Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Акудовіч - Архіпелаг Беларусь» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2010, ISBN: 2010, Издательство: Галіяфы, Жанр: Современная проза, Философия, Политика, Культурология, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Архіпелаг Беларусь: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Архіпелаг Беларусь»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу складаюць дыялогі, фрагменты гутарак, дыскусій ды палемік, у якіх аўтар прымаў удзел пачынаючы з 1994 г. У кнізе пяць раздзелаў, матэрыялы згрупаваны па тэмах, а не па датах, калі адбыліся размовы. І таму, калі ў адным інтэрв'ю былі пытанні пра літаратуру, пра філасофію, пра палітыку, пра Беларусь, пра штосьці яшчэ, дык у кнізе яны разнесеныя па розных раздзелах. Першапачаткова выдавецтва хацела назваць кнігу "Гутаркі з Акудовічам", але сам аўтар выказаў нязгоду, бо палічыў такую назву нясціплай. «Працуючы над укладаннем кнігі, я заўважыў, што цяпер маю іншае вока, іншы стыль мыслення, пагатоў, што ўсё прамаўлялася не ў часы Савецкага саюзу, а цяпер, калі ўсё змяняецца ўвесь час, не кажучы ўжо пра маю асобу. Нейкія моманты, якія трапна гучалі ў час прамаўлення, сёння не выглядаюць такімі трапнымі, але ў кнізе змешчаныя не цэлыя інтэрвію, а найбольш важныя фрагменты.» - зазначае Валянцін Акудовіч. Кніга разлічаная на тых, хто ўласнаруч будуе Беларусь.

Архіпелаг Беларусь — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Архіпелаг Беларусь», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«nihil»:Вы згадалi прозвiшча Абдзiраловiча, з якiм сёння часта звязваюць вытокi сучаснага беларускага мыслення. Цi з’яўляецца Ігнат Абдзiраловiч для вас папярэднiкам, кропкай адлiку ўласнага руху?

— Iгнат Абдзiраловiч — скраень рэтраспэктывы сучаснага нацыянальнага мыслення. Далей углыб мы можам казаць ужо толькi пра беларускае мысленне цi проста мысленне, якое адбывалася ў прасторы, што пазней атрымала назву беларускай прасторы. Дык вось, у модусе нацыянальна заангажаванага, беларускамоўнага мыслення Iгнату Абдзiраловiчу з яго блiскучым лiрыка-фiласофскім эсэ «Адвечным шляхам» наканавана для ўсiх ягоных наступнiкаў заставацца «кропкай адлiку», хаця мой уласны мэтафiзічны светагляд складваўся без удзелу гэтага знакавага для беларусаў тэксту, прынамсi, без яго непасрэднага ўдзелу. Але з цягам гадоў я ўсё болей пачынаю цанiць ягоны генiяльны аксюмаран — «лiючаяся форма». У iм такi магутны патэнцыял, столькi разнастайных магчымасцяў (у самых супярэчлiвых ракурсах) для нiгiлiстычнага беларускага мыслення! Дарэчы, калi б я быў уладаром краiны Няма, дык за герб узяў бы «Чорны квадрат» Казiмiра Малевiча, за дэвiз — словы Iгната Абдзiраловiча «творачы зруйнуем», а за iдэалогiю — ягоную ж «лiючуюся форму». У прасторы Ёсць, бадай, нi праз што нельга блiжэй наблiзiцца (выбачаюся за таўталгiю) да Няма, чым праз «лiючуюся форму», гэта значыць, праз тое, што прысутнiчае ў сваёй адсутнасцi i адсутнiчае ў сваёй прысутнасцi. Ды i сама Беларусь, як i ўвесь беларускi шлях, найбольш адэкватна апiсваецца гэтай формулай — лiючаяся форма…

«nihil»:Што такое форма?

— Не ведаю. Але калi свет сапраўды быў створаны з Нiшто i калi яго сапраўды Нехта стварыў, дык уся сапраўдная велiч стваральнiка выявiлася ў той момант, калi ён прыдумаў iдэю формы. У сітуацыi нiшто-нiдзе-ніколі даўмецца да iдэi формы… Гэта неверагодна! Менавiта праз iдэю формы ўвачавіднелася Ёсць, якое аднаму чалавеку з Беларусі сёння карцiць дэканструяваць (хаця б у схеме), каб перакрочыць у адваротным накiрунку той лапiк Ёсць, што быў адсечаны iдэяй формы ад цела Вялiкага Няма.

«nihil»:Мова — таксама форма?

— Ужо ж, напэўна, мова плён той самай iдэi. Болей за тое, па адной, добра вядомай нам версii, якраз мова (Слова) i выгукнула форму гэтага свету, а выгукнуўшы — сталася ягоным Богам… Паводле другой версii, таксама нам добра вядомай, усё адбывалася не так хутка, але прыкладна з тым жа самым канцавым вынiкам. Ад першых асэнсаваных гукаў прачалавека да асобных словаў, сказаў, расповедаў, мiфаў i, тым болей, тэкстаў — прамiнула даволi часу, i ў гэтым доўгiм тэмпаральным прамежку ўзаемадачыненнi i стасункi чалавека з мовай некалькi разоў радыкальна мянялiся. На пачатку мова была ўсяго толькi прыладай чалавека, у пэўным сэнсе гэткай самай як каменная сякера цi касцяная голка — прымiтыўным лакальна-функцыянальным начыннем. Затым мова пакрысе зрабiлася партнёрам чалавека ў яго засваеннi прасторы бытнага (праз гэтае партнёрства чалавек як бы падвоiў сам сябе цi, хутчэй, нават памножыў у колькi разоў, што мела магутны як сацыяльны, так i экзістэнцыйны эфект). Наступны перыяд перамены стасункаў чалавека i мовы пачынаецца з рэвалюцыi Гутэнберга, калi неўпрыкмет мова паменялася з чалавекам месцамi i цяпер чалавек зрабiўся партнёрам мовы… ХХІ стагоддзе мы распачынаем у сітуацыi завяршэння кругабегу праблемы чалавек/мова — чалавек ператварыўся ў лакальна-функцыянальную прыладу мовы…

«nihil»:Што такое мова?

— Пра гэта можна толькi пытацца, але не адказваць… Праўда, не аднойчы я спрабаваў фармуляваць сутву мовы, вось да прыкладу: «Чалавек — ахвяра мовы, ён з немаўляцтва ўблытваецца ў мову, як у павуту. Вялiзны чорны павук мовы, якi ў адной старой кнiзе названы Словам, усё жыццё ссе з чалавека жыццядайную энергiю, пакуль той, ссохлы ўшчэнт, не струпянее». Калі хоць трохі пагуляцца ў гулі з гэтай метафарай, дык тады мы атрымаем адказ на запытанне, якое пасёння застаецца не раз’ясненым: навошта Богу (які ёсць Словам) патрэбны чалавек? (Няўжо адно дзеля таго, каб яго нехта любіў?!) Паводле прапанаванага паэтычнага тропу ўсё выглядае відавочна ды гранічна проста (пасміхнемся — залішне проста). Паколькі вялізны чорны Слова-павук верагодна сілкуецца толькі словамі, а ніхто, акрамя чалавека, болей не здольны іх прамаўляць, дык ён і разводзіць нас як пчолаў, каб мы збіралі яму наедак, бясконца прадукуючы маўленнем боскі нектар…

«nihil»:Калi разгледзець усе канцэпцыi мовы анталагiчна, iх атрымаецца няшмат. Быццёва мова можа цалкам супадаць з быццём, супадаць з iм часткова, цалкам супадаць з нябытам, i супадаць з iм часткова. Пры частковым супадзеннi, мова можа быць перад быццём — традыцыйны, рэлiгiйны, мiфалагічны варыянт (спачатку было слова) — i пасля яго — свецкi, пазітывiсцкi, сучасны варыянт (спачатку ёсць рэчы). Якая з гэтых крайнасцяў вам блiжэй, або ёсць яшчэ адна, менавiта вашая пазіцыя?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Архіпелаг Беларусь»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Архіпелаг Беларусь» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь»

Обсуждение, отзывы о книге «Архіпелаг Беларусь» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x