• Пожаловаться

Валянцін Акудовіч: Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч: Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1998, категория: Современная проза / Философия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Акудовіч Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Валянцін Акудовіч: другие книги автора


Кто написал Мяне няма: роздумы на руінах чалавека? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Адным словам, жадае таго грамадзтва ці не, але яно робіцца празрыстым для інфармацыйнага і ўвогуле камунікатыўнага нашэсьця з усіх чатырох бакоў сьвету. Што з гэтага мае непасрэдна культура і як гэтая рашучая трансфармацыя зносінаў паміж суб’ектам і аб’ектам падзеі ўплывае на працэсы культурнай ідэнтыфікацыі? Папярэдзім адказ на гэтае пытаньне яшчэ адным, на першы погляд, бадай, нават недарэчным запытам: чаму ў клясычныя эпохі ангелец карыстаўся пераважна знакамі і атрыбутамі ангельскай культуры, паляк — польскай, француз — францускай і г.д. Натуральна, найперш таму, што яны свае, родныя, звыклыя, што менавіта яны выразьнілі з чалавека ўвогуле — ангельца, француза, паляка і г.д. Але ня ў меншай меры яшчэ і таму, што гэтыя знакі і атрыбуты культуры былі бліжэй да яго, побач, што за імі ня трэба было некуды хадзіць, недзе іх адшукваць.

Камунікатыўна адкрытае грамадзтва кардынальна мяняе сытуацыю. Знакі і атрыбуты іншых культураў апынаюцца ля чалавека гэтаксама блізка, як знакі і атрыбуты — уласнай. (На экране тэлевізару Мірскі замак, Эйфэлева вежа і піраміда Хеопсу знаходзяцца на адной адлегласьці ад гледача.) А гэта азначае, што зьнікае, ці становіцца амаль незаўважнай розьніца паміж роднай і чужой культурамі. Бо што яшчэ, як не дыстанцыя, рабіла блізкую культуру роднай, а аддаленую — чужой? І калі з маленства, зь першых цацак і тэлеперадачаў, зь першых убораў і кампутарных гульняў, і потым праз усё жыцьцё на адной адлегласьці да чалавека будуць прысутнічаць знакі і атрыбуты розных культураў, дзе родная будзе толькі адной з мноства, то зь якой культураю (не фармальна, а па сутнасьці) будзе ідэнтыфікаваць сябе такі чалавек і якая культура зможа зьідэнтыфікаваць сябе з гэтым цалкам постмадэрновым чалавекам?

Раней, у эпоху татальнай вайны культураў, схема прылучэньня чалавека да той ці іншай культуры была гранічна простай. Культура-пераможца самаўладна далучала носьбітаў пераможанай да свайго ідэалягемнага поля, і празь нейкі час апошнія пачыналі ідэнтыфікаваць сябе менавіта зь ёй. Аднак у прынцыпе гэта нічога не зьмяняла, адна культура станавілася на месца другой — і толькі. І нават калі перамога была няпоўнай (ці няпоўнай была параза), заўсёды адна зь дзьвюх ці некалькі культураў заставалася дамінуючай і была рэальнай, а не фармальнай падставай для культурнай ідэнтыфікацыі.

Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. На жаль, многія ўсё яшчэ працягваюць праецыраваць традыцыйную схему зь лінейнай сытуацыі вайны культураў на нелінейную сытуацыю камунікатыўна адкрытага грамадзтва, і адпаведна той, ужо выпрацаванай і зусім неэфэктыўнай у новых варунках схеме, спрабуюць абараняць свае культуры. Да прыкладу, у 1994 годзе міністар культуры Францыі абвясьціў, што з-за інтэрнэту Францыя апынулася перад пагрозаю новай формы каляніялізму. З таго ж шэрагу і бясконцыя скаргі на амэрыканізацыю культуры, якія няспынна гучаць ня толькі ў Эўропе, але і ва ўсім сьвеце, на францускую інтэлектуальную экспансію, урэшце, на сьветапоглядную інтэрвэнцыю Ўсходу.

Мы ўсё яшчэ пераважна мысьлім катэгорыямі эпохі вайны культураў. І не жадаем заўважаць, што ў прасторы камунікатыўна адкрытага грамадзтва гэтая вайна заканчваецца татальнай паразаю самой вайны. Але з гэтай нагоды я не сьпяшаўся б пляскаць у ладкі, бо вайна культураў была тым мэханізмам, які забясьпечваў функцыянаваньне асобных культураў. А бяз гэтага мэханізму рана ці позна ўсе культуры будуць пераможаныя нечым, што мы ўмоўна называем мэтакультураю: тым, што будзе мець усе прыкметы культуры, але ня будзе ідэнтыфікавацца ні зь якой культурай канкрэтна, ні, у традыцыйным разуменьні, з культурай увогуле.

Асноўная характарыстыка традыцыйнага культурнага знаку палягае на яго трывалай зафіксаванасьці ў кантэксьце нацыянальнай ці сусьветнай культуры. У адрозьненьне ад традыцыйных знакаў культуры, знакі мэтакультуры пазбаўленыя трывалай фіксацыі і нечым апрычонага кантэксту (хаця кожны зь іх мае свой “адрас” і свой “атэстат”), бо ў сытуацыі камунікатыўна адкрытага грамадзтва ўсе культурныя прасторы, праз разгалінаваныя і эфэктыўныя камунікатыўныя сродкі, зыходзяцца ў адзін кантынуум. І разам з культурнымі прасторамі ў гэтую яміну кантынууму скочваюцца ўсе знакі ўсіх культураў, ды яшчэ з такой хуткасьцю, што іх цяжка адрасна разрозьніць, зрэшты і няма ў гэтым сэнсу, бо пакуль будзеш кадыфікаваць адзін зь іх, яго заслоняць дзясяткі іншых.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Людміла Рублеўская: Балаган
Балаган
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.