Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пугачоўскі цырульнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пугачоўскі цырульнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!

Пугачоўскі цырульнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пугачоўскі цырульнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

24.06.2012. Колькі ні рабі людзям дабро, яны ўсё на цябе глядзяць, як ваўкі на авечку…

* * *

24.06.2012. У Вязынцы каля Музея Янкі Купалы над скошанай травой лётае белы матылёк, як белы верш…

* * *

28.06.2012. Гляджу ў акно, нібы ў ваду, дзе лета цячэ…

ЛІПЕНЬ

* * *

1.07.2012. Высока­высока ў небе самалёт, як мамін срэбны крыжык у вадзе вечнасці…

* * *

6.07.2012. Не бачу лета. Бачу бацьку…

У Вязынцы

8.07.2012. Учора цэлы дзень з Людай правёў у Вязынцы на святкаванні 130­годдзя Янкі Купалы. Мора людзей не было, але некалькі тысяч — дакладна. Выступленні адбываліся каля свірна і на вялікай сцэне. На жаль, прадукцыі, прысвечанай юбілею нашага класіка, было малавата. Некаторыя мае знаёмыя скардзіліся, што абвестак пра свята амаль не мелася, таму ехалі наўгад і, прыехаўшы ў дзевяць гадзін раніцы ў Вязынку, затаміліся ў спякоце, чакаючы дванаццаці гадзін, калі афіцыйна пачалося Рэспубліканскае свята паэзіі, песні і народных рамёстваў «З адною думкаю аб шчасці Беларусі…»

Уладзімір Содаль, як заўсёды, на купалаўскай студні прадаваў кнігі. З намі пагаварыў пра вышыванкі. У Люды ёсць вышыванка. Яе мы купілі больш дваццаці гадоў назад, яшчэ тады, калі паблізу з намі жыў Сяргей Новік­Пяюн, які нас і натхніў на набыццё святочнай нацыянальнай кашулі…

Вітаўт Мартыненка прадаваў музычныя дыскі. Нам нічога новага купіць не прапанаваў…

Іван Ждановіч, убачыўшы Люду і мяне, загарэўся сфатаграфаваць нас у вобразе княгіні і князя ў стэндзе, зробленым для фатаграфавання Генікам Лойкам…

Выступаў з вялікай сцэны. Даў інтэрв’ю тэлебачанню і радыё…

Пасля выступлення да мяне падышла настаўніца з Івянца і запыталася, ці можам мы з Людай прыехаць да іх у школу і выступіць. Дамовіліся на кастрычнік...

У тры гадзіны пасля выступленняў, як ужо стала традыцыяй, з Анатолем Бутэвічам і Навумам Гальпяровічам пайшлі ў госці на лецішча да Уладзіміра Гілепа. Пакуль мы ішлі, туды пад’ехалі сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч з дачкой Марыяй і Радзім Гарэцкі з жонкай і сябрамі. Шкада, што не было дыктафона, бо вельмі цікава было паслухаць успаміны Міхася Канстанцінавіча пра Янку Купалу і Якуба Коласа, а Радзіма Гаўрылавіча пра бацьку і пра Максіма Гарэцкага…

Дамоў вярнуліся а палове дванаццатай. Сёння ад учарашняга дня яшчэ з нас не сышоў добры святочны настрой…

Паляўнічыя і хлапчук

8.07.2012. Даслухаўшы мой расповед пра тое, як я ў дванаццаць гадоў хадзіў у Вязынку да Янкі Купалы, каб паказаць яму свае вершы, сын Якуба Коласа Міхась Канстанцінавіч запытаўся пра назву маёй вёскі. «Пугачы!» — адказаў я і нечакана пачуў, што зімой 1968 года Міхась Канстанцінавіч з сябрам, будучы за Ракавам на паляванні, заблудзіліся. Невядома колькі б блукалі паляўнічыя, калі б не напаткалі ў лесе на гары хлапчука з санкамі, які на іх пытанне, дзе тут бліжэйшая вёска, з якой можна выехаць на аўтобусе, адказаў, што непадалёку ёсць Пугачы, і паказаў ім, як туды зайсці. «Дык ці не Вы, Віктар, былі тым хлапчуком, які нас выратаваў?» — запытаўся Міхась Канстанцінавіч. «Магчыма!» — адказаў я і расказаў, як у дзяцінстве, катаючыся ў лесе з гары на санках, напаткаў паляўнічых, якія запыталіся ў мяне, дзе тут якая вёска, каб там быў аўтобусны прыпынак, і я паказаў дарогу ў Пугачы. Паўспамінаўшы той далёкі час, мы з Міхасём Канстанцінавічам вырашылі, што нашы гісторыі пра паляўнічых і хлапчука — гэта адна гісторыя пра нас…

* * *

9.07.2012. Ад сябра сям’і Міхася Канстанцінавіча Міцкевіча доктара Саковіча даведаўся, што ў 1981 годзе, калі я праходзіў апошнюю медкамісію ў войска ад Афганістана мяне выратаваў доктар Сяргей Язерскі, які любіў беларускую паэзію і чытаў беларускія часопісы…

* * *

9.07.2012. Гарачыня. І птушкі амаль не спяваюць, і бацька амаль маўчыць…

* * *

10.07.2012. Спякотна. Высока ў небе варона, як муха…

Сашка Балотнік

12.07.2012. На паўзмрочным выдавецкім калідоры да мяне падышоў незнаёмы і, прывітаўшыся, запытаў: «Пазнаеш?» Агледзеўшы мужчыну, я адказаў: «Не!» — «Я ж Сашка Балотнік!» — з усмешкай прамовіў мужчына і яшчэ раз паціснуў мне руку. І я адразу ўзгадаў свайго вясковага сябрука Сашку Балотніка, які пяць гадоў назад памёр, задушыўшыся куском сала. «Ведаеш, я вярнуўся і хачу зноў заняцца музыкай! У нас з табой ёсць цудоўная песня, але яе цяпер ніхто не выканае. Давай напішам што­-небудзь новае!» — сказаў Сашка Балотнік і папрасіў нумар майго тэлефона…

* * *

14.07.2012. Памерла Вера Вярба. Узгадалася, што 18 чэрвеня да мяне на працу прыязджала тэлебачанне з просьбай, каб я расказаў пра Веру Пятроўну, якой 14 студзеня было 70 гадоў. Паэтку я ведаў і размаўляў з ёю ў той час, калі яна працавала ў часопісе «Беларусь», таму і расказваў для тэлебачання пра яе, якой яна была 30 гадоў назад. Расказваючы, лавіў сябе на тым, што пра Веру Вярбу гавару ў мінулым часе…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x