Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Паплаўскі - Пастка для рэха» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Літаратура і Мастацтва, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Пастка для рэха: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Пастка для рэха»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Пастка для рэха» - зборнік прозы Алеся Паплаўскага, пісьменніка родам з Берасцейшчыны, у 2009 годзе атрымала літаратурную прэмію імя Уладзіміра Калесніка ў галіне прозы. Што чакае нас: Вялікае Вар’яцтва ці Вялікае Дыханне? Алесь Паплаўскі пытаецца ў нас пра гэтае, не даючы якіх-небудзь трэціх, неакрэсленых мажлівасцей. Вядома: пісьменніцкае запытанне - ад сумлення. Ад су – млення з Богам. Мы ўсе – рэха Бога. Калі пастка для рэха – гэта час, дык гэтым часам з’яўляемся мы ўсе, кожны з нас. Алесь Паплаўскі цудоўнаю беларускаю мовай запісаў тое, што падказаў яго сэрцу Усявышні. А Усявышні праз аповесць “Пастка для рэха” прамовіў адно: шлях да Вялікага Дыхання вельмі цяжкі. Як толькі людзі пачынаюць шукаць нечыстых лёгкіх шляхоў, пастка для рэха зачыняецца, час для людзей спыняецца і невядомасць разраджаецца здрадай. Так у гісторыі было не аднойчы. Таму перад чалавецтвам ёсць толькі адзін шлях: шчаслівы боль суперажывання з Богам. І Паплаўскі сваёю аповесцю выказаў гэтую непахісную праўду.

Пастка для рэха — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Пастка для рэха», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дахаты вяртаюся позна. У суседняй кватэры балююць. Па ўсім відаць, што да суседа зноў «прыехаў брат з Сібіры». Ён заўжды да яго прыязджае, калі той атрымлівае зарплату. «Брат з Сібіры» — гэта няхітрая выдумка для Зосі Абрамаўны, пенсіянеркі з трэцяга паверха. Але, нягледзячы на гэты падман, яна ўсё роўна выклікае ўчастковага, гэта калі «брат з Сібіры», заседжваецца дапазна, калі жыццё ў доме робіцца жудасным і невыносным.

Устрывожана нечым Зося Абрамаўна і на гэты раз. Яна сустракае мяне на лесвічнай пляцоўцы, ля сваёй кватэры.

— Людцы добрыя! Колькі можна цярпець гэтых наркотаў?.. — скардзіцца яна, шукаючы майго паразумення. — І куды мне падзецца? Ніякага спакою не стала ад гэтых праклятых «квашыстаў». Здам у міліцыю, бачыць Бог, здам.

Вялікага жадання размаўляць з Зосяй Абрамаўнай у мяне няма. Пазбаўляюся ад яе некалькімі мудрагелістымі выказваннямі. Потым падымаюся на пяты паверх. За клямкай паштоўка. Чытаю зваротны адрас. Ліст з вёскі ад цёткі Зіны. Не здымаючы красовак, плятуся ў пакой. Прадчуванне незразумелай трывогі, прадчуванне нечага непрадбачанага і неверагоднага не дазваляе расслабіцца. Дрыготкімі пальцамі разрываю пакет і пажадліва ўпіваюся ў акуратна выведзеныя на белым лісце літары.

«Сынок! Прыязджай тэрмінова! Знайшоўся твой бацька. У лісце пра ўсё не раскажаш. Пагаворым пры сустрэчы. Да пабачэння. Цётка Зіна…»

9

Нейкія непраўдападобныя, не зусім начныя колеры ў гэтай летняй ночы. Нейкае цягучае і мутнае, нібыта кісель, паветра. Затуманенае і задымленае наваколле… І не спіцца Котаву, даймае яго бяссонне. Не можа дачакацца раніцы — не даюць заснуць, цягнуць з хаты праклятыя думкі. І баляць намуленыя мяккай пярынай бакі. І недастаткова выпітага з вечара — не бярэ гарэлка. Варочаецца Котаў — узіраецца ў чорнае акно. Душна ў раскошным пакоі, не дапамагае расчыненая фортка. І цішыня магільная. І масніцы рыпяць пад падэшвамі здрадніцкі. І завесы на дзвярах нязмазаныя — не прайсці незаўважна. Толькі напляваць яму на ўсё гэта — ведае, што робіць. Не тая пасада ў яго, каб звяртаць на дробязі ўвагу.

Службовая «Волга» заводзіцца з паўабарота. І не важна, што праз расхінутыя фіранкі здзіўлена пазірае кіроўца. І не важна, што, разбуджаны яго цяжкімі крокамі, працяжна кашляе калгасны старшыня. Не да іх зараз яму. Дарогу да вузлавой станцыі ён і без праваднікоў знойдзе. А ад станцыі і да моста рукой падаць. Старшыня падрабязна ўсё растлумачыў, адразу відаць — свой мужык. Зойме Котаў мэрава крэсла, забярэ яго да сябе. Праца ўсім знойдзецца. Яшчэ як згадзяцца адданыя людзі. Ён даўно падбірае сабе каманду. Толькі дзень гэты — дзень заўтрашні. А пакуль ранавата яшчэ гаварыць пра тое.

Пачынае світаць. Неба ружовае — ні аблачынкі. Радуецца Котаў — пагодлівы выдасца сёння дзень. Не любіць ён непагадзі. Не паважае шэрасці: ні ў прыродзе, ні ў людзях. Узяць бы таго ж Трактарыста — зануда, двух слоў не звяжа, а даводзіцца цярпець. Куды дзенешся…

«Радыяцыйная зона. Праезд і праход забаронены!»

Котаў спыняе машыну і адчыняе дзверцы. Шлагбаум і забаронны знак на мяжы з зонай — твор адных рук. Кара са слупоў неакуратна знятая, жэрдка крывая, непафарбаваная, на шыльдзе каракулі нейкія, а не надпіс. Адным словам, цяп-ляп, для адчэпкі.

Чыгуначная станцыя адсюль у кіламетры язды. Котаў адвязвае прыкручаную да слупа дротам жэрдку і сядае ў машыну.

Мястэчка нібыта вымерла. Мястэчка падобнае здалёк да пудзіла міфічнай істоты — бязлюднае і небяспечнае. Котаў адчувае гэта, і яму робіцца страшна. Што чакае яго ў тых непралазных завулках-джунглях?

Машыну ён пакідае ля паўразбуранай царквы. Далей ідзе пешкі. Вось і мост той, дакладней, падобнасць моста. І пляваць, што ад яго да царквы свежапратаптаная сцежка. І не важна, хто пратаптаў яе праз ажыннік. Мост — вось што яго цікавіць зараз. І няма крыўды на Трактарыста. І няма шкадавання аб тым, што яго адправілі ў гэтую камандзіроўку. Прадчуванне прыналежнасці да нечага Важнага і Патрэбнага адмаўляе ўсё астатняе. Думкі сканцэнтраваныя на мностве «Я»: я першы, я пабудую, я аднаўлю, я… я… я… І, нібыта і ў тым дзіцячым аповедзе пра Мальчыша Кібальчыша, радасныя галасы з натоўпу даюць яму ўсе падставы ганарыцца сабою: «Плывуць параходы — прывітанне Котаву!.. Ляцяць самалёты — прывітанне Котаву!..»

Ад моста рэшткі: чатыры жалезабетонныя апоры на дне глыбокага абрыву і абрэзаныя, павіслыя ў паветры абрубкі-рэйкі. Апоры нібыта нажы ў камяністым целе кручы. Унізе, белы ад пены, ручай. З прадоння — гоман вады, якая бруіцца між камянямі. Пэўна, гэта і ёсць тая рэчка, пра якую яму распавядаў калгасны старшыня. «Сто метраў, як мінімум, — вымярае позіркам Котаў шырыню. — Плюс насыпы з аднаго і другога боку, яшчэ па дваццаць метраў. Усяго — сто сорак…»

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Пастка для рэха»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Пастка для рэха» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Алесь Разанаў - Рэчаіснасць
Алесь Разанаў
libcat.ru: книга без обложки
Алесь Марціновіч
Олесь Ільченко - Пастка для ґеймера
Олесь Ільченко
libcat.ru: книга без обложки
Аляксей Кулакоўскі
Джозеф Хеллер - Пастка на дурнів
Джозеф Хеллер
Валерый Гапееў - Пастка на рыцара
Валерый Гапееў
Алесь АлесьАдамовіч - Хатынская аповесць
Алесь АлесьАдамовіч
Алексей Якимович - Пастка для пярэваратня
Алексей Якимович
Анатолій Стась - Зелена пастка
Анатолій Стась
Володимир Михановський - Пастка
Володимир Михановський
Юрій Даценко - Пастка для різника
Юрій Даценко
Отзывы о книге «Пастка для рэха»

Обсуждение, отзывы о книге «Пастка для рэха» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x