Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік

Здесь есть возможность читать онлайн «Віктар Шніп - Пугачоўскі цырульнік» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2013, ISBN: 2013, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, Биографии и Мемуары, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пугачоўскі цырульнік: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пугачоўскі цырульнік»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Мы да смерці гліна, і нас жыццё ўсё лепіць і лепіць, пакуль не абрадне...» — гэта асноўны лейтматыў новай кнігі паэта Віктара Шніпа... 27.05.2009. Мама першы раз за месяц, які жыве ў мяне, выйшла са мной на вуліцу. Вяду за руку, як малое дзіця. Каля кожнага дрэва, каля кожнай кветачкі мама спыняецца і разглядае, што расце. Нешта сама сабе шэпча, радуецца. Радуюся і я. Як мала трэба чалавеку для шчасця!

Пугачоўскі цырульнік — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пугачоўскі цырульнік», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

* * *

14.06.2012. Учора ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбылося адкрыццё выставы «Няхай світае свету!», прысвечанай 40­годдзю выдавецтва «Мастацкая літаратура». На жаль, з­за дажджу шмат хто не прыйшоў, а так было чалавек пяцьдзясят. Прыкра, што амаль ніхто не прыйшоў з тых, каму былі развезены запрашальнікі, густоўна зробленыя супрацоўнікамі музея. Праўда, некаторым не спадабалася, што на запрашальніку радкі Рыгора Барадуліна з верша «Кнігары»: «Усе мы жыхары Краіны прагнай ведаў. Святло ў душы, гары — Няхай світае свету!» А некаторыя, не атрымаўшы запрашэння на выставу, пакрыўдзіліся і сёння ўжо крытыкавалі нашы новыя выданні…

* * *

14.06.2012. Дорачы свае «Выбраныя творы», Анатоль Вярцінскі тут жа выправіў у кнізе дзве памылкі. На старонцы 48 у радках: «Колькі святла навокал! А мама туды пайшла, Дзе ні рам, ні вокан, дзе ні школы, ні святла» заместа слова «школы», трэба «шкла». А ў паэме «Даруйце!» заместа «Даруйце, мая мама!» трэба «Даруй, мая мама!»…

* * *

16.06.2012. Некаторыя асуджаюць незнаёмых і малазнаёмых людзей за іх непрыстойныя паводзіны ў складаных жыццёвых сітуацыях, а потым праз нейкі час гэтыя ж «суддзі» самі гэтак жа паводзяць сябе ў падобных складаных сітуацыях, як і тыя, каго яны асуджалі…

З жыцця Змітро Віталіна

17.06.2012. Не магу ўстрымацца, каб з кнігі Уладзіміра Лякіна «Тры жыцці Змітро Віталіна» не працытаваць радкі пра жыццё ў 1930 годзе: «Кагосьці ў ЦК ЛКСМБ, а можа быць, і вышэй, асвяціла ідэя стварыць у калгасах адмысловыя камсамольска­моладзевыя брыгады па адкорме свіней, ад якіх, вядома ж, чакалі выдатных вынікаў. Як водзіцца, прынялі адмысловую пастанову і далі распараджэнне «Чырвоназменке» правесці адпаведную агітацыйную працу. Апрануць заклікі і лозунгі ў вершаваную форму даручылі Віталіну. Але замест таго, каб добрасумленна збудаваць чарговую стандартную рыфмаваную «агітку», малады паэт вырашыў, як уяўляецца, злёгку пажартаваць. Апублікаваныя 14 кастрычніка, аб’ёмам амаль на старонку «Вершы пра свіней» пачыналіся неардынарна:

Мы голасна песні і вершы пяём
Пра сонца, пра зоры, машыны,
Але вось чаму па­за нашым акном
Стаяць неапетыя свінні?

Былі там яшчэ «свінарнік­палац», «свінаматка­ўдарніца» і іншыя пасажы, відавочна, недарэчныя на старонках органа ЦК ЛКСМБ. Застаецца загадкай, як гэты верш наогул быў надрукаваны. «Аргвысновы», зразумела, былі зроблены, і на працягу доўгіх месяцаў вершаў Змітро Віталіна камсамольская газета не друкавала».

* * *

18.06.2012. Зранку да мяне на працу прыехала тэлебачанне з просьбай, каб я расказаў пра Веру Вярбу, якой 14 студзеня было 70 гадоў. На шчасце, я з Гертрудай Пятроўна знаёмы, таму гаварыць было лёгка. Праўда, я назваў яе не Гертрудай Пятроўнай, а чамусьці Маркаўнай. Магчыма, таму што з ёй пазнаёміўся яшчэ ў 1980 годзе ў рэдакцыі часопіса «Беларусь», дзе яна працавала ў аддзеле літаратуры, куды я прынёс вершы, і з памяці выветрылася дакладнае імя па бацьку. Вера Вярба запомнілася ў элегантным капелюшы, з такімі ж элегантнымі сумачкай і парасонам. Яна выглядала так, як я ўяўляў і павінна была выглядаць паэтка. Словам, нагаварыў пра Веру Вярбу кучу харошых слоў. Магчыма, яна і пачуе іх, калі глядзіць наша тэлебачанне…

* * *

19.06.2012. На працу патэлефанаваў незнаёмы і папярэдзіў, каб я сёння чакаў яго, бо ён хоча мне паказаць свае геніяльныя творы. Праз некалькі гадзін пасля тэлефанавання прыйшоў незнаёмы гадоў пяцідзясяці і прынёс рукапіс рамана. Гаварылі доўга, на развітанне мужчына сказаў: «Калі не надрукуеце да канца года, я зап’ю і буду піць да таго часу пакуль ці я памру, ці вы надрукуеце мой геніяльны твор!»

* * *

19.06.2012. «Дай ты мне, хлапец, якую­-небудзь работу, а то я памру!» — сёння гэтымі словамі сустрэў мяне бацька, калі я вечарам прыйшоў да яго на кватэру…

* * *

21.06.2012. Сумна, як у той дзень, калі мама памерла…

* * *

21.06.2012. Пабыў у бацькі, як у калгасе, які вымер, а ў ім застаўся адзін мой бацька…

* * *

21.06.2012. Яшчэ далёка восень, а лістота ўжо ападае. І ты наступаеш на лістоту, як на дні не табой пражытыя…

* * *

21.06.2012. «А ці пайшла б за мяне замуж Шурка?» — пытаецца бацька. «Якая Шурка?» — «Маміна сястра!» — «Шурцы ж хутка будзе 90 гадоў!» — «Ну і што!» — кажа бацька…

* * *

22.06.2012. На аўтобусным прыпынку да мяне падышоў стары невысокі мужчына і прывітаўся. Я адразу ж узгадаў, што гэтага старога недзе бачыў і мы некалі з ім знаёміліся. І каб мужчына не падумаў, што я не пазнаў яго, я запытаўся: «Як вашы справы?» — «Не вельмі. Працую ў газеце. Тыраж дзве тысячы. Нас засталося мала…» — адказаў стары і тут жа наша размова перарвалася, бо якраз падышоў патрэбны аўтобус і мужчына, развітваючыся, дастаў з торбы газету і даў мне. Праз хвіліну я разгарнуў выданне і прачытаў назву «Коммунист Беларуси»…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пугачоўскі цырульнік» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік»

Обсуждение, отзывы о книге «Пугачоўскі цырульнік» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x