Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Упоцемку Дунiна рука аблапiла й моцна сьцiснула ейную далоню i як-бы новай i спорнай сiлай ў Дзеркачыху ўлiлася. Збоку-ж сяброўка… Можа як парадзяць з гэтай пошасьцяй… А можа там, — быць-жа ня можа, каб нiхто не пачуў i ня бачыў iх, як сюды йшлi, — можа як перададуць палiцыi ў Гацях. Быць ня можа, каб ратунак ня прыйшоў.Гэты басяк, пэўне ў лесе зусiм зьдзiчэў. Колькi пазьдзекуецца, пакуль Богу душонку сваю аддасi…

А тыя наверсе стаялi, разважалi нешта, Каб iх чорт узяў! У гэны дзень, пасьля раньняга зьмярканьня, Дуня доўга працавала над школьнымi сшыткамi, пры мiзэрным сьвеце лямпы. Зусiм бяз практыкi навучаньня адна на чатыры клясы ў школе вёскi, дзе некаторыя старэйшыя вучнi й цяпер яе «Макатунiшкай жабоцькай» называлi ды не хацелi слухаць, Дуня цягнула, як магла. Патрабавалася надзвычайнае адвагi й вытрываласьцi. Ня гледзячы на кусьлiвыя языкi некаторых вяскоўцаў, Дуня ўцягнулася, дысцыплiнай i пасьлядоўнай працай пачала здабываць зусiм заслужаны аўтарытэт. А працы ўсё прыбывала.

I ў той зiмовы вечар, школьнае скончыўшы, Дуня разгаманiлася зь Нiнай. Разважалi насамперш пра сваiх дзяцюкоў. Бядуючы па сваiм Янучку, якi, быццам у ваду, недзе ў Менску ў вязьнiцы прапаў. Дуня аж сьлязу пусьцiла. А Нiна наадварот, — сама бадзёрылася й Макатунiшцы памагала.

— Цi помнiш, Дунiчка, як ты да нас першы раз жыць прыйшла? Казала-ж я табе тады, што ўсё на добры лад пойдзiць. Так i было. Нi бядуй i па сваiм саколiку, бо надта-ж малады ён i тую цюрму пiражывець ды да цябе вернiцца.

I прыгадала Дуня час, як да Нiны перабралася.

— Хадзi, Дунiчка, да мяне, — сказала добразычлiвая Антосева жонка, калi аднойчы Дуню на дарозе са школы спаткала. — Як-жа табе там быць, як-жа ты на лекцыi прыгатаўляiшся? Цi-ж я нi знаю, як цесна ў вас? Дык хадзi, во ў мяне лепi табе будзiць, дый мне куды вiсялей… Знаеш, як мой Антоська ў палiцыю пайшоў, сама-ж я. Кажыць мне, што мяне ў Гацi забярэць, ну але пакуль тое будзiць, дык мне маркотна самой…

I Дуню ня трэба было доўга спанукаць. Сама ведала, што з маткай, сёстрамi ды дзяцьмi ўдома ёй ня месца. А пры школе жыць ня было дзе. Дык гэтта Нiна, — няхай Бог ёй здароўя прыспорыць, — як на выручку выбегла. Ужылiся скора. Дуня абяцала Нiне за харчы плацiць, але тая замахала рукамi.

— Знаеш, даражэнькая, жывi во й нi бядуй. Есьцi ў нас уволю, дзякуй Богу, назапасiлi й гароднiны й садовiны, дый мяса не зьвялося, а ад каровы малака хапаiць. Дык во жывi, а там неяк палiчымся. Што там гаварыць пра тыя твае маркi, што за iх купiш цяперака…

Дуня накш на свой заробак глядзела. Праўда, за яго надта не разгуляешся, але-ж на бяду магло хапiць. Ясна, Дуня крыху й ганарылася, што вось яна першы раз у жыцьцi магла нейкiм сталым i навет наводля мясцовых мерак салiдным заробкам пахвалiцца. I таму Нiнiна заўвага, што «за тыя твае маркi» нiчога амаль ня купiш, крыху ўквялiла яе.

Спалi на падвойным ложку. А ў той вечар, калi Дуня супакоiлася ў першым салодкiм сьне роўным дыханьнем, Нiна, быццам прадчуваючы нешта, не магла заснуць i прыслухоўвалася як гаманiў нешта ля вокнаў вецер; мяркавала, цi не ўскапышыцца ён, цi не распрастае свае шырокiя крыльлi ды цi не пачне iзь сьнегам у коньнiкаў забаўляцца. I думала, ужо ў паўдрымоце, яшчэ пра Антося, гадаючы цi дзе ноччу на варце стаiць, цi можа зь ягоным удзелам якi выезд на бандытаў плянуецца. Апошнiмi часамi гэтыя пасьмялелi, цi не таму, што свае з усходу блiжэй падбiраюцца. На чыгунцы было ўжо колькi мiнных узрываў, хоць безь вялiкiх стратаў для едучага войска.

I ў гэткай дрымоце, дзе рэальнасьць трацiць свае выразныя рысы, каб замянiцца першым, моцным i надта-ж салодкiм сном, раптоўнае й наглае браханьне Ромкi вярнула яе да поўнае прытомнасьцi. Сабака, залямантаваўшы на ўсю шырыню горла, кiдаўся на прывязi, шалёна зьвiнеў ланцуг. Хто-ж гэта там, такой познай ноччу ганяе?

Сталася нешта надзвычайнае. Пачуўся выразны сьвiст, якраз на той лад, якiм некалi адно Косьцiк Сабакевiч мог свайго гадунца клiкаць. Сабакаў голас перамянiўся. Ромка ўсё яшчэ брахаў, але голасам няпэўным, быццам ня мог пастанавiць, цi той, што сьвiшча, прыяцель цi вораг… Нiна села ў пасьцелi, заклапочаная, затрывожаная. Хто гэта такi той, што мог так высьвiстываць да Ромкi як калiсьцi Косьцiк i якi чорт яго тут познай ноччу ганяе?

Няўцямнасьць i зьбянтэжаньне. А за iмi перапалох. А калi гэта вораг, то як баранiцца? Пакуль Нiна змагла сабрацца з думкамi, з двара пачуўся моцны, прыдушаны сабакаў енк i голас яго пачаў слабець, быццам яго хто раптоўна ножам пад сэрца саджануў. Нiна з усей сiлы зварухнула Дуню:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x