Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Уладкаваўшыся ў гасцініцы, я выйшаў пагуляць па горадзе. Накіраваўся да радзівілаўскага замка, дзе, шапочучы чаротам, залацела возера. Пры вуліцы, агароджаны мураванай сцяной, ішоў у неба велічны фарны касцёл. Ён якраз быў адчынены — там нешта рамантавалі. Я ўвайшоў унутр. Справа, на сцяне, у вялікай пазалочанай рамцы мне адразу кінуўся ў вочы знаёмы партрэт Уладзіслава Сыракомлі. Гэта мяне не здзівіла: тут, у Нясвіжы, паэт быў дома. Тут, пачынаючы з 1833 года, гэта значыць, з дзесяцігадовага ўзросту, жыў — спачатку вучыўся, а потым i працаваў у радзівілаўскай канцылярыі — будучы паэт, тут ён ведаў кожны камень на бруку, кожнае дрэва ў старажытным парку. Як ніхто лепей, ведаў ён i гісторыю горада, пачынаючы ад даўнейшых часоў. З яе, з гісторыі Нясвіжа, i пачаў ён па сутнасці сваю працу па даследаванні гісторыі Беларусі. Артыкул пра Нясвіж, які папісаў Ул. Сыракомля на падставе радзівілаўскіх архіваў, быў надрукаваны ў «Старажытнай Польшчы» Балінскага. Гісторыі Нясвіжа, яго быту i культуры, яго багатым гістарычным помнікам прысвечаны таксама вялікі раздзел у «Вандроўках па маіх былых аколіцах». Можна смела сказаць, што i па сённяшні дзень гэтыя працы па гісторыі Нясвіжа найбольш поўныя. Без ix наўрад ці абыдзецца i цяпер любы даследчык гісторыі нашых гарадоў i мястэчак. З прац Сыракомлі мы даведваемся, напрыклад, пра тое, што Нясвіж некалі адыгрываў вельмі значную ролю як у культурным, гаспадарчым, так i палітычным жыцці Вялікага княства Літоўскага. Яго называлі нават «другой сталіцай Літвы» пасля Вільні. У сваіх «Вандроўках» Сыракомля расказвае аб развіцці культуры, аб выдавецкай дзейнасці ў Нясвіжы выдатнага беларускага асветніка эпохі Адраджэння Сымона Буднага, чалавека энцыклапедычных ведаў, які добра валодаў многімі еўрапейскімі мовамі, у тым ліку чэшскай, італьянскай, грэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, стараяўрэйскай, але які тым не менш пісаў i друкаваў свае творы на роднай яму беларускай мове. «Глупствам з'яўляецца, — гаварыў ён, — пагарджаць мовай адной краіны i ўзносіць да неба мову другой». На беларускай мове Сымон Будны напісаў i выдаў у 1562 годзе ў Нясвіжскай друкарні адзін з найбольш значных сваіх твораў — «Катэхізіс», прызначаны для «паспалітнага люду», а таксама іншыя кнігі.

Мяне захапілі яркія, багатыя фарбамі старажытныя роспісы — карціны на біблейскія тэмы, што былі на сценах i столі касцёла, а таксама шматлікія скульптурный ўпрыгожанні i прадметы дэкаратыўнага мастацтва. Пра ix я ведаў раней з літаратуры, у тым ліку ад Сыракомлі, але бачыў упершыню. Сам касцёл таксама быў цікавы для мяне як архітэктурны помнік мінулага. Пабудаваны ён быў яшчэ ў XVI стагоддзі па праекту італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні, якога запрасіў князь Мікалай Хрыстоф Радзівіл-Сіротка. Князь задумаў зрабіць у гэтым касцёле скляпенне для пахавання членаў свайго роду. Кажуць, i цяпер там стаяць дубовыя ацынкаваныя труны з пахаванымі князямі розных пакаленняў. Пра гэтыя труны мне ўспомніўся верш Уладзіслава Сыракомлі, у якім ён вельмі ясна, з характэрнай для паэта іроніяй i выкрывальнай сілай выказаў свае адносіны да «мажнаўладцаў» — прыгнятальнікаў народа:

З трун гнілізнай вее — хоць там арыстакраты
Ляжаць у бальзаміне, злажыўшы галовы.
Згнілі паны i пані, адно ўбор багаты,
Шкілет, герб гавораць пра ix шлях жыццёвы.

Хацелі застацца ў гісторыі, у памяці люду,
Золатам ды крывёю свае імёны пісалі.
Так, былі i яны людзі — тут блюзніць не буду.
Толькі што, каб яны раптам з труны паўставалі?
Зноў бы беглі да ix на паклон, па спагаду,
А яны адварочвалі б вочы з пагардай?..

З касцёла завяла мяне вуліца да замка, дзе цяпер санаторый «Нясвіж». Зялёныя агромпістыя насыпы-валы, тоўстыя мураваныя сцены палаца, вузкія высокія вокны, глушыня ўнутранага двара — адусюль веяла старажытнасцю, часамі, якія даўно праляцелі над светам, але якія, здавалася, нейкім чынам затрымаліся, зачапіліся тут за гэты вось грудок зялёнае зямлі.

Свае ўражанні ад велічы нясвіжскага замка Уладзіслаў Сыракомля выказаў у санеце, які так i назваў «Замак». Наогул, у Нясвіжы няма месца, якое б ён не апеў у сваіх паэтычных радках. Напрыклад, у цыкле санетаў «Успаміны Нясвіжа» паэт расказаў i пра Радзівілаўскія муры («Канторшчык бедны, там сядзеў я днямі»), i пра агульны выгляд горада («Малы занушчаны горад стаіць у руінах»), i пра Слуцкую браму, i пра радзівілаўскі звярынец Альбу з летнім палацам, які, дарэчы, як з абурэннем піша Сыракомля ў «Вандроўках», быў, ужо ў яго час, «рукою нейкага спекулянта перароблены на простую гаспадарчую ферму», ад чаго «пазбавіўся сваёй аздобы». Шмат нясвіжскіх пейзажаў першай палавіны XIX стагоддзя рассыпана i ў выдатнай паэме Сыракомлі пра яго «школьныя часы».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x