Мне не хацелася казаць пра ўсё гэта маладым людзям, якія ў той момант былі апантаныя гераічным шалам, але я сказаў. Бо як патрэбная духоўная адвага, каб да ранку лічыць зоры над Плошчай, гэтаксама патрэбная інтэлектуальная адвага, каб не хаваючыся праўды ясна ўсведамляць, табе дазваляе праяўляць тут сваю мужнасць…
А 24 сакавіка, калі я яшчэ спаў, патэлефанаваў брат і коратка запытаўся:
— Ты дзе?
Брат працаваў побач з Кастрычніцкай плошчай, і я адразу ўсё зразумеў — Плошча ўжо пустая. Паўз маю волю меня ахапіла ціхая радасць, паколькі так склалася, што гэтай ноччу з маёй сям’і на Плошчы нікога не было. Але амаль адразу мне зрабілася сорамна за маё ціхае эгаістычнае шчасце. Бо ў тых, хто гэтай ноччу заставаўся на Плошчы, таксама былі бацькі, браты, сёстры… І ўсім ім цяпер балюча і страшна, паколькі пад ранак намётавы лагер пабурылі, а ўсіх ягоных насельнікаў перасялілі за краты.
Глеб Лабадзенка:Спачатку працытую колькі вашых радкоў: «Чалавек глядзіць на малпу, а бачыць эвалюцыю, глядзіць на крыж, а бачыць Хрыста, глядзіць на серп і молат — а бачыць пралетарскую рэвалюцыю, глядзіць на Пазняка — а бачыць апостала нацыі (ці фашыстоўскага калабаранта)». А самі вы што бачыце, калі глядзіце на Беларусь?
— Перадусім я спрабую максімальна абстрагавацца ад кніжнай веды пра Беларусь. Я вымагаюся глядзець на яе як бы з цемнаты, з няведання таго, якой бачылі Беларусь да мяне. З гэткага спосабу бачання ў мяне і сфармавалася разуменне, што я мушу учыніць «вялікую здраду» той нацыяналістычнай Беларусі, якую прыдумалі мае нацыянальна заангажаваныя папярэднікі…
У працэсе нацыяўтварэння патэнцыйна склалася некалькі розных мадэляў паўставання Беларусі. Я тут згадаю ў апазіцыі толькі дзве з іх: Беларусь Францішка Багушэвіча і Беларусь Адама Міцкевіча. Беларусь Багушэвіча — гэта гнілая хатка, лапці, каўтун у валасах і дурны, як варона, мужык, які нэндзіцца сваёй доляй. Зусім іншы варыянт мы бачым у Міцкевіча. Тут Беларусь — краіна прыгожых жанчын і адважных мужчын, вялікіх паэтаў і апантаных містыкаў, непахісных змагароў і высакародных рамантыкаў… Так атрымалася (чаму? — не да месца гаворка), што наробкам Міцкевіча скарысталіся палякі, як высокім правобразам той краіны, у якой ім хацелася б жыць. Нам жа засталася нізавая Беларусь Багушэвіча, якую адраджэнская ідэалогія не можа выдаліць з сябе да гэтай пары. Адсюль і «мая здрада» гэтай Беларусі, заганнай у рэтраспектыве і, выбачаюся за таўталогію, бесперспектыўнай ў перспектыве.
Інеса Паўлінковіч-Пацукова:Вы працавалі і слесарам, і намеснікам дырэктара школы турызму, і рэдактарам часопіса «Крыніца», і кладаўшчыком на складзе турысцкага начыння, і куратарам філасофскага аддзялення ў элітарным Беларускім калегіўме… Дык хто вы на самай справе?
— Некалі я напісаў вялікае эсэ, якое называлася «Хто я? альбо Мяне няма, не было, не будзе». У тым эсэ мне якраз і хацелася зразумець, хто ж я на самай справе? Як вынікае з працытаванай назвы, мае высновы былі не лішне аптымістычныя…
А што да маёй біяграфіі, дык ў ёй было яшчэ шмат чаго, што вы не пералічылі, але для мяне надзвычай істотнага. Да прыкладу згадаю хаця б вучобу ў маскоўскім Літаратурным інстытуце і чвэрць стагоддзя вандровак па гарах (у 1980 г. я стаў майстрам спорту СССР па спартовым турызме). Бадай менавіта горы і кнігі найбольш паўплывалі на маё жыццё, бо горы навучылі мяне любіць свабоду, а кнігі — вольнае мысленне.
Дзмітрый Асташка:Мне распавядалі, што вы з ранку да ночы адзiн сядзiце ў нейкiм склепе. У вас што, комплекс Дыягена?
— Я скептычна стаўлюся да псiхааналiзу i таму нiколi не спрабаваў аналiзаваць уласныя комплексы. Хаця, магчыма, нешта падобнае ў мяне ёсць, бо некалькi разоў у жыццi я абiраў месцам свайго прытулку «бочку». Так пасля заканчэння Лiтаратурнага iнcтытyтa недзе гадоў пяць вартаваў розныя «аб’екты», а значна пазней кінуў рэдактарскую працу ў дзяржаўным часопісе і сапраўды схаваўся ў «склепе» на пасадзе кладаўшчыка ў турысцкай фiрме. Разам з тым паралель з Дыягенам у мaiм выпадку можна скарыстаць xiбa толькi як прыгожую метафару. Проста я вельмi лёгка i асаблiва не камплексуючы мяняю верх сацыяльнай iepapxii на самы яе нiз (і наадварот). Мне не iстотна, кiм я працую, нaмecнiкaм галоўнага рэдактара штотыднёвіка цi кладаўшчыком, галоўнае, каб мне было ўтульна на маім месцы. А ў гэтым склепе мне пакуль утульна, як было мала дзе яшчэ. Да таго ж тут, калi няма клiентаў, я магу чытаць, пiсаць, рэдагаваць тэксты, сумоўнiчаць з лiтаратарамi, фiлосафамi, мacтaкaмi…
Читать дальше