Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах

Здесь есть возможность читать онлайн «Анатоль Казлоў - Горад у нябёсах» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Горад у нябёсах: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Горад у нябёсах»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Введите сюда краткую аннотацию

Горад у нябёсах — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Горад у нябёсах», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Ты мой анёл-ахоўнік, — незнарок перапыніў Антак дзяўчыну.

— Не, любы, зусім не. Такой улады я не маю. Гэта не мая роля. Я ўсяго-ткі няспраўджаная твая жонка з даўняга-даўняга жыцця. Проста дапамагаю не заблытацца табе ў цяперашнім чалавечым жыцці. Зразумей: паняццяў учарашняга, сённяшняга ды заўтрашняга для насельнікаў краіны Продкаў нямашака. Каля кожнага з вас, зямных, нас, з краіны Продкаў, жыве па некалькі. Побач з сім-тым існуюць азлобленыя стварэнні, якія адно што помсцяць сваім абраннікам, даводзяць да знішчэння па прынцыпе: калі не мне, то і нікому. Другія — надзяляюць энергіяй і сілай волі, трэція — дапамагаюць пакахаць, чацвёртыя — паказваюць тую сцяжыну, што выводзіць да ўлады. І гэтак далей і да таго падобнае. Усё залежыць, ад якога радавога кораню паходзіць чалавек з вашага свету. Мы ж таксама ў свой час не змаглі шмат чаго спраўдзіць, калі хадзілі па зямлі пад промнямі сонца і наталялі смагу вадою з крыніц. І таму павінны здзейсніць праз вас, хто цяпер жыве, сваю ранейшую наканаванасць. Лагічна ўсё завяршыць. Бачыш, як да прымітыўнага ўсё проста. А ты адразу пра анёла-ахоўніка. Ім і так з вамі турботаў хапае. Бо нізкіх памкненняў у вас, цяперашніх, значна больш, чым праведна-высокіх, — Анэля хітравата пасміхнулася.

— Прабач, але ты мне так і не патлумачыла — чаму я тут, сярод вас, у краіне Продкаў. Хоць з твайго расповеду вынікае: вы ўвесь час знаходзіцеся сярод нас, зямных. Карэкціруеце нашы ўчынкі і паводзіны.

— Не перабольшвай, Антак. Мы даём права выбару, праз сумніў і роздум. Зрабіць так або інакш — вырашае ўсё ж сам чалавек. Мы проста закідваем у вашу свядомасць зернейка сумнення. Даём час для дэталёвага роздуму: а што атрымаецца, калі зрабіць так, а не гэтак, пайсці напрасткі ці саступіць на два крокі ўбок. Выбіраеш, Антак, ты і толькі ты.

— Тады навошта ваша краіна Продкаў?

— Усё вельмі проста: не дазволіць людзям згубіць дарэшты створанае пакаленнямі мільёнаў папярэднікаў. Сівой і бясконцай гісторыі вядомыя дзесяткі падобных выпадкаў... Ва ўсім гэтым дрэнна адно: вы, зямныя, хутка на ўсё забываецеся, не ўмееце рабіць высноў. Заўсёды жывяце па прынцыпе: пасля нас — хоць патоп. І ў ранейшыя часы прабацькоў, калі жыццё даходзіла да пэўнай мяжы развіцця і дабрабыту, вы нішчылі створанае дарэшты. Даводзілася нам, свету Продкаў, пачынаць усё наноў, з нуля, абсалютнага нуля (у нашым разуменні абсалютны нуль — не тое, што для вас). Стаміла цябе?

— Ды ўжо ж, — Антак зірнуў на клумбу пасярод вузенькай дарогі: ні прайсці ні праехаць. — Дзеля чаго яна тут?

— Ага, бачыш: нават у гэтым табе даецца права выбару. Ідзі напрасткі, знішчы прыгажосць, ці, зірнуўшы налева, заўважыш завулак, можна абысці, але патраціш некалькі лішніх хвілін, якіх зямным заўсёды не хапае. Вашая звыклая адгаворка на ўнутраную лянотнасць адна: «бракуе часу». А час бязмежны. Ён быццам ёсць і разам з тым яго не існуе. Парадокс, га? Адпачні пакуль, адпачні. Усё патрэбна абдумаць, над пачутым паразважаць. Цябе яшчэ чакаюць сустрэчы. І сустрэча з бабуляй. Тваёй бабуляй. Не апошні раз ты ў краіне Продкаў. А пакуль вяртайся ў свой горад, да сабе падобных. Вельмі не засяроджвайся на пачутым ды пабачаным. Да сустрэчы.

У тралейбусе было настолькі зябка, што халадэча даймала да спіннога мозгу. Некалькі пар мінчукоў, захутаных у зімовыя апраткі, нахохлена, бы вераб’і, уціскаліся ў стылыя мулкаватыя сядзенні. Сканцэнтраваны на дарозе вадзіцель ленаваўся абвяшчаць назвы прыпынкаў. А ўрэшце, каму гэта патрэбна? Пасажыры свой маршрут ведалі. Прыезджыя ж у такі час звычайна дабіраюцца да належных адрасоў таксоўкамі ці маршруткамі. Разам з тымі, хто гасцей сустрэне.

Антак, нягледзячы на зімнюю халадэчу, любіў такое надвор’е ў пазнаватую вечаровасць. Напаўпустыя магістралі, закалыханы мяцеліцай горад. Праз снежную каламуць прасветы акон у аднатыпных шматпавярховіках. Сіратліва-адзінокія прахожыя, што, быццам беспрытульныя мышы, шмыгаюць у цёмныя пад’езды да сваіх абагрэтых і абжытых кватэр.

Раптам, без дай прычыны, Антаку захацелася на мора. Да стромкіх кіпарысаў, разамлелых магнолій і хваляў гаркаватай вады. Бо паўднёвае сонца шчодрае да кожнага: ягоныя промні аблашчваюць, лагодзяць цела, закалыхваюць свядомасць і напачатку літаральна спальваюць скуру. Вядома ж, людзей неабачлівых ці неабазнаных. І нават у гэтым мы маем права выбару (так сцвярджала Ганэлька): ці няспешна, дзень да дня звыкацца з паўднёвымі промнямі, ці паспадзявацца на трывушчасць скуры ды яе пігментацыю — кінуць сябе любімага на пляжны жвір гадзінак на пяць... Усё залежыць ад моцы твайго (майго, яго, яе...) сілы розуму і сілы волі. Хто пераможа ва ўнутраным дыялогу...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Горад у нябёсах»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Горад у нябёсах» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Горад у нябёсах»

Обсуждение, отзывы о книге «Горад у нябёсах» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x