Алесь Жук - Праклятая любоў

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Жук - Праклятая любоў» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклятая любоў: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклятая любоў»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Яну Кулешу, герою повести «Проклятая любовь», шел шестой десяток, когда он полюбил Галину Русакевич, которая вернулась с Севера, туда когда-то выслали ее семью. Это чувство заставило Яна оглянуться на прожитые годы, задуматься о жизни, о человеческом счастье, о судьбе своего поколения на родной земле.

Праклятая любоў — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклятая любоў», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але вузел адзін на дваіх жыццё завязала не з-за Кіршчэневага начальства. Марыля Змітрачкова завязала вузел. Раслі разам, гулялі разам. Марыля вырасла ў прыгожую дзеўку. Невысокую ростам, але ладную, прыгожую і на работу здатную. Стары Змітрачок умеў трымаць і гаспадарку, і сталярку ведаў, і ўмеў рабіць.

Шнуры іхнія яшчэ да калгаса побач былі на палетку, а таму і жалі разам, і касілі. I калі трэба было, то і падмагалі адно аднаму — ці на воз падаць, ці падгрэбці, ці зжаць. Больш таго, Марыля была памочніцай у маці, амаль гаспадыня, і ён ужо ў гаспадарах, лічы, хадзіў. Ды на той час чаму не кінуцца росламу, дужаму кучараваму хлопцу дзяўчыне ў вочы? Была ў іх яшчэ ранейшая, з тае пары, дзе канчаецца дзяцінства і пачынаецца юнацтва, свая невялікая прыгода і невялікая тайна.

* * *

Раніцай, пасля навальніцы, якая пачалася звечара, маці адправіла яго раскрыць мэндлікі, каб абветрылі, прасохлі снапы. Раніца была сонечная, чыстая, блішчала расою, а там, дзе збягалі па палявой дарозе ручаіны, пад нагамі туга і цвёрда пахрумстваў намыты ручаём пясочак. Мэндлікі ён раскрываў хутка, бачыў, што апярэдзіла яго, раней прыйшла, робіць гэтакую ж работу Марылька. Ён усё ж дагнаў яе, і ў канец шнуроў выйшлі разам.

— Каб захацела, то і не дагнаў бы мяне, — Марылька цяжка дыхала, і Хведар зразумеў, што яна старалася, каб ён не дагнаў. Але ж сіла была няроўная.

— То і трэба было захацець, — падражніўся ён.

— Вот другі раз паспрабуем наперагонкі.

— Паспрабуем.

Хведар ішоў крыху прыадстаўшы, бачыў, як заружавела-ся Марылька ад работы, і нечакана сам для сябе нагнуўся, сарваў з-пад мэндліка густы кусцік мокрых ад дажджу «коцікаў» і пырснуў на яе.

— Вой! — піскнула Марылька і весела кінулася бегчы, а ён даганяць яе. Невядома, чаму Марылька смяялася і ўцякала да не дажатага яшчэ шнура жыта, ускочыла ў яго і спынілася, нібы не ведала, што далей рабіць і куды бегчы. На нейкае імгненне Хведар замёр, а потым успомніў, як дурэюць з дзяўчатамі вялікія хлопцы на сене, схапіў і паваліў яе. Яна ўпала лёгка, і пад сарочкаю ён адчуў меленькія і тугія гурбанкі яе грудзей. I ўсё ўспамінаючы тых жа вялікіх хлопцаў, пачаў рабіць тое, што рабілі і яны. I бачыў блізка перад сабою прыадчынены рот, туманныя яе вочы, якія не бачылі яго, чуў кароткае перарывістае Марыльчына дыханне. Яна сама са здзіўленнем прыслухоўвалася да яго рук на сваіх грудзях, і ён не адважыўся ціскаць іх, як ціскалі хлопцы, асцярожна, нібы пазнаваў, правёў далонню і адчуў, якая каструбаватая далонь і якія пяшчотныя яны пад рукою. Ад гэтай пяшчотнасці не толькі гарэлі, але і пачыналі дрыжаць рукі, і яго ўсяго працінала ад дрыжыкаў, горача рабілася ў галаве, і ўжо скрозь туман ён бачыў, як не хапае Марыльцы дыхання, як здзіўлена замерла і прыслухоўваецца яна да сябе і як цела яе пачынае адзывацца хваляваннем і гарачынёй. I рука яго міжволі саслізгнула ўніз. I толькі тады Марылька выхапілася з забыцця, адштурхнула яго і імгненна выскачыла з жыта. Ён таксама памкнуў следам, але не спяшаў даганяць, ды і яна не ўцякала, стаяла і чакала яго і старалася стрымліваць дыханне.

Ен не ведаў, што сказаць, і яна выручыла яго.

— Як малыя, уздумалі жыта таптаць.

— Такі гаспадар, як Кірпгчэня, патоптанага не ўгледзіць.

— Усё роўна было б брыдка, каб хто бачыў.

— Не надта мы і патапталі. Можна было і больш.

Ён ужо супакоіўся і расхрабрыўся. Але Марылька не падтрымала яго жарту, строга паглядзела, усё роўна як не разумела, пра што ён гаворыць, і ён больш не ўспамінаў пра гэта.

Але ўжо і потым, калі сустракаў Марыльчын позірк, здавалася, адчуваў, што яна непрыкметна, па-змоўніцку ўсміхаецца яму, і адказваў гэтакай жа ўсмешкай.

А як прыйшла пара хадзіць на вячоркі, ён на правах усё той жа суседскасці пачаў праводзіць яе. I гэта быццам само сабой разумелася.

А потым з’явіўся ў сваіх высокіх ботах і пры наганеКіршчэня. Спачатку ладзіў з камсамольцамі спектаклі, дзе дабівалі недабітых буржуяў і трэслі міраедаў-кулакоў, а потым зачасціў і на вячоркі. Хведару з-за гаспадарчых клопатаў часу не было надта хадзіць на тыя спектаклі ды і на ўсе вечарынкі. Запасу спектакляў і частушак, якія прывёз Кіршчэня, хапіла яму ненадоўга, з частушак у памяці асталася адна:

Камсамолачка Дарота,
Пойдзем разам ваяваць.
Я страчыць із кулямёта, '
Ты патроны падаваць.

Дык вось гэтай «камсамолачцы Дароце», як дражнілі Кіршчэню, і заманулася Марыля. Пачаў ён яе праводзіць, і не на жарт. Хведар цярпеў, а потым перастрэў яго пасля праважанак ля грэблі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклятая любоў»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклятая любоў» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклятая любоў»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклятая любоў» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x