• Пожаловаться

Валянцін Акудовіч: Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч: Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Менск, год выпуска: 1998, категория: Современная проза / Философия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Акудовіч Мяне няма: роздумы на руінах чалавека

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У сваёй кніжцы беларускі філёзаф збудаваў свой вобраз сучаснай урбанізаванай і расейскамоўнай Беларусі. Для Акудовіча “Ўся Беларусь” і “Ўласна Беларусь” — гэта дзьве канцэптуальна розныя кампазыцыі на прасторы аднаго топасу. “Уласна Беларусь” – гэта Архіпэляг. Унутры дзяржаўных межаў сям-там паасобку ці групамі раскіданы астравы і астраўкі беларушчыны, а камунікацыі паміж імі адбываюцца дзякуючы тэкстам. Вось гэтую апалягетыку Тэксту вельмі нязвыкла ўбачыць у словах аўтара, вядомага сваім скэптычным стаўленьнем да таго меркаваньня, што літаратурны твор сам па сабе можа нейкім чынам уплываць на сацыяльнае жыцьцё, нават калі ён ствараўся з мэтаю такога ўплыву. Сучасную найбольшую ж пагрозу аўтар бачыць у тым, што, мы па-ранейшаму скіраваныя на вайну культураў (з аднаго баку, на вайну з расейскай культурай, з другога — на вайну з культурай Захаду). Кардынальна адрозная сытуацыя пачынае складвацца цяпер, калі анулюецца дыстанцыя паміж роднай і іншымі культурамі. Сытуацыя камунікатыўна адкрытага грамадзтва неўпрыкмет робіцца ці не найбольш драматычнай праблемай, якая ставіць пад пытаньне саму магчымасьць культурнай ідэнтыфікацыі. А значыць, і саму магчымасьць беларускай культуры ўвогуле.

Валянцін Акудовіч: другие книги автора


Кто написал Мяне няма: роздумы на руінах чалавека? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мяне няма: роздумы на руінах чалавека — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Натуральна, мяне, як літаратара, мала цешыць пэрспэктыва зьніжэньня ролі Тэксту ў сацыяльнай, інтэлектуальнай і эмацыйнай сфэрах жыцьця. Але яшчэ больш трывожыць мяне пэрспэктыва заняпаду Тэксту — як беларуса. Я ўжо даволі тут казаў (ды гэта і безь мяне добра вядома), што беларусы, як нацыя, сфармаваліся і застаюцца ў наяўнасьці дзякуючы Тэксту, прынамсі, Тэксту ў значна большай меры, чым хоць чаму яшчэ. А з гэтага вынікае, што калі Тэкст татальна страціць сваё значэньне формастваральнай тэхналёгіі сацыяльнага і духоўнага быцьця, то ў нас, беларусаў, з-пад ног зьнікне тое асноўнае трывалішча, на якім мы паўсталі і стаялі дасюль... І што нас тады будзе трымаць як беларусаў?

Крыга Беларускага Тэксту, на якой мы сяк-так пераплылі праз XX стагодзьдзе, на вачах драбнее — крышыцца па краёх, худнее ў сярэдзіне... На гэта можна не зважаць і жыць па звыклай завядзёнцы (на наш век гэтага трывалішча хопіць і яшчэ трохі застанецца), ці зважаць і намагацца хоць неяк трымаць раўнавагу, а можна і наадворот — пасунуцца бліжэй да набрынялага крохкасцю краю і, узіраючыся ў выратавальныя берагі, дэклямаваць на разьвітаньне што-кольвек патасна-рытарычнае. Ну хаця б вось гэта:

Каб плыў судоў уратавальных дым, —
А родны край зьнікаў навекі ў хвалях, —
Я б лепей згінуў зь ім,
зь яго апошнім жалем,
Як жыў і мучыўся бязьмерна — зь ім.
(У. Караткевіч)

Але як бы хто з нас сёньня сябе ні паводзіў, пэўна, ужо ніхто і нішто ня зможа ўтрымаць Беларускі Тэкст у тым вялікім значэньні зьбіральніка Нацыі, якое ён выконваў да гэтага. І таму, вяртаючыся да пытаньня, што, калі ня Тэкст, нас будзе трымаць як беларусаў, можна сказаць хіба адно: адказ залежыць толькі ад таго, што гэтае пытаньне і спарадзіла. А менавіта ад таго, ці было апошняе стагодзьдзе Беларускага Тэксту настолькі плённым, каб змусіць наступнае, інакш тэхналягічна арганізаванае быцьцё, улічваць гэты плён і фармаваць новую канструктыўную парадыгму існаваньня, азіраючыся на пажоўклыя шматкі паперы, дзе рознымі словамі, але спрэс напісана тое самае: беларусам звацца.

I. НАЎЗБОЧ ЧАЛАВЕКА

ГОРАД, ЯКОГА НЯМА

Не было, каб я чуў ад некага: люблю Мінск. Ня чуў нават ад таго, хто тут нарадзіўся і асталеў, хаця “... люди игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають”.

Не відно “вялікай ласкі”, але, бывае, кажуць: падабаецца гэтае места, і далей тлумачаць словамі, якія аднолькава пасуюць да горада, тэмпэрамэнту, гатунку цыгарэтаў...

Калі ня блытаць трансцэндэнтнае “люблю” са звычным “падабаецца”, то мусім пагадзіцца, што Мінск сапраўды амаль не палягае любові. Места, рэч, жанчыну любяць, калі імі агортваецца, прадстаўляецца нешта большае за местам, рэччу, жанчынай азначанае...

У Мінска няма гэтага большага, ён — толькі покрыва каардынаты, эклектычная крыжаванка, топас са спляжаным эйдасам, калі эйдас разумець як “цела душы”. З апошняга вынікае, што Мінск будзе зручна прачытаць як рэальнасьць постмадэрнізму. Але мы гэтую магчымасьць пакінем іншым, запыніўшы сябе хіба вось на чым.

Парыж ці Вільня, Лёндан або Санкт-Пэтэрбург маюць пачатак (сярэдзіну, цэнтар), якім пазначаны прасторавы і паэтычны міт горада (Эйфэлева вежа, гара Гедыміна, Біг-Бэн, Ісакіеўскі сабор). Мінск пазбаўлены ўцэнтраванага ў структуру прасторы сымбалічнага міту, паэтычнай дамінанты, сярэдзіны самога сябе...

Мінск — горад ня толькі без душы, але і бяз сэрца. На пытаньне, дзе тухкае сэрца Мінска , магчымы толькі адзін адказ:

— Ува мне.

Мінск — гэта “Я”. Так мусіць сказаць кожны тутэйшы месьціч, нават калі яго абражае ўсялякая праява эгацэнтрызму. Бяз гэтага “Я” Мінск — пустэльня, выпаленае ляда, выган на ўскрайку зьніклага селішча...

Сэнс Мінска запачаткаваны на маім жаданьні быць тут, ягонае жаданьне акрэсьлена магчымасьцю атуліць мяне ад скразьнякоў бязьмежжа. Я цягаю яго на сабе, як чарапаха панцыр, а калі памру, Мінск закапаюць побач, бо безь мяне невядома дзеля чаго яму быць, заставацца.

Наперадзе зазначалася, што Мінск амаль немагчыма любіць, але можна вельмі моцна ўпадабаць Мінск за яго далікатную адсутнасьць у тваіх інтымных стасунках з быцьцём.

Горад, якога няма, вызваляе ад татальнасьці сваёй улады. Ён ня вабіць мітамі, не пярэчыць традыцыям, не спакушае вабнотамі, не прымушае ідэалягемамі, не забараняе забабонамі, не абцяжарвае філязафемамі, не абавязвае мэтамі. Ён пакідае цябе сам-насам, і табе нічога не застаецца, як любіць самога сябе. У Мінску немагчыма не любіць сябе, бо няма тут нідзе нічога іншага, апроч тваёй адзіноты, якая далікатна адстаўляе табе каўнер на шпацыры і пяшчотна лашчыць пад покрывам начы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Ежы Анджаеўскі
Арлоў Уладзімір: Сланы Ганібала
Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Людміла Рублеўская: Балаган
Балаган
Людміла Рублеўская
Отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека»

Обсуждение, отзывы о книге «Мяне няма: роздумы на руінах чалавека» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.