Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дадатковым доказам знаёмства Паўлюка Багрыма з творамі філаматаў могуць быць і іх непасрэдныя кантакты з асобнымі дзейнымі асобамі той крашынскай драмы, кантакты, пра якія чамусьці яшчэ не згадвалі нашы літаратуразнаўцы.

Я прыводзіў ужо згадку філамата Тамаша Зана пра тое, што ў час яго вясельнага падарожжа па Беларусі восенню 1846 года ён разам са сваёй мала дой жонкай Брыгідай Свентажэцкай, аб'язджаючы блізкіх і сяброў, наведаў і Юрагаў у Крашыне.

Шукаючы вытокі гэтага сяброўства, я на ўсякі выпадак прагартаў выдадзеную ў Польшчы «перапіску філаматаў» у пяці тамах. Эўрыка! Сярод тых, з кім былі звязаны філаматы ў 1817-1823 гадах, знаходжу і Юрагаў, а канкрэтна — імя жонкі Станіслава Юрагі — Антаніны, з якой, аказваецца, сябравала каханая Адама Міцкевіча Марыля Верашчака (Путкамер). Прывядзём тут урывак з пісьма Марылі да Тамаша Зана ад 18 (30 па ст.ст.) верасня 1822 года: «Няхай пан Тамаш будзе такі добры і напіша мне пра пані Юрага, як яна сябе пачувае і дзе жыве. Пані Юрага вельмі мяне запрашала, каб я наведала яе ў Вільні да канца гэтага месяца, але я яшчэ не ведаю, ці здолею зрабіць гэта». У чарговым пісьме да Зана Марыля ізноў пытаецца пра здароўе «любай пані Юрага» і паведамляе, што збіраецца яе наведаць. Пра гэта Тамаш Зан паведамляе і Адаму Міцкевічу, які таксама, як вынікае з пісьма, ведаў Антаніну Юрага.

Перапіска паказвае, што Антаніна была замужам за Станіславам Юрагам ужо ў 1822 годзе, а не ў 1826, як падае, напрыклад, Сцяпан Александровіч у нарысе «Слядамі легенды», апублікаваным у яго кнізе «Незабыўнымі сцежкамі» (Мінск, 1959). Выходзіць, спрэчка паміж Юрагай і крашынцамі цягнулася не меней як шэсць гадоў?

Марыля Верашчака ведала Антаніну Юрага, відаць, з маленства: за чатыры ж кіламетры ад радзівілаўскага Крашына ў маёнтку Сачыўкі над той жа Шчарай жыла яе бабуля і іншыя сваякі.

Не мог не ведаць Антаніну Юрага і Марылін брат філамат Ігнат Дамейка, які наведваўся ў Сачыўкі і да агульнай для яго і Марылі бабкі, і да сваёй сястры, а потым і да мацеры, што з часам перабралася сюды. На ўсё жыццё запомніліся Ігнату Дамейку тутэйшая прырода і дзіцячыя забавы ў Сачыўках. «Нібы цяпер бачу, — пісаў ён на схіле жыцця, — як тры малыя Марылькі: мае дваюрадныя сёстры — Верашчака (пазнейшая Марыля), Залэнекая (паходжаннем з Касцюшкаў) і родная сястра, — трымаючы доўгую гірлянду з руж і язміну, спяваюць перад расчуленай бабуляй». Ігнат Дамейка ўспамінаў, як у час, калі жыла тут яго маці, гулялі вяселлі дзвюх яго сясцёр і брата Адама. «Тут, — згадваў Ігнат Дамейка, — развітаўся я з маткай, апошні раз пацалаваўшы ёй рукі (у красавіку 1831 года) — праз год яе ўжо не стала...»

Пасля паўстання 1831 года Ігнат Дамейка як яго ўдзельнік вымушаны быў пакінуць Беларусь, выехаць у эміграцыю. Толькі ў 1884 годзе, пасля больш чым паўвекавой разлукі змог ён наведаць бацькоўскі край. І больш за ўсё цягнулі Ігната Дамейку родная Мядзвядка, вёска ў цяперашнім Карэліцкім раёне, дзе ў 1802 годзе ён першы раз убачыў свет, і Сачыўкі, дзе былі пахаваны яго бабка, маці і дзе заставалася яшчэ яго радня. Гэтую хвалюючую сустрэчу падрабязна апісаў ён ва «ўспамінах выгнанніка», што выйшлі ў Польшчы асобнай кнігай пад назвай «Мае падарожжы». Думаю, варта прывесці тут асобныя вытрымкі з кнігі, дзе гаворыцца пра Сачыўкі, Kpa шын і ваколіцы. Вось як апісвае аўтар саму сустрэчу з краем яго дзядоў: «Галава мая поўнілася думкамі і ўспамінамі, я кідаў вачамі ва ўсе бакі. Ужо відаць былі вялікія белыя вежы Сталавіцкага касцёла, статкі кароў, што пасвіліся каля лянівай Шчары на шырокай даліне, удалечыні адкрывалася вёска Крашын, вятрак на ўзгорку; і вось з-за цёмных вольхаў паказаўся Сачыўскі двор, палепшаны, але не зменены. На ганку сустракала мяне многа гасцей і шматлікая радня — нашчадкі маіх братоў і сясцёр; справа ад ганка — дамашнія, слулсба, злева — грамада сялян. Гаспадар Язерскі і яго жонка... падалі мне на падносе хлеб, соль і мёд, а старшы з сялян, пакланіўшыся, прывітаў мяне: «Hex бэндзе пахвалены пан Езус». Я адказаў яму «навекі», і пачаліся поціскі і пацалункі. Якая гэта была радасць!..»

Перш за ўсё Ігнат Дамейка схадзіў пакланіцца магіле сваёй мацеры — упершыню пасля яе смерці, а таксама магіле бабкі. Могільнік быў зусім недалёка, на Паповай гары, паміж Сачыўкамі і Загор'ем. Як расказала мне ўраджэнка Загор'я паэтэса Ніна За горская, на гэтых могілках ужо нікога не хавалі, але людзі шанавалі гэтае месца, не пускалі туды жывёлу. Ды зусім нядаўна аж занадта разумны мясцовы начальнік загадаў узараць стары могільнік, дзе значыліся яшчэ магільныя курганкі, і засеяць яго збажыной. Вяскоўцы са слязамі на вачах расказвалі Ніне, як плугі выварочвалі з зямлі чарапы ды косці іх продкаў. Жанчыны журботна пазбіралі тыя астанкі і перазахавалі ў агульнай ямцы пад бліжэйшымі кустамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x