Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

За кручай — дзяржаўная мяжа. Чыгунка і павінна стаць у хуткім часе той самай «дарогай жыцця» паміж дзвюма краінамі. А гэта — інвестыцыі, гэта — новыя працоўныя месцы. Гэта — поспех…

Над лесам сонца абыякавае і халоднае. І дарэмна «чыгунка» цягне да неба свае абрубкі-рэйкі, чакаючы дапамогі. На даляглядзе халодны чырвоны агеньчык семафора, і калі загарыцца зялёны, ніхто не ведае.

Котаў хуткім крокам вяртаецца да машыны. Дзверы ў царкве прыадчыненыя. І карціць паглядзець, што там, за тымі жалезнымі дзвярыма. І нікому не спыніць Котава, бо жаданне мацнейшае за ўсё астатняе.

У царкве паўзмрок. Над дзіравым дахам крычыць як ашалелае вараннё. Гулка, нібыта ў парожняй бочцы, адклікаюцца цяжкія крокі.

Ад сцяны аддзяляецца цень. Котаў нерухомее ў нямым здзіўленні і робіць крок назад.

— Стаяць, гад! Куды?.. — голас хрыпаты, нібыта з магілы. Котаў узіраецца ў цемру. У незнаёмца ў руках нож і, мусіць, ягоны лёс. І здаецца, ніколі не скончыцца гэтае зацягнутае да бясконцасці імгненне…

— Гэць! Гэць, ваўчынае мяса…

10

Дарога!.. Ты належыш усім і нікому. Мы мітусімся, блукаем па тваіх расхлістаных, засаленых машынным маслам лацканах, бо рух — гэта наша жыццё.

Дарога!.. Колькі бачыла ты на сваім вяку адзінокіх, абяздоленых вандроўнікаў? Я адзін з тых найшчаслівейшых мінакоў, якія прасуюць твой няроўны, ухабісты покрыў. Я адзін з тых найшчаслівейшых мінакоў, якія атрымліваюць ад гэтай ухабістасці і пакручастасці асалоду.

Дарога!.. Я буду бязмежна шчаслівы, калі мяне пахаваюць некалі ля тваёй запыленай, зарослай быльнягом і асотам абочыны…

Цягнік манатонна пагруквае коламі. Цягнік набліжае мяне да маёй маленькай радзімы. Недзе за тым вось ружовым даляглядам мяне чакаюць не дачакаюцца цётка Зіна і бацька, якога я пахаваў для сябе шмат гадоў таму, яшчэ ў далёкіх васьмідзесятых.

Бяжыць час… Нясецца… І хіба для яго тэрмін — пятнаццаць гадоў? Гэта для нас, часовых, — працяглы адрэзак. Гэта для нас, смяротных, — сівізна і лядашчасць. А для гісторыі — імгненне. Ці пазнаем мы адзін аднаго пасля столькіх гадоў расстання? Якія словы скажам адзін аднаму пры сустрэчы?..

...Аперацыя па знішчэнні чыгуначнага моста адкладвалася. Прычыны пераносу залежалі не столькі ад пытання, узрываць ці не (большасць членаў камісіі схілялася да прапановы — узрываць), колькі ад пытання: як узрываць? Жалезабетонныя канструкцыі маглі вытрымаць выбух вялікай магутнасці, здзейсніць які было б небяспечна, бо побач з чыгуначнай станцыяй размяшчалася ракетная база. Падрыўнікі не гарантавалі, што выбух не нанясе шкоды. Рызыка была вялікая — пяцьдзесят на пяцьдзесят. І браць адказнасць на сябе члены камісіі не хацелі. Тады і было прынята імі рашэнне запрасіць у якасці кансультанта галоўнага праектанта і кіраўніка мантажу канструкцый. Дакладней гаворачы, той, хто будаваў, павінен быў і знішчыць пабудаванае.

На вялікі подзіў, аперацыя прайшла даволі-такі паспяхова, але бацька дахаты не вярнуўся. Розныя хадзілі потым плёткі пра тыя падзеі, але сапраўднасць так і засталася тайнай дагэтуль.

І вось праз пятнаццаць гадоў мне паведамлялі (і не хто-небудзь, а родная цётка), што бацька знайшоўся. Як ставіцца мне да такой навіны, я не ведаў.

І ўсё ж я паверыў і, нават не адпрасіўшыся з працы, тэрмінова паехаў на сустрэчу з Немагчымасцю. Паехаў насуперак нявер’ю і болю, бо ў свеце не існуе выпадковасцяў. Мы выпакутавалі гэтую сустрэчу з ім. Мы прайшлі праз усе наканаваныя нам жыццёвыя іспыты, мы перацярпелі і смутак, і боль. Мы навучыліся несці ў сабе самы бясцэнны духоўны скарб — пакору. Гэта дзякуючы ёй збываецца ўсё нязбыўнае. Гэта дзякуючы ёй мы знаходзім у сябе моц смела глянуць у вочы сваім ворагам і катам. Бо моц нашая — у нашай слабасці. Бо толькі ў няшчасці загартоўваецца наш дух, бо толькі нашая слабасць здольная адчыніць дзверы людзям, якія чакаюць ад нас спагады, літасці і дапамогі. І ў параўнанні з гэтым усе мае нядаўнія клопаты і амбіцыі — такая дробязь…

Свет задыхаецца ад несправядлівасці. Свет знясілены ад гора і пакут. І ніхто з нас не застрахаваны ні ад бяды, ні ад няшчасця. Я ўдзячны Богу за ўменне адгукацца на чужы боль не з-за сваёй далікатнасці, а з-за таго, што чужы боль — гэта і мой боль. Гэтае ўменне не зляпіла з мяне эгаіста, яно дапамагло мне згрупаваць вакол сябе людзей, блізкіх па духу, людзей, якія дапамаглі мне падняцца з каленяў пасля недарэчнага падзення з вяршыні Піраміды Дасканаласці. Гэтае ўменне — і ёсць мая Вяршыня, мой стымул жыцця. Верагодна, калі б я не апёкся тады, я б так ніколі і не зразумеў усяго вышэй сказанага. Не зразумеў бы я таго, што Трактарысты і Азіяты — такія ж звычайныя людзі, як і я. Што ў іх, як і ў мяне, былі бацькі, якія іх любілі, для якіх яны назаўсёды застануцца самымі лепшымі ў свеце дзецьмі. Што і ў іх ёсць таксама дзеці, для каторых яны застаюцца самымі лепшымі ў свеце бацькамі. У іх ёсць сябры… Але ў іх не стае таго галоўнага, што адрознівае нас, — умення прымаць чужы боль, як свой. Ім ніколі не зразумець, што боль у двух сэрцах — гэта толькі палова болю.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x