Алесь Жук - Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ногі гудзелі ад болю і аж торгаліся. Жыгар думаў, што яшчэ трэба зайсці забраць з прыпаскі карову. Не, усё. Сабраў меншай і на кааператыўную кватэру, і на вяселле. Хогііць. Што толку, што збіраў ён дзвюм старэйшым? З’ехалі ў горад, разжыліся за яго грошы, парабілі сабе там нейкія дачы і цяпер гады ў рады заедуць калі. I то каб палаяць, што душыцца работай. Але тым не менш бяруць з сабой і сала, і каўбасу, і яблыкі, і агуркі — усё бяруць, поўнымі сумкамі, аж легкавічкі задам ледзь не да зямлі дастаюць. Жыгар ведаў, што любяць заўсёды таго, хто мае, хто мае і можа даць. А таму ўсё жыццё ён рабіў, каб мець, каб не залежаць ні ад кога. I меў. Перажыў і калектывізацыю, і вайну, і пасля вай ны! Колькі ўсякага было, а ён аставаўся, бо быў патрэбны Без яго не абыходзіліся.

Кіршчэня той усё ў начышчаных ботах, у галіфэ пры на чальстве подбегам бегаў, у камсамольцы запісаўся яшчэ смаркачом, а наган насіў і камандаваў. I яго, Жыгара, папракаў, а як упаўнаважаныя ўжо і пасля вайны прыязджалі, то бег да яго з паперкай, каб выдаў самагонкі. I Жыгар выдаваў. I самагонкі, і закускі яшчэ ад сябе, бо ведаў, што ў Кіршчэні закусіць не надта. А выпіць, хоць і бальшавіком драўся, Кіршчэня любіў і любіць дасюль, прывык толькі чужое піць і чужым закусваць. Цяпер на пенсійныя грошы не надта разгонішся, а рабіць сам самагонку не навучыўся, да гатовае прывык. Бач, як глянуў сёння, што карову ў каню шыну прыпусціў, усё роўна як Гэта яго канюшына, а не калгасная, ці ўсё роўна як грошы яму плоцяць за тое, што пільнуе. Цяпер мінулася тая пара, калі ў калгасе трымалі паплаўнічых. Як нічога не мелі, дык усё старажоў больш

ставілі, быццам прыбавіцца дабра ад таго, што вартаўнікі ёсць. А цяпер не трэба ні тыя паплаўнічыя, не трэба і вартаўнікі, калі ёсць, то хапае і людзям, і калгасу і ніхто не лезе, каб красці. Бяруць цяпер, і сам Жыгар, калі хочаш, і гатовага сена меў бы, колькі душа пажадае. Пад тыя цэнтнеры, што выпісаў у канторы, калі даць трактарысту і кладаўшчыку гарэлкі, поўны хлеў табе навозяць. Вядома, прасованае і цюкаванае сена не раўня сваімі рукамі зробленаму.

Жыгар перасіліў сябе, устаў з каменя і павольна пайшоў, спачатку абапіраючыся на грабільна. Сілу адчуваў унутры, у плячах, у руках, а вось ногі, ногі не давалі жыць. А запасу жыцця і здароўя ў яго, здавалася, было яшчэ на двух. Яму аж не верылася, што гэта ён, той самы смаркаты маленькі Хведарка, галодны і халодны ў хібарцы, дажыве да такіх год, выбудуецца, выгадуе дзяцей і выведзе ў людзі,— што ён той самы Хведарка, які круціўся, тулячыся да старэйшага брата і намагаўся сцягнуць з яго дзяружку. Але брат моцна трымаў на сябе яе. I ён у ціхім адчаі і з зацятай крыўдай сонны споўз жыватом на прымурак печы, адтуль на палок і па палку — на бацькаў ложак, пад бацькаву цёплую коўдру-падбіванку, адзіную ў хаце. Ёй накрывалі хворага бацьку. Шчаслівы, ён нырнуў у чаканае цяпло і заснуў, нават не адчуўшы яшчэ яго, радуючыся, што апярэдзіў братоў. Ачнуўся ён ад незразумелай недзіцячай трывогі, не ад холаду. Першае, што ўбачыў — маці, якая сядзела пры ложку ў ранішнім шэрым святле, якое заходзіла ў хату праз акенца. Яна тупа глядзела перад сабой у запечак, дзе спалі дзеці. Яна пачула, што прачнуўся малы, паглядзела на яго, паволі ўстала і пайшла да яго. Яму не хацелася ўставаць, не хацелася на холад у хаце, і ён закрычаў, заплакаў, чапляючыся за бацьку і не чуючы, што той ужо даўно халодны. Маці адарвала яго да сябе, прытуліла і толькі тады загаласіла гэтак тонка і страшна, будзячы ўсіх у хаце, акрамя бацькі, што ён спалохана сціх, прытуліўся да яе…

Выжыў ён, як выжыў гэтакі ж галодны і халодны смаркаты Кіршчэнеў Анцік. Разам жа і сады латашылі, і агароды, усё, што можна было з’есці і дзе можна толькі дабывалі. У школу разам хадзілі. Праўда, бацька ў Анціка жыў, але дастатку ў хаце ў іх было не болей, чым у іхняй, сіроцкай. Стары Кіршчэня любіў узяць гармонік, любіў пагуляць і выпіць, а на работу ў яго не ставала цярпення, спрыту і часу. Вучобы ні ў аднаго, ні ў другога вялікай не выйшла. Хведар з дванаццаці год узяў на сябе гаспадарку, а Анцік яшчэ павучыўся, а потым якраз і пачаліся камуны, таварыствы, камсамол. У камуне Анціку выдзелілі боты з высокімі халявамі, добрыя, спраўныя боты, і насіў ён іх многа, бо ўзяў навыраст.

I ўсё жыццё Кіршчэня кіраваў такімі, як Хведар. То культурным гаспадаром вучыў быць, то ў калгас запісваў, то аблігацыі пазыкі прымушаў браць, то яблыні ў садзе пералічваў і жыўнасць перапісваў…

А вось цяпер як смарчок стаў, збегаўся, споававаўся за ўсё жыццё, хоць і цяпер яшчэ правуецца, але даўно няма тых ботаў і мода на наган прайшла. Другія людзі нараслі, другое начальства, не тое, што з вайны вярнулася, з партызанаў. Тое яшчэ любіла боты і наганы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x