Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Яшчэ да сценкі іх не прыставілі, а яны ўжо гатовы прыслужваць, — з агідаю плюнуў Багдан Платонавіч і злосна скрыгатнуў лапатаю, зачэрпваючы друз.

— Няўжо свае будуць прымушаць нас працаваць на ворага? — недаверліва спытаўея ў яго Міхась, употай кідаючы позіркі на смуглага наглядчыка, што спьініўся непадалёку і марудна адломліваў з бярозкі галінку за галінкаю.

— Свой не стаў бы рабіць кій, — наўмысна, каб чуў наглядчык, уголас адказаў Багдан Платонавіч.

На шчоках наглядчыка ледзь прыкметна пачырванела смуглая скура. Ён таропка адламаў вяршок бярозкі, рашуча шпурнуў яго ў кювет і рушыў прэч уздоўж абочыны.

«Нябось, дзесьці на дне душы яшчэ ўтойваецда кропля сумлення, калі страматой прабіваецца па смуглым твары», — падумаў Міхась.

Аднак нездарма ж кажуць, што чужая душа — поцемкі. Аказваецца, у іх тая кропля даўно растала каламуццю, што не толькі не адстойваецца і не асядае, але ад якой моташна робіцца іншым.

Неўзабаве чатыры наваяўленыя наглядчыкі далі адчуць моц сваіх рук. Як толькі з хлудзінаў паадломлівалі большыя галінкі, дьш адразу ж і ўзяліся за справу. Вецці і сучкі абцярэблівалі ўжо аб спіны і плечы суайчыннікаў, на якіх сваімі кіямі прысягалі ў адданасці чужьшцам і вернасці іх новаму парадку. Асабліва выслужваліся двое: стары, надзьмуты, як сыч, і дзюбаносы, з задзірыстым позіркам. Яны ці то стараліся адзін перад адным, ці то хацелі паказаць свой спрыт перад немцамі.

Надзьмуты хітра прытойваўся, як быццам заняты сам сабою, а на самай справе ўпотайкі выглядаў таго, хто прастойвае, — і пачынаў лупцаваць, штосьці хрыпла прыгаворваючы. Голас яго рыпеў, нібы заржавелыя ходзікі, калі іх заводзяць, падцягваючы ланцужок. Таму адразу ж яны ахрысцілі яго «драчом», а другія называлі «задзірам».

Дзюбаносы, брыдка лаючыся, ад чаго ў многіх вялі вушы, каршуном накідваўся на ахвяру.

Абодва пажылыя, камлюкаватыя. аж са скуры выпруджваліся, але не маглі памерадца з надзьмутым і дзюбаносым ні спрытам, ні сілаю ўдараў, хоць службу неслі таксама спраўна.

— Майстра — адзін, за ўсімі яму не ўгледзець… Немца лягчэй абвесці вакол пальца… А гэтых вылюдкаў не перахітрыш. Пастаяць не дадуць. Прыйдзецца варушыцца, — заключыў Багдан Платонавіч.

Міхася то, нібы ліхаманка, трэсла злосць, то апаноўвала роспач. Цяпер яго не здзіўляла, што немец лупіць палонных кіем. «На тое ён майстра смерці, — думаў хлопец пра ягоную нарукаўную павязку. — Дый ён жа — фашыст. А пры іхнім ладзе ўсё трымаецца на палачнай дысцыпліне. Яны лічаць сябе вышэйшай расаю і ўпэўнены, што ўсіх іншых ім дазволена не толькі лупцаваць, але і знішчаць.

Ну, а гэтыя халуі?! Як яны маглі ўзяць кіі і дубасіць сваіх суайчыннікаў, што трапілі разам з імі ў бяду? Хто ў нас бачыў, каб чалавек лупцаваў чалавека? Каб сказаў, што самі пайшлі на службу да немцаў, дык падумаў бы, што яны і ў палон здаліся. А то ж камендант вылучыў іх з усіх. I яны ўжо верныя фашысцкія паслугачы. А іх жа ў нас вучылі, выхоўвалі. Няўжо ў чалавеку настолькі жывучыя жывёльныя інстынкты, што пры спрыяльных умовах ён робіцца зверам? Дык жа і не ўсялякая жывёліна становіцца зверам. А гэта ж — людзі. Хаця якія яны людзі?! Пярэваратні!

Аднак жа гэты статны, з цыганскай хітрынкаю на абліччы штосьці марудзіць, вагаецца залазіць у воўчую скуру. Чалавечая сумленнасць пераадольвае звярыны інстынкт. Нават смугласць шчок не прыхавала яго сарамлівай пунсовасці. Бярозку ён усё-такі абцерабіў, нават зрабіў з яе кій. Але спачатку неяк няўмела насіў яго пад пахаю, а зараз пры кожным крону абапіраецца на яго, як на кульбу. Нават спыняючыся i прастойваючы на адным месцы, падпірае сябе ім. Як быццам бы без гэтага апірышча не ўстоіць i ўпадзе».

Тым часам майстра таксама заўважыў, што адзін з наглядчыкаў ухіляецца ад службы, прастойвае ды праходжваецца па абочыне замест таго, каб падганяць i лупцаваць палонных. Яшчэ трохі паназіраўшы за ім употайкі, немец узарваўся:

— Ты на шпацыр выйшаў? Цябе паставілі працаваць! — але кіем не замахнуўся, відаць, баючыся, што ў наглядчыка таксама дручок.

Наглядчык стаяў як укопаны, нават ніводзін мускул не ўздрьігнуў на ягоным твары. Толькі пасля таго, як перакладчык уголас паўтарыў яму тое, што сказаў немец, ён дзёрзка ўхмыльнуўся, нетаропка пераламаў на калене свой кій, шпурнуў яго ў кювет, а сам як ні ў чым не бывала спакойна пашыбаваў да рэшты неразабранага інструменту.

Майстра анямеў ад нечаканасці, а перакладчык залыпаў сваімі лупатымі вачамі. Усе палонныя, што знаходзіліся паблізу, спынілі працу i праводзілі няскоранага пахвальнымі позіркамі. Майстра не заўважыў гэтага, бо ўсё яшчэ не зводзіў вачэй са смельчака і чакаў, што ён будзе рабіць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x