Амаль адначасова з тым, як недаростак пераклаў ягоны адказ, камендант выхапіў рэвальвер i, не прыцэльваючыся, ва ўпор стрэліў у грудзі палоннага. Той на момант нязграбна абвіснуў на дзяржальне і. падмінаючы яго пад сябе, рэзка крутнуўся і дагары асунуўся на дол. Камендант паспешліва ўлажыў парабелум у кабуру, зашпіліў яе і хацеў ісці прэч. Але забіты раптам выпрастаўся на ўвесь рост, намацаў рукою дзяржальна, што муліла спадыспаду, і, выцягваючы шыю, якую нібыта сціскаў яму каўнер, пачаў круціць галавою. Камендант выхапіў у суседняга палоннага штыхавую рыдлёўку і з усяе сілы абедзвюма рукамі насторч уторкнуў яе ў горла, адсекшы ахвяры галаву. Акрываўленую рыдлёўку адкінуў і, адыходзячы, сярдзіта прагергетаў нейкі загад.
— Цела не хаваць! — паслухмяна прабасіў перакладчык, праводзячы каменданта разгубленым позіркам.
Пасля працы палонным, што стаялі ў чарзе па кандзёр, перакладчык раздаў некалькі газет.
«Родина» — прачытаў Сіліч у руках Паўла назву газеты. «Здзекуюцца з нас, сволачы, — падумаў ён, ідучы з Багданам Платонавічам мыць ягоную бляшанку і Паўлаў кацялок. — Захапілі нашу зямлю і рукамі сваіх паслугачоў выдаюць рускую газету ды яшчэ называюць яе «Радзімаю».
Вярнуўшыся назад, яны адзін з аднаго, а другі з другога боку скоса глянулі ў разгорнутае папяровае прасцірадла, што трымаў у руках Паўло. У газеце на ўсе лады нахабна расхвальваўся новы парадак, устаноўлены фашыстамі ў Еўропе, і той лад жыцця, які яны ўсталёўваюць на захопленай савецкай зямлі.
Міхась зразумеў, што гэта за газета, і не ст, аў болей заглядваць у яе, а Багдан Платонавіч, раззлаваны фашысцкай брахнёю, плюнуў.
— Аддай яе курцам… Ім папера спатрэбіцца на цыгаркі,—параіў ён Паўлу, які ўнурыўся ў газету, а сам дастаў з рэчавага мяшка дзюралевую бляху і пайшоў з ёю на двор.
Паўло неахвотна адарваўся ад прасцірадла, не спяшаючыся акуратна склаў яго ў некалькі столак і схаваў у кішэню портак.
«Курэнне шкодзіць людзям. А Паўлу папера спатрэбіцца для іншага», — усміхнуўся ад сваёй думкі Міхась.
Ранкам да лагернай брамы пад’ехалі тры вялізныя грузавікі з тэнтамі над кузавамі. 3 іх вылезлі нямецкія аўтаматчыкі. Частку палонных яны пагрузілі ў машыны і пад аховаю павезлі, а ўсіх астатніх вывелі з лагера на гравійку. Не прайшло і пяці хвілін, як сюды пад’ехаў невялікі грузавік з металічным кузавам. У кабіне яго сядзелі два чалавекі ў незнаёмай чорнай форме.
Майстра прагергетаў штосьці перакладчыку, і той загадаў чацвярым палонным залезці ў кузаў і падаваць адтуль інструмент. На гэты раз ужо не відаць было малатоў: з рук падавалынчыкаў палонныя бралі штыхавыя рыдлёўкі і саўковыя лапаты ды зрэдку насілкі і кіркі. Калі кузаў апаражнілі, грузавік таксама паехаў у той бок, куды павезлі палонных.
За кюветам аўтаматчыкі з двух бакоў ачапілі жывым ланцугом гравійку. Па тым, што майстра загадваў рабіць палонным, адчувалася, што ў гэтай працы не было пільнай патрэбы, аднак педантычнаму немцу дужа карцела прымусіць нявольнікаў чым-небудзь займацца, абы толькі яны не сядзелі без справы. Адны штыхавымі рыдлёўкамі і кіркамі павінны былі высякаць дзёран па самым дне кюветаў, другія — насілкамі адносіць яго ўбок, а трэція — саўковымі лапатамі выроўніваць паверхню свежаўзрыхленай зямлі.
Перакладчык неадступна як цень сноўдаў за майстрам і паслухмяна пераказваў палонным усе ягоныя загады і ўказанні.
Звалі перакладчыка Іван. А палонныя ці то з-за ягонага выгляду і росту, ці то ў насмешку за тое, што ён сам напрасіўся на службу, называл! яго Ванькам. Ён не крыўдзіўся i спачатку ўспрымаў гэта як надежную ліслівасць. Але нехта даў яму мянушку Ванька-ўстанька. Яна таксама прыжылася, і хаця карысталіся ёю пры гаворцы аб ім завочна, яе, вядома, не мог не пераказаць яму хто-небудзь з ягоных падхалімаў.
I таму раптам аб ім пачалі распаўсюджвацца розныя чуткі. Прычым разносіліся яны сярод палонных не патаемна, а адкрыта, i адчувалася, што перакладчык зацікаўлены ў гэтым. Мабыць, некаторыя з іх ён распаўсюджваў сам, бо яму было непрыемна, што з яго пакепліваюць і насміхаюцца.
Казалі, нібыта на фронце Ванька быў малодшым лейтэнантам, чаго ён і сам не адмаўляў. Некаторыя верылі гэтаму, асабліва пасля таго, як пачулі, што ён сапраўды ўмее аддаваць каманды і ведае замежную мову. Аднак многія чамусьці сумняваліся ў праўдзівасці гэтых чутак. Прычынаю таму быў не рост і не выгляд чалавека. Хіба ж на фронце нізкія i шчуплыя не маглі быць камандзірамі? Мусіць, усіх настолькі абразіла і пакрыўдзіла Ванькава прыслужніцтва немцам, што людзі не маглі дараваць яму гэтага.
Читать дальше