Алесь Жук - Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Жыгар выйшаў да кустоў у лужку, дзе была прыпята карова. Яна здалёк угледзела яго, падняла галаву і чакала. Жыгар выцягнуў з зямлі штыр, сабраў у руку ланцуг.

— Ну што, пайшлі, аднаасобніца, — пагладзіў карову за вухам, і яна цяжка пайшла побач з ім. Не выпускае карову ў чараду ён з-за ног. Чараду ўжо не адпасе, не вытрывае. Збіраўся сабаку завесці, навучыць карову пасвіць. Але не сабраўся. Сабаку завядзі, карміць трэба, даглядаць. Цяпер жа не спусціш, каб сам дзе хадзіў пажывіцца, цяпер на прывязі трымаць трэба. А карове, калі на добры лад, то і лепш гэтак. Пашы няма, ходзяць цэлы дзень па голым, як бубен, выгане, ды яшчэ і плату калгас прыдумаў браць за тое, што каровы пасвяцца.

Яшчэ па дарозе Жыгар думаў пра тое, што раніцай трэба ўстаць самому і вынесці малако малакавозу, каб дамовіцца з ім узяць каня і прывезці сена.

Калі Жыгар падыходзіў дадому, насустрач па вуліцы прапыліў старшынёўскі «козлік». Жыгар не чуў, як у машыне, гледзячы на яго побач з каровай, весела засмяяўся старшынёў шафёр:

— Чаго смяешся? — запытаўся Мяцельскі.

— А Жыгар ходзіць ногі растапырыўшы, як і яго карова!

— Каб і ты з яго век парабіў гэтак, як ён, то яшчэ больш раскарэчыўся.

— Дурная работа дурняў любіць!

— А разумных?

— А разумных ніякая не бярэ.

— Чаму?

— За разумных другія робяць. А яны таму і разумныя, што другіх рабіць вучаць.

— А я тады, па-твойму, хто?

— А вы, Сямёнавіч, нармальны.

— Што значыць нармальны?

— Ну, нармальны. Адны вас вучаць, як рабіць, а вы — другіх, нармальны. Пасярэдзіне. А гэта надзёжна.

Мяцельскі ўважліва паглядзеў на шафёра.

Вечарэла, і з палёў пахла збажыной, якая даспявала, налівалася, хілілася коласам долу. I было ціха і спакойна, і цішыня заходзіла над зямлёй разам са змярканнем.

5

Мар’я чула, як звінеў у суседнім пакоі будзільнік, як уставала Верка, потым былі чуваць цяжэйшыя зяцевы крокі, потым ужо бацькі будзілі ў садзік Леначку. Ласкава ўгаворвала яе мама, падыходзіў бацька, і праз мінут дзесяць малая прачыналася, разгульвалася, чуўся яе тоненькі вясёлы смех. Яна шлёпала босымі ножкамі да туалета, мылася пад кранам і ваннай. I ўжо не пераставала шчабятаць і смяяцца, і голас яе звінеў у кватэры, як званок.

Пасля яны ўтраіх пілі на кухні чай, і Мар’і не чуваць было іхніх галасоў. Затым адзяваліся ў прыхожай, і Валодзя супыняў Ленку:

— Алёна, ціха, бабуля спіць. Ціха!

Мар’я звала ўнучку Ленкай, бо Алёна асацыіравалася ў яе з Аленай, той дурной Аленай, якую яна памятала змалку і якую застрэлілі немцы ў час вайны, у першыя дні. Гэтак надарылася, што дурная Алена адна аказалася на вуліцы, калі немцы ўехалі ў вёску. Рабы з твару, худы і высозны немец нешта загергатаў да дурное, памахваючы аўтаматам, які вісеў на грудзях. Алена не зразумела, што ад яе хочуць, а памахванне аўтаматам успрыняла як пагрозу ці знявагу і скруціла, сунула амаль пад нос абедзвюма рукамі адразу дзве дулі.

Немцы, што асталіся сядзець у машыне, дружна зарагаталі са свайго таварыша, а той страсянуў плячом і коратка пырснуў з аўтамата ў дурную, і тая адразу ж і асела ў вулічны пыл, а пальцы гэтак і асталіся скручаныя ў дулі.

Тым часам успеў выскачыць з двара Жыгар з боханам хлеба на ручніку, пайшоў да немцаў, накульгваючы на хворую нагу, нахіляючы галаву — ішоў і кланяўся.

Тады з кабіны выйшаў другі немец, з нашыўкамі на пагонах, узяў у Жыгара хлеб, перадаў салдатам у кузаў, а вышываны ручнік разгледзеў, акуратна склаў і сунуў у кішэню. Напалоханы, Жыгар усё паказваў на мёртвую Алену і круціў пальцам ля скроні. Немец не зважаў на забітую, паўтараў сваё «гут, гут», два разы паляпаў Жыгара па плячы, потым сеў у машыну, і немцы паехалі. Аказалася, што то была яшчэ не нямецкая ўлада, а проста нейкая армейская машына заблукала ў іхнюю вёску. I таму Жыгару давялося яшчэ раз выносіць немцам хлеб-соль, калі яны прыехалі ўжо з перакладчыкам. За гэты хлеб-соль Жыгар потым усю вайну мусіў разлічвацца з партызанамі: гнаў ім самагонку, падказваў, у каго падсвінак на падыходзе. I самагонка ўратавала яго пасля вайны. Нехта з партызанскіх камандзіраў выдаў Жыгару даведку, што ён з’яўляўся сувязным партызан амаль што з першых дзён вайны. Але нягледзячы на даведку і пасля вайны Жыгар доўга яшчэ адкупляўся самагонкай — калі прыязджалі ўпаўнаважаныя і спыняліся хоць бы ў таго ж Кіршчэні, то пасылаўся ганец па выпіўку да Жыгара.

А пра Алену ў вёсцы толькі і засталася прымаўка: «Дурны, як Алена Кумава».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x