Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Еўропа паціху вар’яцее.

Я ў Выбаргу нарадзілася, дзе няма чаго рабіць, таму ў Піцер паехала, каб там ці сьпявачкай, ці артысткай стаць. Стала прастытуткай, ды на тое напляваць, прынамсі, шведам, якія рускіх сюжэтаў літаратурных: нейкі князь у нечым вінаватым сябе палічыўшы, з прастытуткай надумаў ажаніцца, дык тым самым ледзьве не маральны подзьвіг зьдзейсьніў, — не прасякаюць. Ну, была прастытуткай і была. Цяпер не прастытутка. Шведы, немцы, датчане, ды ўсе яны на захадзе адносіны з целам не ўскладняюць. Аніякіх яму ланцугоў з вярыгамі, толькі песьціць яго, толькі лашчыць. Для таго і фітнэс-цэнтры з панарамай Еўропы...

З тым, што ня цела ў чалавеку, — складаней. Але і ў гэта ніхто так балюча, як у нас, ня лезе.

Прастытуткай я не абы-якой была, а прыпісанай да салону, які трымала жонка былога партыйца — таксама не абы-якога. Я ў школу хадзіла — яго ўсё па тэлевізары паказвалі. То ордэн яму чаплялі, то зорку…

Ня ведаю, колькі ў тым салоне ўсіх нас было, але, мяркую, ня менш за сотню. Прычым, мы падзяляліся нібы на касты...

Вулічных там, зразумела, не трымалі. Прастытуткі ніжэйшай касты, «дамы», прадаваліся па інтэрнэце. На сайце салону, зробленым пад рэсьпектабельны часопіс, зьмяшчаліся фотаздымкі «дам». І расказваліся пра іх усялякія казкі...

Найбольш здольных, пашколіўшы ў ніжэйшай касьце, пераводзілі ў вышэйшую — у «ледзі». Навучаныя і сексу, і мовам, і шмат чаму яшчэ, «ледзі» былі значна даражэйшым таварам. Яны пастаўляліся для ўпрыгожваньня прыёмаў, раўтаў, фуршэтаў. Іх бралі, каб яны прысутнічалі пры падпісаньні кантрактаў, у дзелавых паездках. І яны, безыменныя зоркі, мільгалі на тэлеэкранах пад час дзяржаўных, партыйных, камерцыйных тусовак. Глядзіш: стаіць прэм’ер-міністр, ці сьпікер парламенту, а побач — твая сяброўка салонная...

Панарама.

З вышэйшай касты адбіралася яшчэ і элітная. Можна сказаць, сьпецназ, які абслугоўваў былога партыйца, мужа гаспадыні салону. І выконваў ягоныя даручэньні. Праз адно з іх, апошняе, я і апынулася за мяжой.

Партыец быў з ельцынскіх, і калі да ўлады пуцінскія прыйшлі, яго пачалі выпіхваць з бізнэсу. Адзін з пуцінцаў стаў ягоным канкурэнтам у барацьбе за піцерскі порт. Нешта з канкурэнтам трэба было рабіць, але на пуцінскіх нават кілера знайсьці не ўдавалася — так іх усе баяліся. Прыкідваючы варыянты расправы, былы партыец, якому б у Галівудзе сцэнарыстам быць, прыдумаў, сярод іншых, і варыянт з маім удзелам.

У канкурэнта ягонага сын быў. Хлапчук, толькі школу скончыў... У Марыінскім тэатры, куды, панты ганяючы, прыблізна пароўну хадзілі інстытуткі і прастытуткі, дэпутаты і бандыты, я з ім і пазнаёмілася. Сутыкнулася на лесьвіцы:»Ах!..» — і сумачка выпала, і, калі я за ёй нахілілася, цыцка выглянула з дэкальтэ... Хлапчук вачэй ня мог зьвесьці з яе ружовай зрэнкі.

Я праз тэатр і музыку, праз жывапіс яго і павяла. Праз галерэі з музеямі... Ружавела, грубае слова пачуўшы, — я ўся ўмела ружавець... І ўсё бліжэй, не дазваляючы большага, да цыцкі падпускала.

Хлапчук шалеў. Цяля... І заявіў бацьку, што жэніцца. А той яму па мордзе, як і было наперад прапісана ў сцэнары.

Па тым жа сцэнары я пазнаёміла хлапчука з адным з ахоўнікаў партыйца, які выконваў даручэньні па ліквідацыі. Выдала яго за свайго брата... І той, здаровы, з мянушкай Ражон, слухаючы хлапчука, як мужык мужыка, стаў накручваць яго на подзьвіг. Маўляў, калі б нехта яму, хоць бацька, хоць брат замінаў кахаць тую, якая для яго найлепшая з усіх, ён не стрываў бы. Во гэтымі б рукамі задушыў, ці забіў бы во з гэтага пісталета... І дастаў пісталет — пад цацку, пад запальнічку зроблены. Сказаўшы хлапчуку, што гатовы дапамагчы, калі ён сам не справіцца. Хай толькі ў дом правядзе, як сябра.

Хлапчук, зусім ужо ашалелы, адказаў, што справіцца сам, і пісталета ня трэба... І паставіў бацьку ультыматум: ці той дазваляе яму ажаніцца, ці ён вешаецца. Бацька чуць яго не захацеў: «Вешайся!..»

Хлапчук павесіўся.

Гэтага ў сцэнары не было прапісана, такога не прадбачылася, як і ўсяго далейшага. Баючыся, што праз мяне раскруцяць увесь клубок, мной замянілі адну з «ледзі», купленую ў салоне для дзелавой паездкі, і адправілі на падпісаньне кантракта ў Фінляндыю. Сказаўшы, што пазьней перашлюць грошы, і каб я пару гадоў не вярталася.

Ня ведаю, чаму проста не забілі.

Прэзідэнт фірмы, якая мяне купіла, ніяк ня мог працягнуць кантракт на пастаўку ў Фінляндыю драўніны. Мне ўсё адно было, хто і чым займаецца, але тут я зьдзівілася: як жа раней яму ўдавалася нешта прадаваць, калі ў фінаў у саміх уся зямля ў лясах? Прэзідэнт растлумачыў: свой лес яны не сякуць, зьберагаюць, рускі бяруць. І, бач, мець справу з ягонай фірмай раптам заўпарціліся, сталі шукаць іншых кампаньёнаў. А гэта мільёны і мільёны, так што мне трэба пастарацца...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x