Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пратэстуе запертая ў клетку птушка. У яе, як вядома, птушыны, значыцца нiякi розум. Яна б'ецца крыльлямi аб сьцены, цi вокны, часта на сьмерць забiваецца. Чалавек накшы. Ён разважае. I пратэст яго можа быць больш ёмкi, калi розум падказвае, што цябе вязьняць бязь нiякае прычыны.

Сьцьвердзiўшы сваю нявiннасьць, Янук узяўся пiсаць просьбы вязьнiчным уладам, каб яго звольнiлi, што ён, вiдаць, трапiў сюды праз памылку. Пiсаў, калi паперы мог ад вартавых атрымаць, панямецку, муштраваў свае мазгi, рацыянальна тлумачыў выпадак, дзякуючы якому тут апынуўся. Лiсты цi просьбы гэтыя аддаваў вязьнiчным сторажам, якiя звычайна абяцалi перадаць iх начальству вязьнiцы. Цi перадавалi, цi не, невядома, але Янук нiколi нiякiх адказаў на iх не атрымлiваў. I тады паўтараўся цэлы працэс. Янук пачынаў пiсаць новую просьбу. Яму адно сказалi, што каб сядзеў да суду, а калi суд адбудзецца то яму скажаць за што ён сядзiць i колькi тэрмiну зьняволеньня мае. Адылi нiхто не сказаў яму як мае адбывацца суд. Гэта значыцца вязьнi махалi рукамi й гаварылi, што нiколi нiкога на суд ня выклiкаюць, што калi й запраўды такi ёсьць, дык ён, мусiць, тайны. Януку раiлi сядзець спакойна й чакаць свае долi, якая-б яна ня была-б.

I Янук сядзеў, бiў вошы, якiх тут, вiдаць, завялiся мiлiёны. Прасядзеўшы ўжо амаль месяц, хлапец вельмi зьдзiвiўся, што не атрымаў нiякiх вестак ад свае раднi й сябраў звонку. Цi-ж нельга было якiм чынам якую вестку пераслаць? А гэты новы вязьнiчны сьвет быў настолькi для яго таёмны, што каб даведацца дзе й што робiцца ды як робiцца, ня ведаў-бы каго пра гэта спытацца. Вартавыя зь вязьнямi не гаварылi, на нiякiя пытаньнi не адказвалi. Да каго зьвернешся?

Памяталася, калi адно яго пасадзiлi, Янук адразу заявiў, што гэта, пэўне, нейкая памылка, што вось тут адразу, ледзь не ў наступную хвiлiну, разгледзяць яго справу й абавязкова выпусьцяць. Прысутныя ў камэры, — было гэта вечарам упацёмку; навокал цябе маса твараў, цела й смуроду, — голасна разрагаталiся.

— Ты что, западнiчок, верно? — пачуўся голас зь верхняе нары.

— Як гэта?

— Ну да ты iз западнай?

— Ага.

— Вiдно ты зелененькiй… Сколько цебе лет?

— Васемнаццаць. А чаму?

— Да, вiдно. От сматры, сейчас раскроецца дзьвер i цебя выпусьцят. Га-га-га.

Дружны голасны рогат.

Лепш было-б, каб той Мiшкiн цi Кабылкiн пакiнулi цябе ў супакоi. Яны прафэсыянальныя зладзеi, а можа й забойцы. Паслухай iхную гутарку, калi пачнуць мiлую мiнуўшчыну згадваць. Цi ня «ўсесаюзнага стажу» гэтыя зладзеi? Як вэтэраны войнаў, успамiнамi свайго запраўднага цi ўяўнага гэройства зьняможаныя душонкi лашчаць, гэта яны апавядаюць пра свае «подзьвiгi»: калi й як ды каго абакралi, якiя, маўляў, зь iх спэцы, хто й каму ды калi горла перарэзаў. Пасьля перабiраюць ведамых прастытутак, якая зь iх i як… Аж млосна пабочнаму слухачу ад такiх апавяданьняў становiцца. Некаторыя «барышнi» й цяпер iм «падачкi» валакуць. Такiя людзi, як гэтыя два, у вязьнiцы быццам у гатэлi жывуць. У iх i добры хлеб, i сала, i масла, i табакi ўволю, i гарэлка навет. Ёсьць у iх сувязi iз такiмi кабылкiнымi й мiшкiнымi ў iншых камэрах. Вартавы, мясцовы менскi Беларус, што шэсьць чалавек на працу кажны дзень iз стрэльбай водзiць, не баiцца, што Мiшкiн уцячэ. У iх паразуменьне. Вартавому-ж неяк жыць трэба. У яго, магчыма, ёсьць дзесьцi жонка й дзецi, цi яшчэ хто, каторых кармiць i апранаць трэба. А Мiшкiна добра ягоная зладзейская сетка забясьпечвае. Там нешта й вартавому перападзе.

Каб даведацца нешта пра вязьнiцу цi якiя верхнiя спрунжыны начальства, або суды, — разважаў Янук, — дык трэба было-б Мiшкiна цi Кабылкiна пытацца. Але як ты да iх у давер улезеш, калi для iх ты — «шпана», ды каб яшчэ якая мясцовая, дык не, «западная». Чорт знае, што за шпана гэта, — нi рыба, нi мяса. Янук хутка спанатрыў, што мiж гэнымi зладзеямi «усесаюзнага значэньня» i iншай «шпаной» утварылася нябачная, але зусiм рэальная сьцяна. У зладзеяў свае, Януку няведамыя нормы. I мова iх iншая, чым Янукова, i iз звычайных людзкiх адносiнаў яны кепiкi робяць.

Вязьнiчны сьвет цiкавы, адно яго разглядаць умець трэба. Апроч антыграмадзкага элемэнту, колькi-ж прыпадковых людзей сюды трапляе! Вунь гэны дзядзька ў лапцёх i палатняным армяку — сеянiн-калгасьнiк спад Заслаўя. Укiнулi яго кагадзе i да адказу напханую камэру, а ён, ня гледзячы на свой паважны век, расплакаўся…

— Пайшоў я гэта ў лес, каб якога сучча наламаць, — казаў дрыжачым голасам, празь сьлёзы. — Чым-жа хату нагрэеш? А тутака, чорт вас ведае адкуль, каб вы галовы паскручвалi, палiцаi й Немцы наляцелi. Ну й да мяне: ты парцiзан! Вы жартуеце, мусiць, кажу я iм. — Якi зь мяне парцiзан, я во прыйшоў сукоў якiх насеч, бо ў хаце мерзьнем. У мяне во толькi, кажу, тапор, прыйшоў якую сухастоiну сьсеч цi што. А яны, каб iх трасца, слухаць ня хочуць, мяне каленкам у зад дый пагналi. От вам i партызана знайшлi. Гы-гы-гы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x