Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Мацак! — пахваліў хлапца Міхаль і прывітаўся.

Малацьбіты прыпынілі працу, закурылі. У гэты час якраз і зайшоў у клуню прускаўскі стараста Мітрафан Давыдзюк. Выглядаў строгім і негаманкім. Нахмураныя бровы сышліся ў адну шырокую чорную дужку.

— Я вось кажу, — пачаў Міхаль, — што Фэдар хоць малады, а надта спраўна круціць цэпам.

Аднак стараста чамусьці не схільны быў падтрымаць размову. У яго, па ўсім відаць, была нейкая важная справа. Ён паглядзеў на Фэдара.

— Так-то яно так, але, браток, давядзецца табе, відаць, з цэпам на час развітацца!

Ён стараўся гаварыць голасна, каб чулі ўсе, хто быў побач. Як бы камандаваў. Усе насцярожыліся, чакалі.

— У армію цар цябе кліча! Пад сваю высокую руку!

Хлопец зірнуў на старасту, потым перавёў вочы на бацьку. Абодва знямелі, як бы пазабывалі ўсе словы, якія ведалі. Фэдар — весялун, пажартаваць любіў, а тут і мову заняло.

«Не толькі ў мяне клопаты, — падумаў Міхаль, — у людзей таксама. Салдатчына — гэта табе не жарт…»

Гэты цяжар — рэкрутчына, служба ў царскай арміі — зваліўся на Пруску даўно, адразу ж пасля далучэння Беларусі да Расіі. Прызваныя ў армію навабранцы служылі далёка ад родных краёў. Служба часта расцягвалася на некалькі дзесяткаў гадоў. Малады вяртаўся старым чалавекам. А часам і не вяртаўся — адвыкаў ад роднай хаты, прыжываўся ў чужых краях, калі не гінуў на якой-небудзь вайне. У Рускай імперыі можна было адкупіцца ад арміі, але гэта было пад сілу толькі багатым сем'ям. У такой сітуацыі ў армію бралі бяднейшых, сыноў удоў, сірот. Гаўрыла быў і не з самых бедных, але вызваліць сына ад рэкрутчыны наўрад ці мог.

Гаварыць аб сваім клопаце, пачуўшы такую вестку, Міхаль не пасмеў.

Пайсці сведкам адмовіўся і стараста. Калі яны выйшлі са Шведавай клуні і Міхаль расказаў старасту аб сваіх клопатах, Мітрафан пазяхнуў: мне, маўляў, усё вядома, але…

— Міхаль, ты ж ведаеш, мне не выпадае: стараста я… Хіба што я, можа, пагавару з гэтым дурнем?

— Гаварылі ўжо з ім…

На гэтым і разышліся.

Родная хата сустрэла цяплом. Ён зняў закарэлыя ад марозу пасталы і сунуў іх пад печ. Глянуўшы на сына, Кірыла ўсё зразумеў.

— Ой, Міхалка, у нас жа бяспраўе — хіба ты не ведаеш…

У голасе старога чулася і спачуванне, і шкадаванне, і нейкая пракаветная асуджанасць.

— Думаеш, Пацей той надта справядлівы? Ён, таго, сваю карысць хоча мець.

— Каморніка трэба наймаць і сведкі патрэбны.

— Гэта Пацей так сказаў?

— Вілаводзіць ён цябе! — дадала да свёкравых слоў Марыля, кормячы малую Барбарку.

Міхаль прамаўчаў. На наступную раніцу ён пайшоў у кузню да Пракопа.

Пасля ўчарашняй слаты дарога пакрылася хрупкім лядком. З кузні ўжо даносіліся жалезныя гукі: каваль тахкаў молатам аб кавадла — ладзіў нейкую рэч. Пракоп карыстаўся павагай — у вёсцы без каваля нельга. Раптам шворан зломіцца, ці конь раскуецца, або серп направіць трэба. Ці новую касу адцягнуць, ці, напрыклад, сашнік у плузе адваліцца, або ў самую касавіцу шыйка ў касе трэсне. Ён гнуў палазы для санак, кляпаў абады, умеў паяць. Замест драўляных сохаў пачалі з'яўляцца жалезныя плугі. Той-сёй паспеў ужо прыдбаць такі плуг у Камянцы. Пракоп авалодаў і гэтай справай, умеў сам зрабіць плуг, абы жалеза было. Ён любіў працаваць з жалезам, любіў, распаліўшы яго да чырвані, з дапамогай малатка надаць такую форму, якую хацеў.

Вясковы каваль, акрамя таго, яшчэ і зубны доктар. Калі забаліць зуб, асабліва карэнны, ды так, што чалавек месца сабе не знаходзіць і нішто не дапамагае — ні лекі, ні замовы, тады да каваля даводзіцца звяртацца. Пракоп, доўга не думаючы, браў клешчы і выдзіраў хворы зуб. Здаралася, праўда, памыляўся: замест хворага рваў здаровы, але з кім не бывае…

Пацямнелая ад часу і жалезнай копаці кузня знаходзілася за вёскай, на выгане, праз які ішла дарога ў суседнія вёскі. Ля кузні стаяў Васіль Каленік, трымаючы за вуздэчку распрэжанага каня. Прывёў падкаваць. На гаспадару той самы прывычны для ўсіх абшарпаны кажушок.

«От і Орліка трэба было б падкаваць на пярэднія ногі», — падумаў Міхаль.

З кузні выйшаў Пракоп у доўгім кавальскім фартуху. На галаве ў яго збітая з чорнай воўны магерка, якую ён не здымаў ні на вуліцы, ні ў кузні. Ад часу і пылу магерка набыла цьмяна-шэры колер. Павіталіся. Пракоп — у рабоце. Ён учэпіста ўзяў Васілёвага каня за нагу, заціснуў яе пад сваім каленам так, каб яна не вырвалася, і пачаў прымацоўваць да капыта свежую, нядаўна выкаваную падкову. Потым асцярожна стукнуў малатком па вухналю. Раз, другі, трэці… Жылы на руках у каваля тоўстыя, напампаваныя крывёй.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x