Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Што такое? — насцярожыўся цыган.

— Ці не мог бы ты з грашыма пачакаць трохі? Ну, хоць бы да восені?

— Але ж палавіну аддасі зараз?

— Палавіну дамо, — сказала Марыля.

Піхта павярнуўся да Кірылы:

— Ад яго ў цябе яшчэ і жарабяты будуць!

Тут ужо ніхто не вытрымаў — усе зарагаталі.

— Цыган слова трымае, — Піхта паківаў галавой, — за дзякуй, можна сказаць, аддаў.

Торг скончыўся, напружанне спала, конік крутнуў хвастом і ўздыхнуў з палёгкаю.

— От і каня прымелі! — Кірыла ласкава пацерабіў конскую грыву, а той даверліва прытуліўся галавой да новага гаспадара.

— Каб жа хоць добры быў,— непакоілася Марыля.

— Ну, а пахмяліцца ў цябе ёсць? — звярнуўся Піхта да Кірылы.

— Знойдзем!

Селі выпіць магарыч. Запрасілі Пракопа і суседа Назара Хомку — ён к таму часу вярнуўся з сенажаці. Марыля сабрала закуску, і кілішак рушыў па крузе. Лявонка не піў, слухаў гаворку.

Пракоп, як бы спачуваючы яму, сказаў:

— Гэта ўлады давялі бацьку твайго Міхаля да магілы.

Піхта ахмялеў пасля першага кілішка.

— Адкажы мне, — звярнуўся ён да Пракопа, — чаму гэта вы, рускія, так нас не любіце?

Усіх «нецыганоў» Піхта называў рускімі.

— Гэта так здаецца. Мы прыёмныя! — сказаў каваль, перакуліўшы чарку.

«Прыёмныя» — па-прускаўску — гасцінныя.

— Ведаем мы вашу прыемнасць! — бліснуў белымі зубамі Піхта, успомніўшы, відаць, той вельмі прыкры прускаўскі выпадак, калі яго жорстка і нізавошта пабілі. Крыху памаўчаў, а потым, нібы апраўдваючыся, дадаў: — Я добрых коней ніколі і не браў, бо шкадаваў людзей. Калі возьмеш, бывала, дык слабога якога…

— А такі браў,— ажыў маўчун Хомка.

Піхта пасміхнуўся, хлопнуў Хомку па плячы:

— Цыган на ўсе рукі майстар! А што? Посуд ніхто лепш за нас не палудзіць. Мы ўсякае жалеззе ведаем!

— Бадзягі вы! — жартоўна сказаў Пракоп.

Піхта не абразіўся:

— У кожнага свой лёс! Для цыгана доля — гэта воля!

— Можа, і так, — разважліва заключыў каваль, скручваючы цыгарку.

Піхта, не глянуўшы ў яго бок, сказаў:

— А што на месцы сядзець?! Чалавеку прастор трэба!

Хомка пачасаў патыліцу і нешта таксама хацеў сказаць, але не рашыўся.

— Жыццё прымусіць! — уступіў у размову Кірыла. — Жыццё — цікавая рэч! — і памкнуўся скручваць цыгарку, але Марыля яго спыніла — не хацела, каб свёкар курыў.

— Нехта называе нас валацугамі,— працягваў Піхта, — а мы падарожнікі, мы праўду шукаем.

— У кнігах ды газетах шмат праўды, — рашыўся нарэшце нешта сказаць Назар і глянуў на Лявонку.

— Мы, бацю, кніг ды газет вашых не чытаем, жыццё — найлепшая кніга! — з гонарам абвясціў Піхта, беручы чарговую чарку.

«Бачыш, — падумаў Лявонка, — ёсць народ яшчэ дурнейшы ад нас, хваляцца, што кніг не чытаюць…»

У табар Піхта вяртаўся з песнямі.

Цыганы паехалі гэтаксама нечакана, як і з'явіліся. Раніцай іх ужо не было, з'ехалі яшчэ да ўзыходу сонца. Прускаўцы паставіліся да іх досыць талерантна, і толькі айцец Глеб не ўхваліў прыезд цыганоў: «Нашчадкі Каіна!» — сказаў пра іх у царкве.

ІХ

Адсвяткавалі Пятра і Паўла, пара было брацца за жніво. Зажынаць прускаўцы пачыналі звычайна ў суботу. З раніцы, узяўшы нажніцы, Кірыла акуратна падкараціў бараду — падмаладзіўся. Паснедаўшы разам з унукам, пайшлі ў поле, на Доўгія, дзе было пасеяна жыта. Зырка свяціла сонца. Пад ім важка хіліліся дадолу налітыя зернем буйныя вусатыя каласы.

— Ядранае сёлета жыта зарадзіла. — Кірыла сарваў колас, перацёр у далонях.

З коласа лёгка вылузваліся зярняты. Кірыла не дапусціць, каб жыта ці пшаніца перастаялі. Можна прыступаць да касавіцы. Але напачатку трэба было пераканацца, ці няма дзе ў жыце закруту. Закрут — паламаная і перакручаная кімсьці жменя сцяблоў — справа рук нядобрага чалавека. Залом ці закрут не зжыналі. На гэты раз нічога такога не знайшлі і ў панядзелак выйшлі ўтраіх: Кірыла, Лявонка, Марыля. Спачатку вырашылі жаць сярпамі.

Жанчына павінна была за дзень нажаць капу снапоў, не менш, і кожны сноп палажыць на перавясла, каб гаспадар мог яго моцна звязаць. Марыля — жняя ўвішная. Мужчыны цягнуліся за ёю, але праца сярпом марудная, і яны хутка пабралі косы. Цяжка цягнуць касу ў жыце — гэта табе не трава. Унук бачыў, як напружыліся жылы на карычневай ад загару дзедавай шыі. Час ад часу яны мянцілі косы і гэтым самым як бы і адпачывалі. Марыля ззаду пачала вязаць снапы.

— Першы сноп, Марыля, у покуці паставім, — сказаў Кірыла.

Гэта таксама старадаўні звычай, якога ў Прусцы прытрымліваліся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x