Сіліч падумаў, што на сценках бочкі выгарае газа або бензін, таму рашыў пачакаць, пакуль яна канчаткова выгарыць. Але мінаў час, а дым не радзеў i смурод не памяншаўся. Хлопец заглянуў у сярэдзіну бочкі i ажно аслупянеў: вогнішча ў ёй патухла. Разгублены, Міхась не разумеў, што здарылася. Ён паваліў бочку на снег, паварочваючы жэрлам так, каб вецер раздзьмуў з жарынак згаслае полымя. Але вецер завыў у жэрле і захлупіў Міхася едкім дымам.
Вартавы сапраўды мог падумаць, што палонны марудзіць знарок.
Невядома, што было б далей, калі б Міхася не выручыў Ангел, які на абочыне скідаў з самазвала пясок і ўбачыў, у якім безвыходным становішчы апынуўся хлопец.
Балгарын падышоў з кіркаю. Размахваючыся з ўсяе сілы, яе вострай дзюбкаю ён пачаў прабіваць адтуліны на ніжнім баку бочкі. Не спяшаючыся, з прыдыхам «гых!» раз за разам гваздзіў кіркаю, нібы дрывасек сякераю, прабіваючы дзюрку за дзюркаю. Пасля перавёў дых, нетаропка перадаў кірку хлопцу і параіў папрабіваць гэтакія ж адтуліны з усіх бакоў бочкі трохі вышэй за днішча.
Спярша Сіліч не зразумеў сэнсу ягонай парады, хаця па сур’ёзным знешнім выглядзе балгарына адчуваў зычлівасць яго намеру. Хлопец узяўся выконваць яго параду чыста механічна, болей дзеля таго, каб неяк заспакоіць няўрымслівага вартавога, ад якога можна было ўсяго чакаць. Нават i тады, калі кругом зрашаціў дзюркамі ніжнюю частку бочкі і аддаў кірку Ангелу, які пайшоў з ёй да самазвала, Міхась лічыў гэтую працу марнаю. Толькі пасля таго, калі ў другі раз распаліў у бочцы вогнішча і пачуў, як яно, разгараючыся, са свістам уцягвае праз дзюркі паветра і ажно гудзе, нібы ў коміне, да хлопца нарэшце дайшло, што яны з Ангелам мімаволі змаракавалі для вартавога штосьці накшталт буржуйкі з паддувалам.
«Усё-такі балгарын памог адзінакроўнаму брату выкруціцца з цяжката становішча. Не пакінуў чалавека ў бядзе», — расчуліўся хлопец, якому і ў галаву не прыйшло, што гэтае вынаходства яшчэ вылезе бокам іншым палонным.
Самаўпэўнены немец, перш чым адпусціць Міхася ў кювет, прымусіў хлопца яшчэ навыграбаць з-пад снегу галля і падкінуць у бочку. Вартавы задаволена грэўся каля яе, прыцягваючы да сябе зайздрослівыя позіркі бліжэйшых ахоўнікаў. Ягонае выгоднае становішча бачылі таксама і многія іншыя вартавыя. Пазней яны і для сябе дамагліся гэткае выгоды. Праз пару дзён самазвал, што вазіў на гравійку пясок, які цяпер палонныя рассыпал! па ўтрамбаваным расслізганым снезе, выкінуў з кузава на абочыну яшчэ дзевяць металічных бочак. У кожнай з ix было высечана днішча i ўнізе кругом папрадзіраўлены бакі. Такім чынам, зараз кожны з двух суседніх вартавых па чарзе мог таксама грэцца каля прымітыўнай буржуйтіі, якую павінны былі распальваць i забяспечваць галлём палонныя.
Канечне, ахоўнікі не ўсе адначасова, а кожная пара для сваёй бяспекі з нямецкім педантызмам па чарзе прымушала нявольнікаў прыслужваць ім з такім разлікам, каб тыя пры гэтым не ўзнялі беспарадак або не паспрабавалі авалодаць зброяй.
Небаракі, якім цяпер даводзілася задавальняць новыя капрызы ахоўнікаў, у думках пракліналі змрочнага вартавога за тое, што яму ўзбрыло;ў галаву распаліць вогнішча ў бочцы з-пад гаручага, і тым самым з ягонай лёгкай рукі ў іхнім паднявольным жыцці прыбавілася яшчэ адна дадатковая прыкрая праца. Бо, асвойтаўшыся з абставінамі, куды спакайней патрохі варушыцца з лапатаю ці з насілкамі, толькі дзеля выгляду паказваючы, што нешта робіш, чым калодкамі выграбаць з-пад снегу ламачча ды распальваць зімою вогнішча або пры перамяшчэнні палонных па гравійцы перакочваць ахоўнікам настылыя ад холаду ці напаленыя агнём бочкі, якія і ў тым і ў другім становішчы апякалі голыя рукі.
Па меры перакочвання бочак імі, нібы дарожнымі каткамі, прымінаўся незляжалы снег, ад чаго вартавым па свежапракладзенай палосе было зручней пераходзіць на новае месца.
Ахоўнікі не цацкаліся з нявольнікамі: заваёўнікам абы толькі знайсці прычыну, каб здзекавацца з палонных.
Іншым часам Сілічу рабілася няёмка: як быццам ён вінаваты ў тым, што міжволі, не па сваёй ахвоце, зрабіў самаўпэўненаму вартавому несажавітую буржуйку, якую за ўзор перанялі і астатнія ахоўнікі і якая стала прычынаю новых пакутаў для палонных.
Праз некаторы час вартавым замянілі пілоткі ядавіта-жоўтымі вайсковымі шапкамі з адкладнымі абшлагамі, а палонным выдалі яшчэ анучы і камізэлькі з мяккай бруднаватай паперы, паверхня якой была не гладкая, а ў драбнюсенькіх зморшчынках.
Читать дальше