Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Распытаўшыся дакладна пра ягонае «паляваньне», Левандоўскi прыняў Максiма Баравiка ў палiцыю, а сам далажыў Немцам пра новую перамогу над бандамi. I цяпер вось разам два сябры ўважна разглядалi цемру, у якой, ведалi, выпаўзаў зь лесу й падпаўзаў да мiрных людзей, каб рабаваць, ненавiсны вораг. Сядзелi на сугры, трымалi на воку сьцежку на ўзбалотку й бальшак. А там, крыху далей, дзе ледзь вiдаць на фоне сьнегу асьвер калодзезя, чарнела Антосева хата.

— А што там робiць Нiна з Дуняй? Няўжо маё прадчуваньне мяне падвядзець? — думаў Антось.

Паволi поўз час. Магчыма Антосю здавалася, што гэтым разам чакаў нечага асаблiвага. Амаль быў пераконаны, што Лявон, ня гледзячы на сваю трусасьць, яму не даруе й выдумае нейкую расплату. Рызыкоўна было пакiдаць жонку ў вёсцы, лепш было-б забраць яе ў мястэчка. З другога-ж боку ўпiкала сама думка, калi-б самую вёску Лiтоўцы, ягоную радзiму, аднесьцi ў зону бандытаў зь лесу, баяцца iх. I што сказалi-б вяскоўцы, у бальшынi яму зычлiвыя, калi-б даведалiся, што ён, Антось Дзяркач, наважыў забраць жонку да сябе, пабаяўся яе тут пакiнуць. Можа што й сказалi-б, а можа й не. Ведама-ж, жонка з мужам мае быць. Антось адкладаў, абяцаў Нiне, што вось лепш у мястэчку ўладзiцца, нейкую выгадную квартэру знойдзе. А баяўся прызнацца, што жонку як прынаду для Лявона пакiдаў. Той-жа, пэўне, даведаецца, што Нiна сама жыве. I як-жа лепш адпомсьцiць Дзеркачу, чымся маючы ў сваiх руках ягоную прыгажуню?

Раптоўна забрахаў Ромак i Антось насьцярожыўся.

— Чуеш? — сказаў Максiму. — Мой сабака брэшыць.

Але тут сталася нешта нязвычайнае. Ромкаў голас зьмянiўся. Быццам сабака ня ведаў, цi вiтаць вiзытара, цi на яго далей брахаць. I тады вецер прынёс да Антосевых вушэй лёгкi, ласкавы сьвiст, якраз такi, якiм некалi Сабакевiч свайго гадунца лашчыў. Хто-ж мог так сьвiстаць? Той, хто добра ведаў Ромку й Сабакевiча. Ды неўзабаве няпэўнае сабакава гаўканьне зьмянiлася ў прыдушаны хрып. Цi яно так, цi толькi здалося? Яшчэ за хвiлiну сабака зусiм сьцiх. Антось жахнуўся. I адно пачуўшы выразны стук, устаў на поўны рост.

— Нехта сабаку забiў i дзьверы ломiць. Бяжым!

Выбеглi на бальшак i пасьля павярнулi на сьцежку, якой вучнi ў школу хадзiлi. У гэнай шпаркай хадзе, здалося Антосю, пачуў нейкi трэск i звон шкла, быццам хто па вакне стукнуў.

«Каб-жа скарэй, каб не запозна!» — наглiў сябе задыханы Антось. Зь iншага боку ўспакойваў сябе тым, што калi навет бандыты ў хату ўжо ўлезьлi, дык адразу жанчын не пачнуць мардаваць. Ды цi ў гэтым справа? Разважаць было некалi. Бо што з таго, калi яны апынуцца ў такiм палажэньнi, што выратаваць жанчын нельга будзе? Казаў-жа Нiне, каб трымала ўсё напагатове, каб у выпадку небясьпекi ў тую нару пад падлогу лезьлi.

Па дарозе, засопшыся, Антось, а за iм Максiм, паськiдалi зь сябе пальты. Калi ўсё будзе ў парадку, тады iх можна падабраць будзе. Добра прывыклыя да цемнаты вочы абшуквалi навакольле хаты, каб на якога вартаўнiка не нарвацца. Але ззаду хаты, куды яны асьцярожна падбеглi, — дзякуй Богу, гэтта была сьнежная выемка, — нiкога ня было. Цяпер асьцярожна, пры сльцяне нiжэй вокнаў, Антось рухаўся, каб зайсьцi на перад будынку. Вызiрнуў з-за куста. I сьпераду нiкога ня бачыў. А тады Дзяркач спасьцярог Ромкаў абвiслы ланцуг i на вытаптаным двары нярухомае цела сабакi. Дзьверы ў сенi былi зачыненыя, але затое, — i гэта добра было вiдаць, — нехта пабiў шыбы й выламаў раму ў вакне.

Зусiм прыгнуўшыся ля сьцяны, Антось зiрнуў на Максiма, што сьледаваў яму па пятах i паказваў рукой, каб астаўся на месцы, а сам, як мага асьцярожна, падпоўз да пабiтага вакна. У хаце нешта блiснула, магчыма, што сьвятло лятаркi, i зноў пагасла. I тады пачуў Антось Лявонаў голас:

— Нiма, каб iх халера, як пад падлогу прапалi.

У голасе была злосьць i рашчараваньне. Уздрыгнуўшы, Антось адразу ўсьведамiў, што жанчыны схавалiся. Але яшчэ больш узрадаваўся, што чалавек, якi расплату яму абяцаў, цяпер знаходзiцца тут, у яго хаце. А хто-ж зь iм? Да каго Лявон гаворыць?

— А што, калi яны пад падлогай?

Крыху зьдзiвiў Антося голас Павалiцкага Хвёдара. Гэтага падонка не спадзяваўся тут знайсьцi. I тады зноў Лявон у вадказ:

— Дык дзе-ж, яж раней у гэтай хаце бываў. Нiма ў iх пад падлогай склепу.

Сумлеву ня было. Жанчыны схавалiся, а гэтыя так i ня ведалi пра Антосеву тайну. Трэба было дзеяць. Але было пару невядомых. Як гэтыя людзi былi ўзброеныя й дзе ў пакоi яны знаходзiлiся? Якраз тады даляцеў да Антосевых вушэй трэск бiтай пасуды. Добра. Адзiн быў ля шафы. А дзе другi? Можа пасьвяцiць лятаркай? Антось перачакаў яшчэ пару хвiлiн i ўжо пачуўшы гутарку пра самагонку, добра ўяўляў дзе бандыты знаходзiлiся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x