Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Някляеў - Вяртаньне Веры» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Bybooks [http://www.bybooks.eu], Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртаньне Веры: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртаньне Веры»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У шведскі горад Мальме прыязджае чалавек з Беларусі. Ён пасяляецца ў добрай гасцініцы, але на наступны вечар невядомы, якi просiць ў беларуса прыпалiць, пускае яму кулю ў лоб з пісталета.
Далей аўтар па чарзе дае слова тым, хто так ці інакш звязаны з забітым ці забойцам.

Вяртаньне Веры — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртаньне Веры», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З Арвідам мы разьвіталіся сябрамі.

— Выбіраеш, як толькі ўваходзіш у рэстаран, самую страхотную сярод усіх афіцыянтку, да якой цьвярозы і не падыйшоў бы, — распавядаў мне бацькаву навуку Арвід, — і як толькі яна пачынае табе падабацца, значыць, усё, фініш. Ты п’яны, як цэп.

— А калі, — я пытаўся, — няма страхотных?..

Тут Арвіда закліньвала: пра такую неспадзяванку бацька яму не казаў.

— Глядзі, што маю... — паказаў мне Арвід скураную папку з залацістымі, як у мяне на кейсе, замочкамі, у якой была бліскучая, мелаваная паперына з грыфам «Прэзідэнт Рэспублікі Ічкерыя», і ў пропускі ў тэксьце на паперыне было ўпісана, што ён, Арвід, ахвяраў на барацьбу за незалежнасьць Чачні 100000 (сто тысячаў) еўра, пра што сьведчыў подпіс прэзідэнта. Я ня стаў пытацца, дзе ён узяў сто тысячаў, каля я іх не прайграў, а спытаў, колькі гэтая паперына яму каштавала?.. Арвід адказаў, што паўсотні. І сумеўся: «Хіба ня варта?.. Калі ў рамку ўзяць, на сьцяну павесіць...» Я адказаў, што варта. Нашчадкі ганарыцца будуць.

Сыходзячы з парому, я выглядваў няголенага чарняўца, каб паціснуць яму руку і сказаць, што ён зусім ня школьнік, але ў натоўпе не знайшоў.

Пад вечар я ўжо быў у Мальма. Там раён, дзе адны магазіны ды офісы, да якога ад вакзалу хвілінаў дзесяць хады, трохкутнікам называецца — мая «нявеста» ў ім жыла. Пераканаўшыся, што па найвышэйшым класе яе прыстроіў, я, апроч налічаных адсоткаў за несвоечасовы разьлік, яшчэ і за фешэнебельнасьць накінуў. За дарогу, само сабой, палічыў, за білеты. І пра тую трыццатку, якую ў казіно прайграў, не забыўся. Бо не паехаў бы — не прайграў бы.

Я чакаў, што з разьлікам праблемы будуць, бо ў некага грошы забраць — заўсёды праблема, а «нявеста» так перапудзілася, на парозе мяне ўбачыўшы, што і ўпірацца ня стала: заплаціла столькі, колькі я сказаў. Нават трохі болей, з верхам разьлічылася — на каву з пірожным. Абы ў яе дома я каву ня піў, а хутчэй пайшоў, каб муж не застаў, які хоць і швед, але раўнівы, як грузін. Здараюцца і сярод шведаў такія. Рэдка, але здараюцца.

Можна было ехаць назад. Калі б не дамоўленасьць пра спатканьне з Наташай. Заўтра а шостай вечару каля гатэлю «Хілтан».

Багаты ўжо, я ня стаў шукаць таннага гатэлю, а ў «Хілтане» і пасяліўся. Выбраў нумар на самым высокім паверсе, адкуль, як сказаў незвычайна гаваркі для шведа парцье, што мяне пасяляў, відаць уся Еўропа. Ці, калі ня ўся Еўропа, дык уся Данія. Ці, калі ня ўся Данія, дык увесь Капенгаген. Праўда, пры сонцы.

Ліфт, які ўзносіў мяне пад нябёсы, быў цалкам шкляны. Падлога толькі не шкляная. Ды ўсё адно здавалася, што няма апоры пад нагамі, і я недзе ў пустаце, недзе нідзе... Дух, здань... Стала раптам страшна, захацелася спусьціцца — і на вакзал. Але цягнула і ўсмоктвала пустата. Я быў багаты, а Наташа была прыгожая. І падобная. Напляваць, што прастытутка.

Назаўтра, ад няма чаго рабіць да самага вечару, я зайшоў, каб час заняць, у магазін «Triangeln», што значыць «Трохкутнік», дзе мне ўсунулі рэкламны прасьпект, у якім было напісана, што магазін «Triangeln» — гэта не адзін магазін, а семдзесят два магазіны ў адным, і я хадзіў з аднаго ў другі, а пасьля, ніба тых 72-х мне не хапіла, туляўся яшчэ па нейкіх буціках, купіў туфлі, касьцюм, плашч, кашулю, гульштук, бо, калі ты багаты, дык і выглядаць трэба па-багатаму, залатым пылам іскрыцца, і я ўсё новае на сябе апрануў, нічога старога ня выкінуўшы, склаўшы ўсё старое, якое яшчэ насіць ды насіць, у зялёны пакет з намаляваным на ім чырвоным трактарам і надпісам Belarus , які прадаўшчыца яшчэ і бліскучымі стужкамі перавязала, і так я ва ўсім новым з усім старым, бліскучымі стужкамі перавязаным, з кейсам сваім іду сабе ў ціхім шведскім горадзе Мальма па вуліцы Södra Förstagatan, што значыць вуліца 1-я Паўднёвая, да гатэлю «Хілтан», каля якога праз паўгадзіны ў мяне спатканьне з прыгожай жанчынай, потым вечар у рэстаране, ноч у нумары з панарамай усёй Еўропы, дый наогул жыцьцё наперадзе, а тут падыходзіць той бадзяжнік і пальцамі пстрыкае, просячы прыпаліць, сам дастае запальнічку, на пісталет падобную, гэткую ж, як у мяне, раптам страляючы мне роўненька пасярэдзіне лобу над пераносьсем, якраз туды, дзе індусы круглыя знакі свае, кропкі сьвету ставяць, і я аказваюся нібы ў цалкам шкляным, ці нават у паветраным ліфце без апоры пад нагамі, дух, здань, недзе ў пустаце, недзе нідзе, — во ё-маё, Наташа...

Наташа

У Мальма магазін ёсьць «Triangeln», што значыць «Трохкутнік», па назьве раёну, дзе месьціцца, і ў гэтым магазіне яшчэ семдзесят два магазіны, што вельмі зручна, але я не праз тое ў Мальма бываць люблю, магазінаў паўсюль хапае, па сто ў адным, а вось такіх высозных гатэляў з фітнэс-цэнтрам на самым версе, куды цябе шкляны, нібы паветраны, ліфт падымае і скуль панарама ўсёй Еўропы адкрываецца, ці, прынамсі, панарама Капенгагену з усёй Даніяй, у Стакгольме, а тым больш у Хельсінкі, няма, і якраз таму я іншым разам у Мальма, як на поўдзень, пад’язджаю, бавячы час у фітнэс-цэнтры, гледзячы зьверху на Еўропу, — прыгожа... Стуль і замак відаць, у якім Гамлет, прынц Дацкі, вар’яцеў. Глядзіш, думаеш...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртаньне Веры»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртаньне Веры» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Някляеў - Паэмы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Цэнтр Еўропы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Знак аховы
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Адкрыццё
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Прошча
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Вынаходцы вятроў
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Наскрозь
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Так
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Някляеў - Лабух
Уладзімір Някляеў
Отзывы о книге «Вяртаньне Веры»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртаньне Веры» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x