Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Мяне няма - роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1998, Издательство: Цэнтр Эўрапейскага Супрацоўніцтва ЭўроФорум, часопіс Фрагмэнты, Жанр: Современная проза, Философия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

І апошняе, пра што хацелася б сказаць колькі словаў. Мяне вельмі цікавіць тое мейсца, дзе Ахіл амаль нагнаў чарапаху, дзе яны рухаюцца, лічы, упоравень, але і дзе Ахіл ужо канчаткова зразумеў, што як бы ён ні ўпінаўся, ён ніколі не пераадолее чарапаху. Інакш кажучы, мяне вельмі цікавіць тое мейсца, дзе энэргія агрэсіі супраціву зьнясільваецца ў найбліжэйшым зазоры ад таго, чаму ён супраціўляецца і дзе супраціў з сваім супраціўнікам апынаюцца ў стане нейкай раўнавагі. Гэтае мейсца і гэты стан не бяз пэўнай меры выкліку нашай наскрозь запалітызаванай сытуацыі я паспрабую пазначыць словам з палітычнай тэрміналёгіі, а менавіта словам канфармізм.

Канфармізм — гэта зьнясілены супраціў, гэта супраціў, які ўсьвядоміў немагчымасьць сваёй перамогі.

У сытуацыі канфармізму супраціў нікуды не зьнікае, ён толькі пераходзіць у лятэнтны, утоены стан. Гэта ў адной праекцыі. А ў другой, праз сваю максымальную блізіню да супраціўніка ў стане зьняможанасьці агрэсіі і маўклівага дэкляраваньня зьмірэньня зь лёсам пераможанага, супраціў як бы атрымлівае магчымасьць легалізацыі сябе як супраціву ў якасьці несупраціву…

І, магчыма, сытуацыя канфармізму — гэта тое адзінае мейсца, дзе супраціў і тое, чаму ён супраціўляецца, напоўніцу выяўляюць сваю сапраўдную сутнасьць.

Ахіл прайграў чарапасе яшчэ да таго, як кінуўся навыперадкі.

Але каб зразумець гэта, яму трэба было яе дагнаць. Амаль дагнаць…

ВАЙНА КУЛЬТУРАЎ

замест пасьляслоўя

Мілажальнасьць культуры — гэта казка для дарослых. Культуры больш агрэсыўныя, чым іх носьбіты — народы (гэта аднолькава пасуе і для беларускай культуры). Калі ў войнах паміж народамі хоць зрэдчас здараюцца перапынкі, то ў войнах культураў перапынкаў не бывае. І таму ў войнах культураў — культураў загінула болей, чым загінула народу ў збройных войнах народаў.

Не заўсёды і зусім неабавязкова чужая культура прыносіцца на штыках і штыкамі ўсталёўваецца. Да прыкладу расейская культура з уласнае волі да панаваньня зьнішчыла іншых культураў нашмат больш, чым усе войскі Расейскай імпэрыі зьнішчылі іншых войскаў. (У Расеі сталася амаль ідэаматычным выказваньне: на прасторах нашай краіны жыве больш за сто народаў і народнасьцяў. Ня будзем зьвяртаць увагі на тое, што дакладную колькасьць народаў і народнасьцяў ніхто і ніколі ў Расеі нават не зьбіраўся лічыць. Зьвернем толькі ўвагу на тое, што для гэтых “больш за сто народаў і народнасьцяў” дамінуючай, а пераважна і адзінай культурай зьяўляецца расейская).

Дык вось, калі запытацца чаму сёньня большасьць беларусаў не ідэнтыфікуе сябе зь беларускай культурай, то адказ будзе наступным: таму што ўжо безьліч гадоў ні на хвіліну не спыняецца вайна расейскай культуры зь беларускай, у выніку якой апошняя апынулася амаль усьцяж пераможнаю. І, бадай, найтрагічным у гэтай паразе была параза беларускай мовы.

Мова — той азонавы слой, які дазваляе больш-менш устойліва функцыянаваць, разьвівацца і нарошчваць свой патэнцыял усім астатнім чыньнікам культуры нават у неспрыяльных для яе палітычных, эканамічных і сацыяльных умовах. Вядома, у гэтым азонавым слаі кожнай культуры сёньня шмат дзірак, але ў нас ён зьнішчаны амаль зусім, ад яго засталіся адно лахманы, якія ўжо не засланяюць цела нацыянальнае культуры як ад сьцюдзёных вятроў культуры расейскай, так і ад касьмічнага холаду мэтакультуры камунікатыўна адкрытага грамадзтва.

Уласна, толькі цяпер, згадаўшы пра “касьмічны холад мэтакультуры”, мы падыходзім да той праблемы, дзеля якой і ствараўся гэты тэкст. Сфармулюем праблему наступным чынам: камунікатыўна адкрытае грамадзтва існуе як рэальная пагроза незавершаным у сваім фармаваньні нацыянальным культурам. Падкрэсьлім: не асобныя фрагмэнты, функцыянаваньня грамадзтва камунікацыяў, а яно само, цалкам, як падзея сучаснай цывілізацыі. Гэта і ёсьць найактуальная і найдраматычная праблема культуры.

Відавочна, што сёньня за найвыразны сымболь і атрыбут камунікатыўна адкрытага грамадзтва выступае інтэрнэт. Але інтэрнэт — гэта пакуль толькі адна з найноўшых формаў зьмяншэньня дыстанцыі паміж чалавекам і падзеяй быцьця ва ўсіх верагоднамагчымых прасторах (улучна зь віртуальнай). Распачыналася гэта з паравозу і чыгункі, а працягвалі сьціскаць прастору — тэлеграф, аўтамабіль, тэлефон, самалёт, радыё, тэлевізар, кампутар і шмат што яшчэ.

Праз усё гэта разам узятае прастора перастала разьядноўваць суб’екта з аб’ектамі падзеяў быцьця, яна зрабілася тым, што яднае іх, яна сама ператварылася ў суцэльны сродак камунікацыі, настолькі татальны, што нават таталітарныя і дыктатарскія сыстэмы ўжо ня могуць засьцерагчыся ад гэтай татальнасьці шчыльна закрытымі межамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алисън Пиърсън - Скъпа, няма не мога
Алисън Пиърсън
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам
Валянцін Акудовіч
Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы
Валянцін Грыцкевіч
Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
libcat.ru: книга без обложки
Marcus Aurelius
libcat.ru: книга без обложки
Тони Парсънс
Валянцін Акудовіч - Код адсутнасці
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Кніга пра Нішто (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Валянцін Акудовіч - Дыялогі з Богам (зборнік)
Валянцін Акудовіч
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x