Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Калісьці Міхась любіў дасылаць допісы ў сваю раёнку. Пісаў пра тое, як яны, вучні, варочалі і зграбалі арцельнае сена ды ў жніво збіралі на пожні каласы, а ў святы зялёнай дзеразою ўпрыгожвалі арку на калгасным двары.

«А можа, Паўло хоча напісаць пра тое, як у ягонай вёсцы пухлі і паміралі землякі ў галодны год, калі дабрадзеі падчыстую павыграбалі і павывозілі са свірнаў усё збожжа? Але ж не да гэтага цяпер, калі на нашай зямлі гаспадараць фашысты. Дый не ў іхнюю ж газету пісаць пра гэта, выстаўляючы сябе на пасмешышча. Яны толькі злараднічаць будуць. Не для таго ворагі прыйшлі сюды, каб выпраўляць нашы прамашкі і наводзіць у нас парадак. Спачатку ад іх трэба вызваліць сваю зямлю, а потым самім разбірацца ў сваіх справах».

Міхасёў журботны позірк бязмэтна блукаў па наваколлі: абмацваў паблізу някошаныя сенажаці, далёкія пажоўклыя нівы і ў сіняватай смузе дробныя пералескі. Потым спыніўся на лагеры, што ўзвышаўся непадалёку ўзбоч гравійкі. Адсюль добра было відно, што гэта звычайны жывёльны двор. Ала абнесены не загараддзю з жардзінаў, а высокай калючай агароджаю з ахоўнымі вышкамі па вуглах, ён здаваўся пачварным прывідам і выглядаў асабліва злавесна. «Пра гэта ж Паўло не напіша ў тую «газету»…

Толькі цяпер Сіліч разгледзеў, што ягоным суседам аказаўся той самы вёрткі палонны, які спрытна выкручваўся і засланяўся ад удараў наглядчыка. На супрацьлеглым схіле кювета сядзелі абодва ягоныя напарнікі: адзін — чарнявы, прыгожы з твару, а другі — рыжаваты, вяснушчаты. Па тым, як яны не зводзілі вачэй з шустрага і глядзелі яму ў рот, Міхась зразумеў, што гэтую спаяную тройню не разальеш вадою.

Раптам у журботнай цішыні як быццам сцёбнулі дратаванкаю па адным і амаль адначасова па другім кювеце, ад чаго па наваколлі пакаціўся працяжны пошчак. Той, хто, лежачы, драмаў, спрасонку не мог уцяміць, што адбылося. Толькі тыя, якія моўчкі сядзелі ў задуменні, зразумелі, што дзесьці суха трэснулі дзве аўтаматныя чаргі. То там, то сям у кюветах палонныя падымаліся на ногі, спрабуючы разгледзець, што здарылася. Але аўтаматчыкі, што пакідалі на зямлі біклажкі з бутэрбродамі, таксама паўсхопліваліся і кароткімі чэргамі прастрочвалі паветра паўзверх галоў палонных ды наперабой крычалі: «Зіхц хінлеген!», «Зіхц хінлеген!».

У полуднік перакладчык з наглядчыкамі таксама сядзелі ў кюветах і не вылазілі з іх. Пагрозлівымі чэргамі і гартаннымі крыкамі аўтаматчыкі нарэшце навялі парадак. Болей палонныя не высоўвалі галоў з кюветаў, а толькі насцярожана прыслухоўваліся да трывожнай цішы.

— Што здарылася? — прагергетаў хтосьці непадалёку, і чуваць было, як гэтае запытанне перадавалася далей па ланцугу аўтаматчыкаў.

У хуткім часе такім жа чынам адтуль данеслася:

— Двое спрабавалі ўцячы.

Сіліча нібы зачапіла запозненым рыкашэтам. Ён сцяў зубы і маўчаў. Яму было балюча, таму ён і іншым не стаў пераказваць гэтую чутку. Але неўзабаве яе пацвердзілі самі палонныя. Таксама з таго боку з вуснаў у вусны яны перадавалі вестку пра тое, што двух смельчакоў, якія па-пластунску папаўзлі ў высокай траве па дне кювета, аўтаматчык прашыў дзвюма чэргамі.

Салдаты, як быццам нічога не адбылося, зноў сядалі да пакінутых біклажак з бутэрбродамі і працягвалі перарваны полуднік. Майстра дык той, як разамлелая квактуха, пры ўзнятай паніцы нават не падняўся з наседжанага месца.

Праз некалькі хвілін некаторыя палонныя заўважылі, што па гравійцы ад лагера да іх чыкільгае адзінокая постаць. Але, калі яна зусім наблізілася, яны былі горка расчараваны тым, што іх ашукаў зрок: пагойдваючыся плячамі і шырока расстаўляючы свае крывулі, камендант нібы цыркулем адмяраў сюды адлегласць ад лагера.

— Што тут адбылося?! — зацікаўлена запытаўся ён па-нямецку, не зварочваючы з абочыны ні да майстра, ні да аўтаматчыкаў.

— Двое спрабавалі ўцячы, — данеслася адтуль у адказ.

— Дзе яны?

— У канцы ачаплення ляжаць у кювеце.

Камендант накіраваўся ў той бок, на гэты раз ужо не разглядаючы, як выраўняны і адпрасаваны калдобіны.

Хутка па тым кювеце, у якім ляжалі забітыя, нібы па ланцугу ў траншэі, палонныя пераказалі адзін аднаму тое, што там адбылося. Адзін з небаракаў, якога камендант штурхнуў нагою, аказаўся яшчэ жывы. Мусіць, аўтаматная чарга толькі прастрачыла яго, але не абарвала жыццё. Уцекачы паспелі адпаўзці на ладную адлегласць, i таму самыя крайнія палонныя не разгледзелі i не пачулі, менавіта як адрэагаваў цяжка паранены на камендантаў выспятак. Яны толькі бачылі, што камендант, нібы апантаны, адскочыў ад гаротніка, кінуўся да іх, схапіў з зямлі кірку і, падбегшы назад да параненага, з размаху праламаў ёю ягоны чэрап.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x