Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Самыя крайнія палонныя, каля якіх знянацку грымнуў стрэл, толькі паспелі заўважыць, што ў тым напрамку, куды быў скіраваны ствол канваіравай вінтоўкі, спружыніста падскокнуў, нібы вялікі мяч, і расслаблена чмякнуўся на дол, узбіўшы снежныя пырскі, нейкі шэры клубок.

— Бач, які зіркасты: нас пільнуе і адначасова палюе! — здзівіўся адзін з крайніх палонных, што фанернай лапатаю зразаў снежны пруг, калі Кольб пасля кароткачасовай адлучкі зноў набліжаўся да іх, несучы ў выпрастанай руцэ здабычу, якая звісала амаль да самага долу. — У яго напрактыкавана вока, як у вопытнага паляўнічага.

— Не толькі напрактыкавана вока, але i рука цвёрдая, — падтакнуў чарнявы драбнатвары сусед, што побач рассыпаў лапатаю пясок. — Трэба ўмець на такой адлегласці патрапіць у цэль з першага стрэлу. Дый не шротам, а куляю!

— Ад такога не надта ўцячэш, — удакладніў той, што першы пачаў гаворку. — Ён не дасць прамашкі. Здалёк уложыць напавал, хаця як быццам і вінтоўку не трымае напагатове.

Калі вартавы падышоў бліжэй, палонныя разгледзелі ў ягонай руцэ вялікага зайца-русака, кончыкі вушэй якога чырыліся па снезе. Можа, на самай справе заяц быў меншы, чым здаваўся выпрастаны ўдаўжыню ў Кольбавай руцэ, што ашчапервала абедзве заднія нагі здабычы. Каля лапаткі на шэрай поўсці русака чырванела невялікая крывавая пляміна. Напэўна, заяц чакаў, пакуль яму вызваліць дарогу рухомая ватага, але занадта паспяшаўся і трапіў на вочы вартавому.

Не спыняючыся каля палонных, Кольб як ішоў, гэтак і пайшоў далей, з абыякавым выглядам, ні паставаю, ні паглядам, ні выразам твару не паказваючы ніякага выхваляння сваім учынкам. Нават ні слова не прамовіў у адказ вартавому, які з ланцуга ачаплення зайздросна выкрыкнуў: «Добрая дзічьіна трапіла ў рукі!»

Палонныя праводзілі Кольба праніклівымі позіркамі. У вачах адных было здзіўленне паляўнічым спрытам, у другіх — прагная зайздрасць да здабычы, у трэціх — самотнае шкадаванне выпадковай ахвяры.

Якраз у той момант, калі Кольб наблізіўся па абочыне да Міхася з Леанідам, хлопцы скінулі з насілак у кювет снег і ўбачылі ў руках вартавога зайца. У іхніх вачах мільгнула і здзіўленне, i зайздрасць.

— 3 удачаю! — не ўстрымаўся Леанід, каб не сказаць пра паляўнічую кемлівасць вартавога.

Кольб нечакана спыніўся.

Міхась зразумеў, што і яму зараз трэба нешта сказаць, але менавіта што, не знаходзіў.

— Шшто сабе здабыча! — нарэшце прамовіў хлопец, падтакваючы свайму напарніку.

Кольб няўпэўнена падняў перад сабою ў сагнутай руцэ зайца, як быццам пераконваючыся, ці сапраўды ён вялікі, i раптам разгублена працягнуў яго Міхасю:

— Вазьмі!

Хлопец збянтэжыўся, бо не чакаў гэтага. Яму стала няёмка ад таго, што нібыта яны з Леанідам выпрошваюць у вартавога здабычу.

Сіліч невыразна гірамямліў:

— Самі адведайце дзічыны. А з футра будзе зімовая шапка.

— Бяры! — настойліва загадаў вартавы, не апускаючы рукі з выцягнутым у ёй русаком.

Хлопец нерашуча і няўмела ўзяў за заднія ногі зайца і разгублена прамармытаў:

— Дзякуй.

— Заяц — ваш, дык i бярыце яго сабе, — трохі палагоднеў Кольб, — Падзеліцеся са сваімі сябрамі і суседзямі, — i, як нічога не бывала, пайшоў далей па абочыне.

Міхась інтуітыўна адчуў, як на яго з гэтай здабычаю зайздросна глядзяць навакольныя палонныя. У душы ён быў абрадаваны незвычайным набыткам, хаця яму па-ранейшаму чамусьці здавалася, што яны з Леанідам выпрасілі ў вартавога ягоную здабычу. Узрушаны незразумелым супярэчлівым пачуццём, хлопец трымаў у руцэ зайца, не ведаючы, што з ім рабіць.

— Хавай у рэчмяшок! А то, чаго добрага, яшчэ паквапіцца на яго дарожны майстра, — падвучыў Хяндога.

Суседава парада трохі працверазіла хлопца. Ён скінуў з аднаго пляча лямку, расшморгнуў завязку і, прасоўваючы русака ў рэчмяшок, рукою адчуў, што заяц яшчэ цёплы. «Бач ты: ногі — тонкія, дык у ix ад холаду кроў астыла адразу ж. А ў цельпукаватым целе, пад шаўкавістай поўсцю, яна яшчэ захоўвае цяпло».

— Прызнацца, нават i ад Кольба я не чакаў гэтакага ўчынку, — абарваў Міхасёву думку Леанід, калі яны падставілі Хяндогу апарожненыя насілкі. — Тут яму трапіла ў рукі рэдкая здабыча, а ён не спакусіўся паласавацца дзічынаю.

— А табе не здалося, што мы ў яго выпрасілі яе? — прагучалі крыўдліва-іранічныя ноткі ў голасе Міхася, які ўсё яшчэ не пазбыўся ніякаватасці.

— Яшчэ што сказаў?! — здзівіўся Леанід. — Мы нават не пахвалілі яго па-людску за паляўнічы спрыт, а табе здалося чорт ведае што.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x