Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання

Здесь есть возможность читать онлайн «Михаил Катюшенко - Сустрэча пасля развітання» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1984, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сустрэча пасля развітання: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сустрэча пасля развітання»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Сустрэча пасля развітання — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сустрэча пасля развітання», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яна кладзецца спаць. Неўзабаве я чую ціхае дыханне — заснула. Як добра, калі хто-небудзь ёсць побач. Я падыходжу да яе, цалую валасы, каб не разбудзіць, і зноў саджуся за стол.

Я ўяўляю: ты сядзіш за сваім вялізным, абдрапаным маладым пакаленнем газетчыкаў сталом; твой юны, амаль хлапечы, але мужны твар акаймоўвае бародка, прадмет шматлікіх дакаральных размоў на журфаку — тады якраз была ў разгары непрымірымая вайна з бародамі, вусамі, доўгімі прычоскамі, і неяк дэкан сказаў іранічна на лекцыі, што юнакам проста непрыстойна з’яўляцца без барады, а дзяўчатам без боцікаў-панчох, купленых за сто дваццаць на Вільнюскім рынку. Ты ўстаў, абвёў позіркам партрэты ва аўдыторыі і сказаў фразу, што абляцела ўвесь універсітэт: «Але, Іван Іванавіч, некаторыя бароды адпускалі і не для праспекта». Запанавала глухая цішыня, дэкан не знайшоў што адказаць і зрабіў выгляд, што не пачуў тваёй фразы. Ён напэўна ўжо тады зразумеў, што ніякіх кароценькіх мер супраць цябе не прымеш: круглы выдатнік, павышаная стыпендыя, лепшыя навуковыя работы, аўтар палавіны ўсіх артыкулаў ва ўніверсітэцкай і факультатыўнай газетах, завадатар усіх паэтычных вечароў, нарэшце, камсорг курса... Дык вось, ты, нядаўні, літаральна ўчарашні выпускнік журфака, сядзіш за сталом у рэдакцыі «маладзёжкі», заваленым паперамі, адказваеш на бясконцыя званкі і строчыш, строчыш, быццам з аўтамата. Твае артыкулы па два-тры разы на тыдні займаюць падвалы. Яны бойкія, лёгка чытаюцца і хутка звяртаюць на сябе ўвагу і прафесіяналаў і чытачоў. Ты быццам імкнуўся аднавіць старую добрую рэпарцёрскую прафесію — пісаў аб выратаванні палаючага самалёта аэрафлоту, аб расследаванні вельмі складанай і заблытанай справы «брыльянтшчыкаў», ідзеш з экспедыцыяй на Палессе, дзе знайшлі нафту, прама адтуль дыктуеш свае рэпартажы, дамаўляешся з біёлагамі аб удзеле ў эксперыменце на выжыванне... Яшчэ ты пішаш вершы і таксама публікуеш іх у сваёй газеце, у часопісах.

Я ў той час рабіў у сельгасрэдакцыі на радыё. Работа будзённая — уборка, нарыхтоўка кармоў, догляд пасеваў, кадры для жывёлагадоўлі. У галоўныя кампаніі я з магнітафонам не вылазіў з сяла, вёў бясконцыя серыі рэпартажаў, удзельнічаў у рэйдах, праверках. У сельскай гаспадарцы я, вядомая справа чалавек, як і ты, з асфальту, нічога не разумеў, але выйсця інакшага не было. У рэдакцыі навін, дзе я супрацоўнічаў, раптам скасавалі месца, і выбіраць трэба было ці рэдакцыю раёнкі, ці рэдакцыю сельгасвяшчання. Маці ўжо была зусім хворая на той час, рэдка ўставала з пасцелі, сястра з сям'ёй была далёка, і я не мог нікуды ехаць.

Аднойчы я прыйшоў да цябе ў рэдакцыю і застаў там Валянціну. Яна сядзела насупраць, гартала нейкі часопіс і зрабіла выгляд, што не пазнае мяне або на самой справе не пазнала.

— Андрэй, пазнаеш Валянціну?

— Пазнаю,— скаааў я.— Поўдзень, сонца, мора, прыемная гутарка.

— Уяві, яе адразу пакінулі ў аспірантуры. Поўны поспех. Малады вучоны — герой сацыяльнага нарыса.

Ты быў у выдатным настроі і нёс усялякае глупства.

— Вы падыходзіце адно аднаму,— чамусьці мінорна сказаў я.— Абое вельмі перспектыўныя. Дрэнна, што не працуеце ў сельскай гаспадарцы, а то б я ўзяў у вас інтэрв’ю...

Валянціна ўсё часцей з’яўлялася каля цябе, а потым ты пачаў знікаць з ёю, з’яўляўся іншы раз на гарызонце ў кампаніях невядомых мне людзей, з упэўненымі і вельмі спакойнымі тварамі, па якіх любы мог вызначыць — у іх поўны парадак. Ты сам стаў піжонам, апранаўся ў скураныя пінжакі, кашулі-сафары. Ты навучыўся гуляць у тэніс, недзе за шалёныя грошы набыў адзідасаўскую форму, розны інвентар — ракетку, мячы, сумкі. Ты мне з гордасцю расказваў, што Валянціна заняла другое месца ў чэмпіянаце горада сярод аматараў тэнісу і ў цябе ўжо ўдар справа пайшоў, а вось злева ты скаваны, няўпэўнены... Праз некаторы час ты папрасіў мяне быць сведкам на вяселлі з Валянцінай. Сказаў без асаблівай радасці, як пра нешта радавое, будзённае.

— Сяргей, навошта...— пачаў я, не ведаючы, як прадоўжыць далей.

Ты заўсёды быў разумны, ты зразумеў, пра што я хацеў сказаць.

— Усё роўна, як з Надзькай, ні з кім так лёгка не будзе,— сказаў ты.

Я ведаў, што вы перапісваліся, потым зноў сустракаліся. Ты бегаў па сябрах у пошуках ключа... Але гэта была не тая Надзька. У яе было двое дзяцей, яна пастарэла. I яшчэ, мне здавалася, ты любіў яе сваёй памяццю. Тады ты яшчэ сказаў, што жаніцьба з Валянцінай дапаможа адным махам вырашыць многія праблемы — кватэра застанецца сястры, якая збіралася эамуж, вы будзеце жыць пакуль што ў Валянціны, потым — кааператыў, добры, акадэмічны, ля самага возера, з палепшанай планіроўкай, а то ў маладзёжцы, дый у любой іншай канторы, куды ні кінься, кватэра — калі тое будзе...

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сустрэча пасля развітання»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сустрэча пасля развітання» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання»

Обсуждение, отзывы о книге «Сустрэча пасля развітання» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x