Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў

Здесь есть возможность читать онлайн «Кастусь Цвірка - Лісце забытых алеяў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1993, ISBN: 1993, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Лісце забытых алеяў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Лісце забытых алеяў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэта кніга вандраванняў, кніга неспадзеўных дарожных сустрэч і прыгод. Але тут — падарожжа не ў нейкія экзатычныя краіны, a. па далёкіх і блізкіх кутках нашай, здавалася б, такой знаёмай і адначасова такой незнаёмай Беларусі. Аўтар у розны час аб'ездзіў мясціны, звязаныя з біяграфіямі вядомых паэтаў Я. Чачота, У. Сыракомля Ф. Багушэвіча, Я. Купалы і інш., і гіра ўсё, што бачыў і чуў у дарозе, пра былі і паданні роднай зямлі жыва і ўзнёсла расказаў у сваіх мастацкіх нарысах.

Лісце забытых алеяў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Лісце забытых алеяў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ходзячы па ваколіцах Заслаўя i па яго вуліцах, я даволі-такі прытаміўся. Убачыўшы за паўрасчыненымі варотамі прамкамбіната зацененую лавачку ля прахадной, я прайшоў да яе і сеў адпачыць. З будкі ў прахадной выйшла пажылая, з вострымі вачыма нізкарослая жапчына:

— А вам чаго тут?

— Ды от хачу пасядзець трохі, цётка. Хіба няможна?

— Чаму ж не, пасядзіце. Толькі не заходзіць на тэрыторыю!

Жанчына прысела каля мяне на лаўку. Да яе якраз падышоў чарнявы, добра апрануты хлапец з лагодным тварам. Жанчына адразу пачала яго ўшчуваць — за тое, што не так, як яна хацела, перасыпаў ёй веранду. Хлопец цярпліва даводзіў ёй, што так якраз лічыцца добра. Але жанчына стаяла на сваім i ca слязьмі ў голасе пачала абвінавачваць хлопца, што ён не хоча ёй памагаць, што ўсё робіць абы збыць з рук. Так ён i пайшоў, нічога не даказаўшы жанчыне, якая сыпала яму ўслед свае крыўды.

— Гэта сын, — сказала яна мне, трохі заспакоіўшыся. — Жыве тут, у Заслаўі, з жонкай i дзецьмі. Вы, мусіць, чулі трохі, пра што мы гаварылі. Але ж, канешне, не ўсё панялі. Я б вам расказала пра ўсё, але ж доўга гаварыць. А тут толькі доўга трэба. Я, ведаеце, люблю хадзіць на суд, слухаць. Дык от, бывае, калі падсудзімы надта загаворыцца, суддзя перапыняе яго i кажа: сакрашчона гаварыце, сакрашчона. А сакрашчона яно, ведаеце, не заўсёды i палучаецца. Дык от i тут так: сказаць сакрашчона — не поймеце. Але хай, папробую...

I жанчына добрую гадзіну расказвала мне «сакрашчона» пра ўсё, што ў яе набалела. Яна нават не звяртала ўжо ўвагі на тых, хто праходзіў на тэрыторыю прамкамбіната. Толькі зрэдку спыняла каго-небудзь:

— Вам куды? — і, паслухаўшы тлумачэнне, зноў паварочвалася да мяне. — Яно, сказаць па праўдзе, тут няма чаго i красці. Але я пытаю так проста, каб не стаяць тут без дзела. Аднаго прапушчу, а другога — вазьму i астанаўлю, патрэбую дакументы. Хай ведаюць, што ёсць стораж!

Пад канец, калі я сабраўся ісці, жанчына — не без удзячнасці за тое, што я выслухаў яе, — сказала:

— От пагаварыла з вамі, i аж лягчэй стала. Сыны мне, ведаеце, колькі раз казалі: хаця ты не гавары многа, не разнось пра нас абы-чаго па горадзе. А як жа мне не гаварыць. Калі буду маўчаць — я ж лопну.

Я толькі ўсміхнуўся, слухаючы шчырую споведзь жанчыны, якая, відаць, прывыкла ўвесь час быць сярод людзей і, выйшаўшы на пенсію, не магла сядзець дома склаўшы рукі.

У Заслаўі я пачуў легенды, звязаныя з Рагнедай, расказы пра гераічныя справы мясцовых партызан, якія не давалі праходу гітлераўскім салдатам i паліцаям. Кожны камень, знойдзены на гэтай зямлі, быў, здавалася, частачкай самой гісторыі, сведкам слаўнага мінулага краю.

Тут у вочы кінулася мне ўся ў рыштаванні старажытная Праабражэнская царква. Яе, як i Мірскі замак, па рашэнню ўрада пачалі таксама аднаўляць. Для мяне, чалавека, што звязаў свой лес з інстытутам, у назву якога ўваходзяць такія словы, як «мастацтвазнаўства», «этнаграфія», «фальклор», было радасна бачыць падобнае. Мне ўспомніліся словы А. Кіркора: «Многа гістарычных помнікаў у Беларусі знішчана часам, яшчэ больш невуцтвам i абыякавасцю». Добра, што гэты час невуцтва i абыякавасці адыходзіць у нябыт...

Вечарам я сеў на электрычку, якая імкліва панесла мяне ў Мінск, адкуль я пачынаў сваё падарожжа. Вяртаўся я туды ўжо зусім з другога боку, скалясіўшы добрую частку поўдня Беларусі.

Тут грала дудка Бурачка

НА СУСТРЭЧУ З ПАЭТАМ

Даўно ўжо збіраўся я пахадзіць-паблукаць прытуманенымі часам, але, пэўне ж, яшчэ не зааранымі, не зусім зарослымі за паўтара стагоддзя сцяжынамі нашага славутага ваеўніка за народ, сапраўднага будзіцеля нацыі Францішка Багушэвіча, якога, неспакойнага, нікім не скоранага, куды толькі ні закідала мачыха-доля.

І вось летась надарылася добрая нагода: мне прапанавалі паехаць разам з экспедыцыяй Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры па мясцінах выдатнага паэта-дэмакрата XIX стагоддзя.

Экспедыцыйную групу музея склалі супрацоўнікі аддзела дакастрычніцкай літаратуры. Асабліва я быў рады, што ў гэтую вандроўку згадзіўся паехаць і мой добры знаёмы, літаратар, выдатны знаўца біяграфіі Багушэвіча, супрацоўнік Беларускага тэлебачання Уладзімір Содаль, які ўзяў з сабой і маленькую, з двух чалавек, тэлевізійную групу — здымаць Багушэвічавы мясціны ды «асвятляць» работу экспедыцыі. Меўся з намі паехаць і мастак Мікола Купава — рабіць замалёўкі Багушэвічавых мясцін, але як актывісту Беларускага народнага фронту «Адраджэнне» яму трэба было прыняць удзел у падрыхтоўцы ўстаноўчага з'езда ў Вільні, адкрыццё якога прыпадала якраз на канец нашай экспедыцыі. Нам быў выдзелены невялікі, але даволі прасторны аўтобус, за рулём яго, нібы на троне, высока сядзеў фарсісты, з белазубай усмешкай пад заліхвацкімі вусамі шафёр Валера.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Лісце забытых алеяў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Лісце забытых алеяў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Рейчъл Кейн - Среднощна алея
Рейчъл Кейн
Кастусь Цвірка - Каласы
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Дарога ў сто год
Кастусь Цвірка
Кастусь Цвірка - Сцежка дадому
Кастусь Цвірка
libcat.ru: книга без обложки
Остап Вишня
Кастусь Акула - Дзярлiвая птушка
Кастусь Акула
Кастусь Акула - Усякая ўсячына
Кастусь Акула
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Калиновский
libcat.ru: книга без обложки
Кастусь Акула
Валерій Фурса - Третя зірка
Валерій Фурса
Отзывы о книге «Лісце забытых алеяў»

Обсуждение, отзывы о книге «Лісце забытых алеяў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x