Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяркач устаў на поўны рост i зарагатаў у ягоных руках аўтамат. Перш даўгую сэрыю пусьцiў у ваколiцу ложка, пасьля туды пад шафу, а трэцюю ў ваколiцу стала. I яшчэ пару кароткiх. Веялкай. Прысеў i слухаў. З хаты чулiся стогны. Антось моцным штуршком рынуўся праз вакно ўсярэдзону, упаў на падлогу, адкацiўся. Упоцемку, ледзь вiдаць, спасьцярог тых, што прыйшлi паляваць на яго. Фiгуры ля шафы, ля бiтай пасуды ня рухалася, а побач ложка нехта стагнаў.

Праз вакно ўскочыў Максiм.

— Максiм, пасьвяцi.

Сьвятло лятаркi каўзанула па пакоi. Раськiнуўшы рукi, ляжаў пры шафе Павалiцкi Хвёдар, а Лявон, з правай рукой ля курка стрэльбы, варушыўся на падлозе пры ложку.

— Ня сьмей, сабака! — гаркнуў Антось i яшчэ раз шмайсарам перавёў драгамiшча па грудзях.

— Нiна, Дуня! Дзе вы? Вылазьце!

Антось адсунуў ложак, адкрыў покрыўку.

— Антоська?

— Вылазьце.

Дзяркач запалiў i паставiў напокуцi каганец. Бледныя жанчыны, дрыжачыя з холаду, вылезьлi з нары. Антось ботам, з агiдай, адпiхнуў пад парог Шпунтоў труп, падняў савецкую «вiнтоўку», паставiў яе ў кут.

— Ня трэба яна табе болi, сабака!

Нiна кiнулася мужу на шыю, узнагароджвала яго цалункамi.

— Антоська, саколiк мой.

Сьлёзы радасьцi паплылi па бледным твары. А Дуня, таксама дрыжачая, стаяла збоку, пазiрала на Дзеркачоў i Максiма, ня ведала, цi браць ёй удзел у гэтай радасьцi, цi што iншае рабiць. Яна пазiрала на двух забiтых на падлозе i яе пачынала яшчэ больш трасьцi. Гэтыя дзьве брыды, каб не Антось i Максiм, маглi-б во так стаяць над яе i Нiнiным трупам. Адно яшчэ перад тым пазьдзеквалiся-бы.

— А што зь iмi? — спытала Дуня.

— Давайце вон гадаў гэтых.

Ужо на двары, калi выцягнулi й палажылi iх непадалёк ад Ромкавага трупа, Антось, пасьвяцiўшы, яшчэ каб быццам упэўнiцца, што ён упаляваў паляўнiчага, сказаў:

— Так вам трэба, сабакi! Але што я гавару? Вы нявартыя сабакi Ромкi, вы гады! Цьфу! Шкада Ромкi…

— Антось, гэта ты? — пачулася зь цемры.

Голас Дзеркачовага бацькi.

— Усе цэлыя? Каго гэта чорт да вас прыгнаў?

Стары, захутаныў кажух, прыблiжаўся. Ад варот iшлi й iншыя людзi.

— Каго чорт прыгнаў, таго й забраў, тата, — адказаў Антось. — Болi ён зьдзеквацца над намi ня будзiць.

33

Iдучы па менскай вулiцы пад канвоем, у лiку пяцёх чалавек з групы, якую пасылалi на рашчышчаньне хламу й руiнаў ля будынку камiсар'яту. Янук ледзь цягнуў слабыя ногi. Яшчэ кружыла ад сьвежага паветра галава й ён моцна высьцерагаўся каб не спаткнуцца на якую няроўнасьць, выбоiну, каб ня ўпасьцi. Тады будзе канец, — гэта ведаў. I так ледзь ня скончыўся. А цяпер вытрымаць! Адзiны ратунак. Сьвежае паветра, можа пры працы якая лiшняя крошка хлеба ў рот трапiць. Усё-ж праца — дабраслоўлены Богам занятак.

З жахам прыгадваў, што магло стацца. Яшчэ адзiн дзень, яшчэ тая жахлiвая камэра, дзе з ложка ўжо ледзь мог падняцца. У галаве шматкаляровыя кругi. Насела на яго кароста. З рук перакiнулася ў рот, амаль залажыла яго. Ня мог таго сьцiплага кавалачка хлеба сажваць i праглынуць. Адно, — i гэта зь вялiкiм болем, — ледзь удавалася тую жыжку, што называлi супам, у рот улiць. I так дзён пяць, сем, — пасьля страцiўся лiк, — без харчоў. Далi сьмярдзючую мазь Вiлькiнсона. Намазаўся. Колькi раз прасiўся да лекара, усё абяцалi. Зьняможаны, згаладалы, ляжаў на ложку, сам у камэры, ня мог устаць. Прыйшоў новы сьвет: канчальная нямогласьць, сiлы таялi. Слабасьць узяла ў свае абдымкi. I была яшчэ воля жыць, але ня было сiлы. Праз заложаны каростай рот цяжка было дыхаць. Усьведамленьне гаварыла, што прыходзiць канец. I дзiва дзiваў! Як лёгка памерцi. Цела ўжо здалося. Трэба адно нiчога не рабiць, зусiм не намагацца, ня перашкаджаць таму няўхiльнаму працэсу, якi прывядзе да сьмерцi. I яшчэ адно: зусiм нiчога ня думаць. Аддаць сябе ў рукi Богу. Ён, пэўне-ж, вызначыў Януку свой шлях, а воля Ягоная — гэта пачатак i канец.

Але ў зусiм аслабленым, схудзелым целе ня спыняў сваей дзейнасьцi ягоны загадчык — заўсёды няўтомны й вытрывалы й заўсёды актыўны мозг. I гэты загадчык цягнуў Янука да жыцьця. Уяўленьнем вёў яго да родных гоняў, туды, дзе буйнее шматгранная прырода, дзе як сымбаль няўмiручасьцi стаiць на сугры Гараваткi гiгант Архiп; у кусты, дзе салаўi вяжуць цудоўнай прыродзе свае хаваласьпевы, дзе сьпяваюць жнейкi, у вабдымкi каханай дзяўчыны, у муры вiленскай гiмназii, у пабожную грамаду перад Вострай Брамай. I блукаў зьняможаны юнак па ўсiх месцах роднае зямлi, дзе спазнаў соладзь i горыч жыцьця, якое вось адно ўзялося, каб расьцьвiсьцi, каб завязацца пасьля нейкай асаблiвай завязьзю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x