Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А як утрымаць жанчыну? Якія б ні былі моцныя рукі ў мужчыны, яны ніколі не ўтрымаюць жанчыну, прынамсі — доўга. Каб звяз двух трымаўся ўсё жыццё, і быў прыдуманы інстытут сям’і.

Не каханнем, а толькі сям’ёй мужчына трымае жанчыну каля сябе, зрэшты — і наадварот таксама.

Алесь Козік:Чаму вы так і не сталі сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў? Гэта байкот творчай арганізацыі ці ў саюз вас не запрашаюць?

— Адзіны рэальны сэнс існавання гэтай арганізацыі ў тым, што яе сяброў хаваюць за дзяржаўны кошт. Але паколькі «мяне няма» і з гэтага хаваць няма каго, дык што мне там рабіць?

«Дзеяслоў»:Чым бачыцца вам літаратурная творчасць: нябесным прызваннем, грамадзянскім абавязкам, прафесіяй, хобі, звычкаю? Што падштурхнула вас да пісьменніцкай дзейнасці. Ці памятаеце свой творчы дэбют? Каго вы лічыце сваім літаратурным «хросным бацькам»?

— Літаратурная творчасць для мяне — гэта патрэба. Натуральная патрэба. Якая, калі заўгодна, мала чым розніцца ад фізіялагічнай патрэбы. Гэта тое ж самае вывяржэнне шлакаў — толькі вярбальных, якія назапашваюцца ў арганізме ад спажывання жыцця.

Але непасрэдна да «пісьменніцкай дзейнасці» мяне падштурхнула не гэтая «фізіялагічная патрэба», а кнігі. Добра памятаю, што як толькі навучыўся чытаць, дык адразу захацелася пісаць кнігі самому. Дзеля гэтага я скраў у старэйшага сябра «аўтаручку», бо малечай не мог сабе нават уявіць, што кнігі можна пісаць школьнай асадкай, раз-пораз макаючы пёрка ў атрамант.

Мой «творчы дэбют» адбыўся ў шматтыражнай газеце «Трактар». Гэта быў шэраг вандроўных нарысаў, дзе я распавядаў пра спартовую вандроўку вышэйшай катэгорыі складанасці па Саянскім хрыбце, якую мы зладзілі нашай заводскай турысцкай групай (тады я працаваў токарам на Мінскім маторным заводзе). Вельмі ганарыўся (употайкі), што ўсе мае нарысы кожны раз аб’яўляліся лепшым матэрыялам чарговага нумара газеты.

Што да літаратурнага «хроснага бацькі» — дык яго ў мяне не было. Разам з тым, будзе цалкам справядліва, калі я вылучу на гэтую ролю Міхася Стральцова, з якім мяне пазнаёміў Леанід Дранько-Майсюк. Уласна, мой літаратурны лёс тут на Беларусі быў запачаткаваны ўвагай Міхася Стральцова да маёй пісаніны. На вялізны жаль, нашае «сяброўства» было жахліва кароткім. І калі Стральцоў памёр, я адразу зразумеў, што ён быў мне блізкі і патрэбны, як бацька, і не хросны, а як родны бацька.

«Дзеяслоў»:У чым адметнасць вашага творчага працэсу? Які час сутак найбольш плённы? Да якіх «тэхнічных прыладаў» вы найбольш звыклі: аловак, пяро, шарыкавая ручка, кампутар, дыктафон? Ці выкарыстоўваеце вы «творчыя стымулятары»: кава, цыгарэты, віно, музыка? Што для вас натхненне і ці чакаеце вы яго, каб пачаць пісаць?

— У маладосці я працаваў «з паперай» толькі ноччу. Гэтак атрымалася само сабой. Але пазней я шукаў і вынаходзіў розныя тлумачэнні на карысць «савінага» ладу жыцця. Да прыкладу, я лічыў, што ноччу чалавек больш завершаны сабой, чым раніцай, бо тады ў ім сабраная напоўніцу ўся энергія і падзейнасць прамінулага дня. Да таго ж ноч адсланяе чалавека ад усяго астатняга свету і пакідае яго сам-насам. А творчасць — гэта перадусім адзінота…

Цяпер, і ўжо досыць даўно, я працую (творча) толькі у першай палове дня. Можа таму, што ў сталым узросце пражыты дзень не столькі дадае энергіі, колькі адымае яе і да ночы чалавек падыходзіць добра спустошаным.

Пішу я толькі «самапіскай» і выключна чорным атрамантам.

Кожны дзень у мяне пачынаецца з цыгарэтаў і кавы незалежна ад таго, займаюся я творчай працай ці не. Таму кава і цыгарэты для мяне хутчэй норма, чым «стымулятар». Разам з тым яны бясспрэчна выконваюць і пэўную стымуляцыйную функцыю.

Дарэчы, я ніколі не пішу, узяўшы чарку. Калісьці спрабаваў занатоўваць свае алкагольныя трызненні, але досыць хутка зразумеў: нічога з тых маіх як бы «знаходак» ніякім чынам не тарнуецца з тым, што я раблю на ясны розум.

Я не шукаю і не чакаю «натхнення», але калі гэткі цуд здараецца, дык адчуваю яго нават фізіялагічна — мне «знутры» робіцца горача. Хаця не ўпэўнены, што калі б у гэткі момант скарыстаўся «градуснікам», дык ён засведчыў бы рэальную падвышку тэмпературы.

«Дзеяслоў»:Якія цяжкасці паўстаюць перад вамі падчас напісання твора? Якое значэнне вы надаяце слову, фразе, рытму твора? Ці звяртаецеся падчас пісання да даведачнай літаратуры, слоўнікаў, энцыклапедыяў?

— Хаця бальшыня маіх тэкстаў звязаная з выяўленнем мысліўных інтэнцыяў і таму я, здавалася б, перадусім мусіў бы дбаць пра мысленне, як такое, але насамрэч я хутчэй заваблены самой мовай, а не тым, што імкнуся праз яе выяўляць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x