Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Аўрамчык - Палон [журнальный вариант]» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1991, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Палон [журнальный вариант]: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Палон [журнальный вариант]»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Першую кнігу прозы вядомага паэта Міколы Аўрамчыка «У падзямеллі» ў свой час прыхільна сустрэлі чытачы і крытыка. У новай аповесці «Палон» аўтар піша пра перажытае, пра сваіх таварышаў, на чые маладыя плечы лёг цяжар страшэннай вайны — жорсткія баі, акружэнне, палон, голад і здзекі ў фашысцкім лагеры. Праўдзіва, усхвалявана апавядае аўтар пра маральнае супрацьстаянне сваіх персанажаў ворагу, пра іх змаганне за чалавечую годнасць.

Палон [журнальный вариант] — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Палон [журнальный вариант]», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А той узяў саўковую лапату, пайшоў, зачэрпнуў ёю пясок, змешаны з друзам, i панёс да бліжэйшай незасыпанай выбоіны. Высыпаў, разраўняў і пайшоў зноў да кучы сумесі. Хадзіў ён не спяшаючыся, працаваў нетаропка, але трымаўся неяк незалежна. Нават калі спыняўся і прастойваў, яго болей не чапаў майстра і не падганялі наглядчыкі. Адчувалася, што ён уразіў немца сваім учынкам i майстра без каменданта не ведае, што рабіць. Наглядчыкі, мусіць, збянтэжыліся і таксама не разумелі, як сябе паводзіць. Не яны ж вылучалі яго са строю i не ім здымаць яго з прызначанай пасады.

Дзень стаяў ясны, пагодлівы. Угары зырка свяціла сонца, рассяваючы навокал свае промні. Здавалася, што яны, як нябачныя струмені, цурчаць i цурчаць у тугім нябесным купале, ад чаго той ціхутна трымціць, пазвоньваючы.

У Сіліча звінела ўвушшу і кружылася напаленая сонцам галава. Ва ўсім целе ён адчуваў слабасць. Магчыма, з непрывычкі, што апынуўся ў нязвычных умовах і згаладаўся. А можа, адбілася перанапружанне і фізічная стома пасля ўчарашняй бегатні. Калі б не абвестка «міттагэссэн!», якую раптам аб’явіў майстра і, паўтараючы, выкрыквалі салдаты, ён не ўстояў бы і асунуўся б на дол.

Аўтаматчыкі штосьці выкрыквалі, падаючы яшчэ нейкую каманду. Перакладчык растлумачыў, што палонныя павінны сядаць па схілах кюветаў паабапал гравійкі. Усе як быццам толькі гэтага і чакалі. Людзі ўрассыпную скочваліся з абочыны і бяссільна падалі на гліністую траву. Там, дзе іх ногі страсалі з яе жаўтлявы пыл, яна выглядала зеленавата-салатавай, а не цёмна-зялёнай, як паводдаль ад гравійкі.

Багдан Платонавіч, як чалавек практычны, адразу ж сеў на крутым схіле, міма паверхні якога слізгалі сонечныя праменні, і ўбачыў на дне кювета ладны кавалак дзюралевай бляхі, сагнутай у чатыры столкі. Ён таропка ўзяў яе і запхнуў у свой рэчмяшок. Паўло з Міхасём абапал леглі на спіны, выпрастаўшыся на ўвесь рост і ўпёршыся нагамі ў дно кювета. А тым, хто зазяваўся, месцы дасталіся толькі на асветленым схіле, куды промні падалі насторч і прыпякалі ў твар, як праз павелічальнае шкло.

Нібыта ў дрымоце, Міхась адчуў адхланне. Яму здавалася, што яго ахінула ценем бухматае дрэва, а твар абвявае пяшчотны ветрык. Хлопцу адразу ж палягчэла. Ён ляжаў так, што косыя промні падалі міма і прыпальвалі толькі ў насы драўляных калодак ды ў цемя, якое ён ашчадна прыкрываў абедзвюма далонямі. Усёю істотай хлопец адчуваў, як родная зямля асвяжае і бадзёрыць ягонае цела, абдаючы спіну і плечы лагоднай прахалодаю.

Раптам ціхутка-ціхутка загучала шчымлівая мелодыя са знаёмьші словамі:

Ніч яка місічна, ясная, зоряна,

Выдно хоч голкы збырай.

Выйды, коханая, працею зморэна,

Хоч на хвылыночку в гай.

Спачатку Сілічу здалося, нібыта ў сне ён чуе гэтую песню, прычым настолькі выразна гучала кожнае яе слова, што ажно не верылася, як такое можа прысніцца. Але, калі прыемны тэнар прадаўжаў спяваць «Ты нэ лякайся, што змочыш ніжэнькы в чысту холодну росу», Міхась зразумеў, што гэта не сон — і павярнуў твар у той бок, адкуль даносілася песня. Яе паціху спяваў маладжавы мужчына з хітраватым цыганскім выразам, які пераламаў на калене свой кій. Паблізу ён ляжаў на супрацьлеглым схіле кювета i не хаваў свой твар ад сонца i людзей. Смуглы, з суцэльнымі чорнымі бровамі над пераноссем, цяпер гэты твар здаўся Міхасю такім жа прыгожым, як песня, якую ён спяваў.

Калісьці хлопец упершыню пачуў яе па радыё — i яна адразу ж запала ў ягоную душу. 3 таго часу ён чуў яе яшчэ двойчы ці тройчы, i кожны раз яна неяк па-асабліваму кранала яго сэрца.

Цяпер яго зноў глыбока ўзрушыла і яе шчымлівая мелодыя, і яе знаёмыя-знаёмыя, усё роўна як па-беларуску, але толькі з характэрным украІнскім вымаўленнем праспяваныя словы. Удалечыні ад бацькоўскага краю якія блізкія і родныя здаліся яму і гэтае: «месячная… зорная», і гэтае: «каханая, лрацаю змораная», і гэтае: «хоць на хвіліначку ў гай».

Як толькі ў Міхасёвых вушах прагучала водгулле слоў «я ж тэбе, мылая, аж до хатынонькі сам на руках однэсу», перад ягонымі вачамі адразу ж узнікла Анюта. Ён ужо не прыслухоўваўся да слоў, хаця мелодыя песні накладвалася на яго ўспаміны і агучвала іх, нібы кадры ў кіно. Прыгадалася, як ён вазіў Анюту на самакаце па вытаптаных сцежках паміж імшыстых баравін i верасовых палянак. У меднастволых сасновых тыглях сонца плавіла густую ліпучую смалу, на якой настоялася лясное паветра. Самакатныя спіцы з трымценнем крышылі сонечныя праменні, пабліскваючы спектрам люстраных зайчыкаў. Калі ў Міхасёвых руках пачынаў дрогка ўздрыгваць руль, яны ашчадней ахіналі Анюту, каб яна, крый божа, не звалілася—і самакат зноў плаўна каціўся наперад. Ад імклівага руху развяваліся льняныя Анюціны валасы, нязвычна казычучы Міхасёву шчаку і вуха. Ад чабаровага паху хмялела ягоная галава. Здавалася, Hiбыта ён не вязе Анюту на самакаце, а нясе яе на сваіх руках у сонечную далечыню.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Палон [журнальный вариант]»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Палон [журнальный вариант]» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]»

Обсуждение, отзывы о книге «Палон [журнальный вариант]» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x