Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Гніламёдаў - Уліс з Прускі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2006, ISBN: 2006, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Современная проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Уліс з Прускі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Уліс з Прускі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Раман прысвечаны падзеям пачатку XX стагоддзя, які супаў з дзяцінствам і юнацтвам галоўнага героя твора Лявона Кужаля. Юнаком — як новы Уліс — ён едзе ў Амерыку, знаёміцца з нязвыклым для сябе светам і новай філасофіяй жыцця, што, аднак, не пазбаўляе яго ад розных нечаканак, горкіх хвілінаў, стратаў і расчараванняў.
Аўтар змог стварыць цікавыя, запамінальныя вобразы і характары, дакладна перадаць каларыт тагачаснага жыцця, побыт, звычкі, павер’і, гістарычныя падзеі і паданні.

Уліс з Прускі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Уліс з Прускі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Да Ратайчыц, праўда, недалёка — пяць вёрст усяго.

Пісар — ужо на месцы. З выгляду яму можна даць гадоў сорак, чырванатвары, дзябёлы. Міхаль звярнуў увагу, што боты на ім з добрага тавару, гарнітур суконны. Упоперак жывата — тоўсты ланцужок, прыладаваны да кішэннага гадзінніка, які Пацей часта даставаў і трымаў у руцэ. Ён, па ўсім відаць, яшчэ не паспеў як след апахмяліцца, сядзеў насуплены.

— Як прозвішча?

— Кужаль, Міхаль.

— З Прускі?

— З Прускі.

Як бы нехаця дастаў з шуфляды шматочак паперы і падліў вады ў чарніліцу.

— Просьба ў цябе нейкая, відаць…

— Ведаеце, паночку, ад суседа жыцця няма, а цяпер у суд падае.

Пісар, мусіць, задаволены тым, што яго назвалі панам, ужо настроіўся слухаць, але раптам скрывіўся як ад болю. Па тым, як яшчэ на самым пачатку Пацей правёў вачыма па Міхалёвых руках і кішэнях, можна было заўважыць, што пісару і сапраўды не надта добра пасля ўчарашняга.

— У цябе з сабой нічога няма?

Міхаль зразумеў і адмоўна пакруціў галавой:

— Не ўзяў…

Пацей паморшчыўся.

— Прынёс бы ты — кручок які!

Тоўстыя пальцы нецярпліва пастуквалі па стале. Міхалю нічога не заставалася, як пайсці ў манапольку, купіць гарэлкі і прынесці пісару — добра, што хоць былі ў кішэні грошы.

— О! — як бы пахваліў яго Пацей і дастаў з ніжняй шуфляды стала замусоленую цяжкую шклянку, дзьмухнуў у яе, каб нічога там не заставалася, і выліў усё, што было ў кручку.

— У мяне, браце, разумовая праца, без чаркі нельга! Пакуль гэтую думку чым-небудзь не папхнеш, то яна з месца не зрушыць, — і, перавёўшы дых, дадаў: — Ну, будзьма!

Міхаль кіўнуў галавой і міжвольна пасміхнуўся, успомніўшы пісараву мянушку Будзьма. Пацей падняў шклянку, сабраў губы ў трубачку і кульнуў гарэлку ў рот настолькі спраўна, што наведвальнік ажно мусіў быў здзівіцца. Поўная шклянка адразу апусцела да дна.

— Давай усё-ткі прыблізімся к дзелу! — сказаў пісар, з шумам уцягваючы ў сябе паветра і як бы гэтым і закусваючы.

Міхаль бліжэй падступіў да стала і пачаў свой аповед.

— Ды я яго як паклічу, твайго Латушку, дык я яго пастаўлю на месца! Ён у мяне яшчэ прасіцца будзе!

Пісараў твар яшчэ больш пачырванеў. Адчувалася, што валасное начальства бярэцца за справу ўсур'ёз.

— Дарэчы, а што ўраднік кажа? Ты быў у яго?

— Быў.

— Ну і што?

— Сведкаў, кажа, шукай.

— Сведкаў — як сведкаў, а трэба, браце, землямера наймаць, каморніка — па-нашаму.

«У, дык гэтаму канца не будзе!» — пранеслася ў галаве Міхаля палахлівая думка. Ён цяжка ўздыхнуў.

— Пішы прашэнне!

— Ды я, таго… — сумеўся Міхаль, — не надта ўмею.

Пісар дастаў са стала яшчэ адзін шматок паперы і хуценька, размашыстым почыркам, накідаў нейкія словы. Міхаль падпісаўся — паставіў нейкую загагуліну.

— Каморнік разбярэцца ва ўсім, але сведкі спатрэбіцца могуць!

— Але ён грошай запросіць!

— Ну, дзела вядомае…

— Буду шукаць, — няўпэўнена сказаў прускавец.

— Ты, Міхаіл, я табе пасаветаваю, звярніся да суседзяў. Усё ж такі суседзі ёсць суседзі…

Дадому Міхаль ішоў не спяшаючыся, у галаве раіліся розныя думкі, прыкідваў: «Да каго ж звярнуцца?» Уперці вырашыў зайсці да Захара Відэркі. Ды і хата яго была якраз з краю. Высокую, сухарлявую постаць Захара ён убачыў здалёк. Той развешваў і латаў рыбацкую сетку.

— Божа памагай!

— Казаў Бог, каб ты памог.

Захар шырока пасміхнуўся, паказаў свае са шчарбінамі зубы і падаў Міхалю агрубелую ад рыбацкіх заняткаў руку з прыпухлымі суставамі. На падворку скакалі і шчабяталі, не зважаючы на холад і слату, вераб'і.

— Захар, справа да цябе ёсць.

— Якая справа? — у прыжмураных вачах прускаўскага рыбака пасміхалася стоеная хітрасць.

— Хацеў цябе прасіць, каб ты за сведку ў мяне пабыў! Быў я, ведаеш, у воласці, і мне Пацей нараіў. Папрасі, кажа, добрых людзей.

Захар як бы замяўся, уздыхнуў, паглядзеў на Міхаля.

— Я не бачыў.

— Але ты ж маё поле ведаеш!

Захар яшчэ раз уздыхнуў, па ўсім відаць, спачуваючы.

— Ведаеш, мне не выпадае…

— Што не выпадае?

— Ну, за сведку быць. Не ведаю я твайго поля, бо і на сваім рэдка бываю. Як я за сведку пайду? Што мне ў судзе скажуць? Падвяду я цябе. — Крыху памаўчаўшы, Захар дадаў: — Натура ў чалавека такая. Я пра Яся кажу — хіба ты яго не ведаеш?

Кужаль яшчэ крыху пастаяў, падумаў і накіраваўся да Гаўрылы Шведа. Можа, ён?

Гаўрыла са старэйшым сынам Фэдарам малацілі жыта, увішна махаючы цапамі. Адчувалася, што гэта было прывычным для яго заняткам. Фэдар — плячысты дзяцюк з васпаватым тварам — не саступаў бацьку і таксама гучна грукаў цэпам аб ток.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Уліс з Прускі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Уліс з Прускі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Караткевіч - Чорны замак Альшанскі
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Някляеў - Выбранае
Уладзімір Някляеў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Гніламёдаў - Ля аднаго вогнішча
Уладзімір Гніламёдаў
Арлоў Уладзімір - Адкуль наш род
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Сіўчыкаў - Уладзевы гісторыі (зборнік)
Уладзімір Сіўчыкаў
Отзывы о книге «Уліс з Прускі»

Обсуждение, отзывы о книге «Уліс з Прускі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x