Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Максiма Баравiка пазнаў у бальшавiцкай калёне вязьняў. Баравiкову жонку энкавэдысты замардавалi, а сам ён неяк выратаваўся. Вярнуўшыся да хаты, бязьдзетны, як цень бэрсаўся каля зруйнаванай гаспадаркi, за зброю брацца не сьпяшыў, але ня бачыў перад сабой нiякае будучынi. I што будзе, калi вернуцца тыя? Пагоняць туды, адкуль раз удалося, дзякуй Богу, уцячы. Дык што рабiць? Маўклiвы й зацяты, цяпер бязрадна прыглядаўся, як бандыты начамi вылазiлi зь лесу й забiралi ў людзей апошнi хлеб. Колькi разоў сьвярбелi рукi каб якую сякеру схапiць. А там будзе, што быць мае…

Прыпадкова сустрэўшы ў Гацях Антося, у скупых словах пераказаў, што на сэрцы накiпела.

— Як-бы гэта, каб з табой разам?

Антось задумаўся. Набiраць людзей у палiцыю перасталi, вiдаць, аж да новых стратаў.

— Ты знаеш што? — казаў ён Максiму. — Я маю такi плян… Калi нам гэта ўдасца, дык Левандоўскi й Немцы нiдзе нi дзенуцца, возьмуць цябе. У вас часта гэтыя басякi зь лесу бываюць?

— Часьценька.

Антось у агульных рысах пераказаў Максiму свае намеры.

Гэтак неўзабаве пасьля гэтага, калi Максiм двума вёдрамi на каромыслах насiў ваду ў лазьню, адазвалася цiкавая суседка:

— А чаму-ж ты, Максiмка, лазьню тапiць надумаўся? Што гэта, якое вялiкае сьвята, цi што?

— А чаму-ж i не, Настачка? Ды я-б можа й нi рабiў, сама знаiш, адно пiрад сьвятам, алi-ж госьць папрасiў.

— Дык у цябе й госьць маiць быць?

— А як-жа…

— А хто-ж такi, калi можна ведаць?

— Ну Настачка, скажы табе дык ты па ўсей вёсцы разьнясеш-раструбiш.

— Ды што ты, што ты, Максiмка, нiкому я нi скажу, вер мне.

— Нiкому анi гу-гу?

— Дальбог, каб я з гэтага месца нi сыйшла, от бажуся.

Баравiк, ведама-ж, «пад вялiкiм сакрэтам», назваў прозьвiшча свайго гасьця й яшчэ раз прасiў Настачку, каб нiкому нi казала. Цяпер быў упэўнены, што жанчына вестку неадкладна па языках пусьцiць. А лес мае свае вушы.

Антосю давялося нялёгка, пакуль пераканаў Левандоўскага. Той ар'ентаваўся ў ваколiцы куды Дзяркач выбiраўся, яму даўно карцiла пастрашыць там бандытаў, паказаць i Немцам, што ён ня страцiў iнiцыятывы. Усё-ж ён ня бачыў нiякага сэнсу высылаць туды аднаго чалавека й намаўляў Антося, каб узяў з сабой пару памочнiкаў. Калi-ж той тлумачыў, што знайдзе мясцовую помач, камандант махнуў рукой:

— Едзь! Калi правалiшся, мяне ня вiнаваць.

Далёка да зьмярканьня, пад'яжджаючы ў развалках да Ластавiчаў, апрануты ў цывiльнае, Дзяркач трымаў зыркае вока на кажным прыдарожным аб'екце. Што, калi засаду зробяць? Антось даўно перастаў баяцца й турбавацца. Пасьля таго, што перажыў i перад тым, што мела надыйсьцi, — а ўжо добра вiдаць было ў якi бок хiлiлася вайна, — чаго там многа разважаць… Абыякавасьць брала сваё, хоць рэзагнацыя ў змаганьнi яшчэ не наступiла й далёка-далёка было да апатыi. Дзяркач нiчога iз свайго духоўнага стану, вiдаць, не патрапiў-бы вытлуначыць, як казаў, моднымi словамi. Думаў простымi катэгорыямi. А цяпер галоўнае, каб не зрабiлi засады. Пакуль ён iх, каб не яны яго. Чамусьцi быў упэўнены, што працiўнiка разгадаў.

Пакуль не разрабавалi яе «вызвольнiкi» дый самога ледзь не замардавалi, гаспадарка Максiма Баравiка была аднэй зь лепшых у вёсцы. Хата, iншыя будынкi — на зайздрасьць суседзям. А зухаватая з выгляду лазьня, собскiмi Максiмавымi рукамi пабудаваная, вясёла вызiрала з грамады вольхаў на аселiцы, воддаль ад хаты.

Ужо зусiм цямнела, калi мужчыны, у бурках, з ручнiкамi й бялiзнай пад пахамi, паволi накiравалiся ў лазьню. У сенцах запалiлi лiхтар. Антось павесiў на круку на сьцяне асобна прынесены палiцыйны мундзiр, шапку. У куце на лаву палажылi бялiзну, на падлогу паставiлi захоплены Максiмам стары абутак. Каб усё выглядала, што людзi распранулiся й пайшлi хвастацца-парыцца. Антось даў Максiму стрэльбу, якую той узяўся заладоўваць, а сам выцягнуў зь кiшэнi буркi дзьве гранаты, а з запазухi нож, якому прыгледзеўся зь пяшчотай, пагладзiў лязо. Адчынiлi дзьверы ў лазьню й Максiм лiнуў на каменную печ пару чарпакоў вады. Пара бухнула ўверх пад столь i ўдарыла ў твары сяброў.

— А знаеш, тады добра было-б папарыцца. Як думаеш? — сказаў Максiм.

— Мусiць нам болi ня прыйдзецца ў тваей лазьнi.

Спад страхi на двор. з сыкам ад нагрэтых каменьняў, валiлi клубы пары. Максiм паставiў лiхтар у лазьнi на лаве. Мужчыны вызiрнулi на двор праз прыадчыненыя дзьверы. Дзесьцi брахалi сабакi. У некаторых хатах млявым сьвятлом замагалiся зь цемрай каганцы. Вёска прытаiлася, устрымала дыханьне, чакала. I Антось меў ураджаньне, што сочаць iх дзясяткi вачэй.

— Ты, Максiм, дзяржыся кута. Я буду тут напроцi дзьвярэй. Калi яны акружаць лазьню, цяжэй будзiць iх узяць. Адным словам, глядзi на мяне й нi зявай. Кумекаеш?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.