўзяў. Антось плюнуў i адчынiў дзьверы. Спынiўся ля таўстой хвоi, палажыў тобу з наганам ля ног i зручным рухам выцягнуў са стрэльбы замок. Iз размахам яго далёка ад сябе мiж вершалiн дрэва, а патрэны з каробкi палажыў у кiшэню. Зiрнуўшы абыякава на Янука, што прыглядаўся гэткай дзеi, Дзяркач узяў за рулю стрэльбу i зь вялiкiм размахам стукнуў сярэдзiнай яе па таўстым камлi хвоi. Кодаўб трэснуў. Пасьля яшчэ двух удараў прыклад адляцеў ад рулi. Абодва кавалкi Антось адкiнуў у розныя бакi й выцер аб штаны рукi.

— Чартоўскае прыладзьдзе! Як-бы гэта, каб бiзь яго людзi жыць маглi?!

Пасьля гэтых слоў, ужо ня гледзячы на Янука, Антось накiраваўся схiлам да тэй сьцяжыны, якой прыйшлi сюды. Зьбянтэжаны такiм захаваньнем старэйшага дзяцюка, Янук зiрнуў уверх, дзе парз густыя вяршалiны дрэваў вызiрала засмужанае неба, яшчэ раз азiрнуўся на хату ды павольна пайшоў за Дзеркачом.

11

Спацелай рукой Янук камшыў кужэльную торбачку, тую самую, у якой некалi нябожчыца мацi смачныя сыры пад камянём выцiскала. У торбачцы таiўся сьцiплы набытак солi. Юнак намагаўся ўгадаць, цi бацька накiнецца на яго за тое, што такi, можа ня зусiм удалы гандаль зрабiў.

На золаку яшчэ разбудзiў Пракоп сына. Калi хлапец ацерабiўся i ачухаўся, пазяхнуў раз-другi, пачаў усьведамляць зьмест ласкавага й роўнага бацькавага голасу:

— …у Глыбокае сягоньнiка… Гэта-ж сьвята вялiкае ёсьцiка, сьвятога Пятра, дык i людзей, пэўня, у царкву набярэцца. Мне й самаму карцiла-б зьезьдзiць, алi-ж кабылы шкода, хапаiць ей работы вуньдзiка беднай… Дый баюся, каб дзе Немiц па дарозе не схапiў; было-ж ужо й такое, людзi кажуць. А схадзiць назарэз трэба. У хаце, — во сам вiдзiш, — каб табе парашынка солi. Я табе, сынок, торбачку круп насыплю, кусок баранiны ўлажу. Зайдзiся да Iцака, знаiш таго самага, у каторага мы каляску з кабылай ставiлi, калi нам на рынак заяжджацца ня трэба было… Яны-ж, Жыды, там пры савецкiх крамах ацiралiся й iмi загадвалi, дык i соль у iх, пэўня, ёсьцiка, а есьцi то ў iх нiнадта што… От iм трэба пэўня, крупы й мяса. Калi Iцак сам солi нi маiць, дык ён ад другiх Жыдоў можа дастанiць. Толька-ж ты, сынок, глядзi, таргуйся, каб цябе нi ашукаў. Добра, сынок?

Усё гэта бацька ледзь не адным дыхам сказаў. Янук усё зразумеў, апрач таго «таргуйся». Як таргавацца? Колькi солi трэба было-б узяць за тое дабро — крупу й леташнюю баранiну, — што бацькла нарыхтаваў у пуцатай торбе? Пракоп Бахмач на гэта адказаць ня змог.

Лiшнiм было-б Янука ў дарогу спанукаць. Даўно рупiла яму ў Глыбокае, хоць i няблiзка гэта было. Але што юнацкiм гадом адлегласьць! Трывога-ж бацькава пра кабылу свае асновы мела. Колькi-ж разоў новыя гаспадары-гарлапаны ў сялянаў коней адбiралi, наскочыўшы дзе як каршун на кволую птушыную дробязь, iз пабоямi й траскучым незразумелым вэрхалам, ды на якую працу гналi. Галодныя, зьняможаныя, зьбiтыя, вярталiся сяляне дамоў з праклёнамi новых «вызвольнiкаў».

I царква, i Iцак цяпер ззаду асталiся. У Януковай торбачцы солi ня больш кiляграмаў двух. А побач iшла вельмi-ж даўно, ад прыходу Немацаў прынамся, нябачаная Дуня.

Дзьве пары босых ног паволi ступалi па мяккiм жоўтым пяску на абочыне гасьцiнцу, вымiналi, дзе трапляўся, шурпаты й колкi жвiр. Сонца ладне з паўдня схiлiлася, лагодны сухавей лашчыў твары й валосы. Па дарозе гуртамi йшлi людзi, рэдка тарахцела каляска. Расьсеюцца-рассыплюцца ў свае вёскi цi хутары па бочных дарогах i сьцежках гэтыя вернiкi, што сяньня вялiзарную царкву маленьнем гаманой поўнiлi. Адно Януку з Дуняй дарога найдаўжэйшая да далёкiх Лiтоўцаў дабрацца.

Якая радасьць! Дзяўчына роўна, нiбы забаўляючыся, iзь ей аднэй свомай нейкай грацыяй крочыла побач. Песьцiў Януковы вушы мiлым шчэбетам лагодны Дунiн галасок. Пазiраў Янук на хвалiстыя, густыя, як сьветлы чэсаны лён, пабеленыя сонцам летнiм даўгiя Макатунiшчыны валосы, асмужаны загарам носiк i шчокi, пунсовыя й прыадчыненыя, калi маўчала, вусны, мерна дыхаючыя пад тонкiм шоўкам грудзi. Зусiм у меру, як-бы для закругленьня й завяршэньня сваiх цялесных прынаднасьцяў, Дуня папаўнела, сакавiтынм маладым нэктарам налiлася. Шчэбет пераказваў розныя дробныя прыгоды, што ў матчынай раднi летам дзяўчына мела.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x