Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аркадзь Карніенка робіць тут з 1962 года. Спечатку быў прарабам, а тры гады назад яго прызпачылі галоўным інжынерам. Асноўная задача Старобінскага БМУ, расказаў ён, — асушка палескіх балот. На сённяшні дзень асушылі тры асноўныя масівы — Крывіцкі, Дзвінскі (калгас «Партызанскі край») i Ракітню. Усяго — больш за 300 тысяч га. Цяпер прыступілі да асушкі агромпістага Вялікалескага масіву i нізоўя ракі Морач. Там пакуль што захаваліся яшчэ непраходныя балоты. На ix месцы будуць пабудаваны два буйныя саўгасы, якія дадуць краіне тоны хлеба i мяса...

Тут я выказаў Аркадзю сваю трывогу: а што будзе з прыродай, з кліматам? Ці не здарыцца так, што на багатае вадою Палессе мы наклічам калі-небудзь засуху?

Аркадзь заспакоіў мяне, што гэтага не здарыцца:

— Праўда — у «10-годдзі БССР» на тарфяніках пракідаюцца белыя залысіны. Але гэта — ад няправільных севазваротаў. Трэба, каб тарфянікі на 40 працэнтаў былі заняты травамі — яны замацоўваюць глебу. Другая прычына — тое, што Мар'інскія балоты асушваліся прымітыўным спосабам — адкрытай сістэмай. Цяпер мы так не робім — будзем асушваць балоты толькі закрытым дрэнажом. Так, каб можна было, па меры неабходнасці, рэгуляваць узровень вады. Канешне, гэта будзе абыходзіцца даражэй, тэмпы будуць меншыя. Але — лепш менш, ды лепш.

Я папрасіў яго растлумачыць больш падрабязна пра гэтую новую сістэму асушкі балот.

— Вы філолаг? — папытаў ён. — Тады, канешпе, вам не ўсё панятна, — i ён узяў аловак.

Я слухаў Аркадзя, i мне было сорамна, што не ведаю такіх простых рэчаў. «Філоны мы, а не філолагі, — гаварыў я сабе. — У век тэхнікі — не ведаем тэхнікі. Летаем па версе, як матылі».

Потым мы глядзелі, як рабочыя ўстанаўлівалі арматуру. Хлапец гадоў семнаццаці, прымерваючыся вокам з адлегласці, паказваў ім далоняй рукі, наколькі патрэбна гэтую арматуру пасунуць. Рабіў ён гэта яшчэ няўпэўнена, увесь час азіраўся на галоўнага інжынера.

— Гэта наш новы майстар участка, — растлумачваў мне Аркадзь. — Толькі што скончыў Мазырскі тэхнікум. Міша добры хлопец — стараецца, з яго будзе толк...

Знізу, з будучага шлюза, поўз сюды, пад нашы ногі, тоўсты шланг, падобны на пажарную кішку. Дзядзька з папяросай у зубах час ад часу браў яго рукамі i накіроўваў праз насыпаны грудок зямлі, на якім мы стаялі, у бок рачной плыні — выпускаў ваду.

— Значыць, рака ўжо ўзята ў кішку? — пажартаваў я, падышоўшы да дзядзькі.

— Выходзіць, так, — адказаў ён з усмешкай. — Яно — не зліваць, дык затопіць усю пляцоўку. Так што, некаму трэба i гэтую работу рабіць. Паставілі мяне. Вось i стаю, гляджу сваё дзела. Адным словам, загадчык кішкі!

Тут жа, за два крокі ад шлюза, былі Яскавічы. Найду пахаджу па вёсцы, а потым, к вечару, вярнуся сюды, каб зноў разам з меліяратарамі паехаць у Доўгае, дзе ў мяне забяспечаны начлег.

Сяло аказалася вялікае, стройнае, з шырокай вуліцай. Дамы даволі прыстойныя, з верандамі i шырокімі вокнамі. Над шыфернымі дахамі — тэлевізійныя антэны. Так, сённяшнія Яскавічы нічым не напамінаюць тыя Яскавічы, якія больш чым стагоддзе назад бачыў Уладзіслаў Сыракомля. Вось як пра ix пісаў паэт:

Сярод багнаў i бораў,
На пясочку на рыжым
Села вёска ў пакоры,
Як убогі пад крыжам.

Людзі ў зрэбных сярмягах,
Лапці ногі ім вяжуць,
Уваччу голад, смага,
Б'е ад ix дым i сажа.
Тырчаць пуняў i хатаў
Ломам сцены-шкілеты,
Замест гонтаў на латах —
Лахманы з ачарэтаў.

Гняздо ж бусел бяспечна
На страсе пачаў класці —
Селянін верыць вечна,
Што яго ў гэтым шчасце.

Нe пляці гэтых божбаў...
Жывуць буслы пустынна,
Калі ж слухаць варожбаў, —
Шчасна й ваша краіна.

О, жывём мы шчасліва!..
Трудна хлеба век меці,
Глядзіць пусткаю ніва,
Пуста ў пуні i клеці.

Гэтыя строфы, перакладзеныя Янкам Купалам, — жывая гісторыя Палесся. Дзе, у якога этнографа знойдзеш такі вось маляўнічы расказ пра жыццё i быт палешукоў часоў прыгону, ачмураных забабонамі, прыгнечаных галечай, вечнай бясхлебіцай?

Многа вады ўцякло з таго часу. Шмат пабачылі за стагоддзе Яскавічы. Ало, мусіць, піколі столькі не перацярпелі, як у міпулую вайну. Сяло было начыста спалена фашыстамі, спалена, як яны гэта ўсюды рабілі, разам з людзьмі — дзецьмі, жанчыпамі, старымі. Ад вялікага сяла не засталося ні кала ні двара. Зараз яно адрадзілася: панаехалі людзі, разбудаваліся. Цяпер тут — каля 180 двароў. У Яскавічах — васьмігадовая школа, аддзяленне сувязі, сельмаг, камбінат бытавога абслугоўвання. Сяло з'яўляецца цэнтрам сельсавета i саўгаса.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x