Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Акула - Беларусы, вас чакае Зямля» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Таронта, Год выпуска: 1981, ISBN: 1981, Издательство: Пагоня, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Беларусы, вас чакае Зямля: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Беларусы, вас чакае Зямля»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сонца пражыла шыю, пот выступаў на лбе, каструбаватая кужэльная кашуля, добра нявыкачаная, вiдаць, валкам, церла бакi, а ў кiшэнi спацелая рука камечыла хрусткiя чырвонцы. Чырвеньскi дзень сухменем загаспадарыў над местам на ўзгорку, шырокай далiнай сенажацяў направа ды старымi, часта цяжарам гадоў пахiленымi бярозамi, што аж у два шэрагi з кажнага боку праводзiлi ў даль глыбоцкi гасьцiнец. Янук спынiўся на абочыне мiж касалапых бярозаў i пазiраў на ўсход. Дзесьцi гэтта крынiчылi першыя воды, зь якiх нараджалася Бяроза рака, названая яшчэ Бярэзiнай, а гэта таму, што быццам спад бярозы пачатак брала. Цi раз ужо хлапец абяцаў сабе знайсьцi тую крынiцу, але гэта, вiдаць, ня так проста было. Рака зьбiралася зь некалькiх рукавоў i трэба было хто ведае якую адлегласьць прайсьцi, каб на адно салiднае рэчышча натрапiць.
Над Докшыцамi панаваў млявы летнi супакой. У самым цэнтры чубам гусьцелi пышныя дрэвы, схавалася старая драўляная царква. Даўно спынiў млоснае бомканьне невялiкi звон, але сяляне, — гэта ведаў Янук, — пэўне таўкуцца навокал царквы групамi, кураць, перасейваюць-перажоўваюць страшную навiну.
Вайна!
Слова даляцела да Януковых вушэй ад сярмяжнiкаў i мяшчанаў. Падзея гэта, вiдаць, спрычынiлася, што больш народу вонках, чымся ў царкве было. Адно тады зразумеў юнак, чаму пазачынялi сяньня дзяўржаўныя крамы, у якiх звычайна «у выхадныя» гандлявалi.
Вайна! (Фрагмент)

Беларусы, вас чакае Зямля — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Беларусы, вас чакае Зямля», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Кумекаю.

Самi ў шэрых бурках, пэўныя, што калi-б i сачыла здалёку пiльнае вока дык цяжка iх убачыць, хутка кульнулiся празь дзьверы ў сьнег i папаўзьлi ў алешнiк. Замянiўшыся цяпер у максымальную пiльнасьць, Антось лёг на жываце за здаравенным, што выставаў з гурбы сьнегу, каранём вольхi. Максiм пайшоў направа ад яго i крокаў пятнаццаць воддаль прытаiўся за камлямi й галiнамi густых вольхаў.

Чакаць давялося нядоўга. Антось пасьля зьдзiвiўся, як мог так правiльна ўсё разьлiчыць. Ажно павертыць цяжка было. Тройка паказалася зь кiрунку тае самае суседкi, якой Максiм пра «гасьця» пад «сакрэтам» расказаў. Прыгнуўшыся валюхалiся па сьнезе. Упоцемку ў меру iх прыблiжэньня, можна было iх разгледзець адно з большага. Адзiн зь iх, цi не правадыр, у нечым наводля фуфайкi, трымаў правай рукой наперавес праз плячо аўтамат, iншыя — стрэльбы. Намагаючыся разгадаць iх i iхную тактыку лiквiдацыi гаспадара й «госьця», Антось яшчэ раз праверыў сваю зброю — нож, наган i гранаты. Ён зiрнуў туды, дзе скрыўся Максiм. Нiчога, што паказвала-б там на прысутнасьць чалавека, ня вiдаць было.

Трапiўшы на ўтоптаную Баравiком сьцежку, людзi цяпер яшчэ больш прыгнулiся. Прыблiжалiся борздым крокам. Ужо можна было iх добра разгледзець, але Антося цяпер перасталi цiкавiць твары. Чалавек з аўтаматам махнуў аднаму спадарожнiку рукой i той падаўся наперад, да кута лазьнi, блiжэй да засеўшага там Баравiка. Апошнiя два станулi па двух бакох дзьвярэй, прыслухоўвалiся. Паволi, аж занадта паволi цяклi часiны. Антось ведаў, што ад наступнага iхнага кроку шмат залежыць. Калi-б меў з сабой ручны кулямёт, мог-бы й цяпер пачынаць. Скажам, вось хоць-бы й такi, як гэны бандыт мае. Запраўды, цi не нямецкi, трафейны гэта? Антось ацанiў свае й Баравiковы шансы на перамогу: вельмi малыя. А гэтыя, пiльна наставiўшы вушы, прыслухоўвалiся. I маўчалi. Баялiся, вiдаць, каб iх не пачулi. Усё залежала ад iх наступнага кроку. I важна яшчэ тое, што зробiць Максiм, калi трэба змагацца.

Чалавек з аўтаматам насамперш, а пасьля ягоны спадарожнiк прыселi перад парогам у лазьню й першы паказаў другому кiўком галавы ў сярэдзiну. Той мiгам, адчынiўшы дзьверы, кульнуўся пераз парог. Чалавек з аўтаматам зiрнуў навокал, — цяпер Антось мог лепш разгледзець ягоны аброслы чорнай шчацiнай, шырокi твар, — паказаў таму трэцяму, апiсаўшы рукой паўкольле ў паветры, каб, мусiць, сачыў за ўсiм навокал i сам перакулiўся праз парог. Антось наўмысна зачынiў на клямку дзьверы зь сенцаў у лазьню, каб, ведама, пара не ўцякала, дый магчыма прадугледзеў тое, што цяпер адбывалася. Ведаў, што неўзабаве трэба пачынаць, пакуль тыя, асьцярожныя, паслухаюць, а пасьля агледзяцца, што ў лазьнi нiкога няма. Трэба было мяркаваць, што гранатамi яны не пачнуць раськiдацца, бо, пэўне-ж, ня маюць iх уволю, дык аставалася iншая магчымасьць. Трэба было неадкладна дзеяць.

Бандыт, што стаяў ля кута лазьнi, насамперш абвёў позiркам вакол сябе, а цяпер глядзеў недзе ў бок аселiцы. Хутка ськiнуўшы зь сябе бурку, Антось маланкай выхапiў нош, стануў на поўны рост i кiнуў нож у плечы вартавога. Зараз-жа з з правага боку бабахнула стрэльба. Антось кiнуўся да дзьвярэй лазьнi, пацягнуў шнур у гранаце, кiнуў яе ў сенцы лазьнi й як мага стараўся адкацiцца ад парогу. Ля кута, дзе стаяў вартавы, мiльганула фiгура. Гэта Максiм.

— Кладзiся! — крыкнуў Дзяркач.

Гучны выбух страсануў лазьняй i паветрам. Але Антось, заўсёды апанаваны, ужо трымаў напагатове свой наган. Зь сярэдзiны пачулiся стогны. Прайшло колькi часiнаў. Праз парог карабкаўся чалавек. Дзяркач выстралiў раз, тут-жа бабахнуў стрэльбай Максiм. Полымя асьвятлiла нутро сенцаў. Антось хутка падбег да дзьвярэй, нагой стукнуў ужо няжывога бандыта. Той перакулiўся, раськiнуўшы рукi, пераз парог. I гэтта-ж пад iм Антось спасьцярог у проблiсках полымя ручны кулямёт. Ён адапхнуў трупа, выхапiў аўтамат i крыкнуў Максiму:

— Не марудзь!

Сам кiнуўся на кут лазьнi, дзе ляжаў вартавы. Памяркаваўшы, выцягнуў у яго спад правай лапаткi свой заслужаны ўжо нож, глыбака ўсадзiў яго ў сьнег i абцiраў сьвежую кроў.

— Алi-ж ты, братка, здорава! — дзiвiўся сябра. — Ну а лазьня мая згарыць, каб iх халера.

— Дык што, ратаваць можа будзеш? Давай, сьпяшымся, бо нас тут ля вагня лёгка ўвiдзiць. Хто ведаiць, колька iх тутака бадзяiцца… Давай бягом!

Збораў як i нi было. Дабегшы да двара, Баравiк уськiнуў на развалкi пару хатулёў, палажыў стрэльбу.

— На й гэту качаргу, трымай напагатове. Ведаеш, як зь яе страляць? перадаў Антось яму здабытага шмайсарам, а сам пагнаў каня.

Калi пакiдалi Баравiкоў двор, спасьцераглi людзей, што беглi да ахопленай суцэльным полымем лазьнi.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Беларусы, вас чакае Зямля» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля»

Обсуждение, отзывы о книге «Беларусы, вас чакае Зямля» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x