Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ты меў рацыю, у цябе хутка вырашалася многае з таго, да чаго ўсе нашы знаёмыя ішлі доўга і ўпарта, але часта беспаспяхова. Ты меў ключ ад «Жыгулёў» і даверанасць — тата падарыў Валянціне на вяселлі машыну, ашаламіўшы напавал частку гасцей гэтым паведамленнем; ты мог сказаць: «Я буду працаваць на дачы» або: «Прыязджай да мяне, падвезлі добрыя прадукты, чэшскае піва і іншыя напіткі»...

Неяк ты прывёз мяне на дачу. Валянціны і цешчы не было, і мы моцна выпілі з тваім цесцем, бадзёрым яшчэ чалавекам. Мы хадзілі па вялікаму запушчанаму ўчастку, цесць гаварыў, што ў газетах, дый не толькі ў газетах, так і не навучыліся пісаць аб вучоных і навуцы, што ўсе праблемы засталіся ўбаку, а вучоныя, як ні круці, падаюцца сухарамі, людзьмі абмежаванымі, якія жывуць у незразумелым, дзіўным і нецікавым свеце...

Мы з ім згаджаліся, пілі піва, закусвалі яго чырвонай рыбай, а потым акадэмік уздыхнуў:

— Як цудоўна, што гэтых дзвюх няма.

Ён меў на ўвазе жонку і дачку.

— Ты, Сярожа, запомні,— гаварыў ён.— Я заўсёды буду на тваім баку. Але ты сам змагайся за сябе. Як я змагаюся ўсё жыццё. Інакш не хопіць ні тваёй зарплаты, ні сіл, як не хапала ім маёй, ты падумай, акадэмічнай зарплаты ніколі не хапала... Усе сокі гатовы выціснуць, але свайго дабіцца — краўчыхі, цырульнікі, масажысткі, абноўкі ў мэблевых гарнітурах і сервізах, фешэнебельныя госці з ідыёцкімі размовамі... Усё ты гэта перажывеш. Але галоўнае — рабі сваю справу, як я ўсё жыццё рабіў, і не бяры ўсё астатняе блізка да сэрца.

Табе стала няёмка за шчырасць цесця.

— Ну вы, безумоўна, Фёдар Піліпавіч, перабольшваеце. Ваша жонка такая мілая, інтэлігентная жанчына, добрая і ўважлівая да людзей...

Але акадэмік Расмагін быццам цябе не чуў.

— А ведаеце, хлопцы, я хацеў пайсці, уцячы куды вочы глядзяць. Быў тады дацэнтам, зрабіў ужо доктарскую... I было да каго. Але дачка. 3-за дачкі ўсё. А яна Валянціну ператварыла ва ўласную копію. Але ты, Сяргей, не бойся. Я цябе ў крыўду не дам, ва ўсім можаш спадзявацца на мяне.

Я бачыў — ты хочаш, каб я хутчэй паехаў.

I я пайшоў на электрычку.

Глыбокая ноч. Галя спіць побач. Мне таксама хочацца заплюшчыць вочы. Не, спаць не хочацца, але вочы закрываюцца самі па сабе. Я доўга-доўга падаю ў глыбокую бяздонную яму. Мне нядобра і пагана. Быццам я пераварочваюся ў цесным скляпенні, куды зусім не пранікае паветра, але дзе вельмі цёпла. Разумею нейкімі аддаленымі ўчасткамі мозга, што падступаецца смерць. Ніхто не ведае пра гэта. Ведала б мама... Але яе ўжо няма, я пахаваў яе, маленькую, высушаную хваробамі, на лысых, без адзінага дрэўца, могілках. Прыйшлі ўсе суседзі па бараку. Барак змяніўся толькі тым, што ў ім стала цёпла і суха, але для цяжкай хваробы маці гэта нічога не мяняла. Прыйшла твая маці, а таксама маці Віцькі Паршына, які даўно знік, яшчэ нейкія дзяды і бабулі... Ніхто не ведае пра тое, толькі ты. Але ты вельмі далёка, ты ідзеш па пляжы, па нясцерпнай гарачыні пад руку з Эдуардам Львовічам Сідаравым, Мартай, Валянцінай, яшчэ нейкімі людзьмі. Ты гутарыш з імі і не чуеш майго нямога крыку. А мне ўжо канец, паветра не хапае канчаткова, я лячу ў халодную цемру.

— Божачка, ты крычаў у сне, плакаў, некага клікаў,— гаворыць Галка.

Яна сядзіць нада мной і выцірае буйныя халодныя кроплі поту з майго твару.

— Ты прабач. Кепскі сон. Такое адчуванне, быццам наяве — духата, тунель, смерць за адзін міліметр. Даўно было, гадоў дзесяць назад. Я гэта адчуваў у сапраўднасці, я ведаю, як набліжаецца смерць.

Мае словы падаліся Галіне блытанымі, нечым накшталт трызнення.

— Супакойся, Андрэй, супакойся. Я зараз пастаўлю чай. Табе трэба супакоіцца.

— Паслухай,— я апісваю ёй у падрабязнасцях свой сон.— Гэта не выдумка. Я тануў аднойчы на Мінскім моры. Заплыў далёка, нагу звяло сутаргай, ну і пацягнула ўніз. Нават крыкнуць не паспеў. Добра, Сяргей заўважыў з берага. Але я табе пра гэта ніколі не раскозваў. Дык вось тое, што я адчуваў тады, калі амаль ужо патануў і быў побач са смерцю, цяпер дакладна паўтарылася, быццам запісанае на магнітафон.

— Гэта бывае, ты супакойся.

Яна прынесла чай. Я выпіў залпам амаль тры шкляпкі. Стала лягчэй.

— Ты кладзіся спаць,— сказаў я.— Прабач за гэту ноч.

— А ты?

— Я сёння пе засну...

Як дзіўна перакалашмаціліся ўсе гэтыя гады, зліўшыся ў маім уяўленні ў адзін бясконцы год, нашпігаваны мноствам падзей, па большай меры нязначных, невыраэных.

Я яшчэ гады чатыры траціў (для сябе) час упустую, цягаўся з магнітафонам на радыё. Мне абрыд магнітафон на плячы, мантажы, перазапісы, работа з людзьмі, якія іншы раз двух слоў не маглі звязаць, і ты, да таго часу ўжо загадчык аддзела, перацягнуў мяне ў маладзёжку. Я помню, як мяне, гэто было нечакана, запрасіў да сябе саракадвухгадовы ў той час Андрэевіч, папракаў за сваім сталом і сказаў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x