Александр Осипенко - Паплавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Осипенко - Паплавы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 1959, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Паплавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Паплавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Паплавы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Паплавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Аднаго разу Вера чула, як дзед Баўціль, прасціраючы худую, жылістую руку з двума выцягнутымі пальцамі, крычаў на Ганначку Багданаву:

— Для каго надзела плацце гэтае? Сатану заманьваеш, паказваючы сцежку яму праз кола вогненнае. Прыдзе сюды спакусіцель роду людскога, і пеплам стане зямля гэтая і жывое на ёй.

Сагнутымі пальцамі дзед ірвануў плацце, і яно, затрашчаўшы па швах, парвалася. Ганначка войкнула і пабегла. Вера абуралася па-дзіцячаму шчыра, але моўчкі; толькі злосна зыркала сінімі вачанятамі.

Не ўсе і вяскоўцы былі на баку дзеда. Употай гаварылі, што ён нямецкі паслугач, але пабойваліся. Затое старыя дзяды і бабулі, ды тыя, хто ўцёк з фронту, былі на баку дзеда Баўціля.

— Справядлівы чалавек — справядліва і робіць.

— Пусціў бы сюды гарадскіх мяняць — закурэла б вёска дымам.

— Не ў трантах шчасце, абы жывот быў набіты.

— Галава цэлая хай застанецца.

— Людзі гінуць, а вы пра жывот...

— Такія і гінуць... Шыбкія надта. Кожны пра сябе дбае.

У гадзіну ліхіх выпрабаванняў нават самая недарэчная бязглуздзіца, якая давала хоць бы кволую надзею на выратаванне, глыбока ўразаецца ў чалавечую душу.

Па шчаслівай выпадковасці вёска, дзе жыла Вера, уцалела, і многія ўгледзелі ў гэтым мудрасць дзеда Баўціля, велічнасць і непахіснасць яго «вучэння». Дзедавы павучэнні непрыкметна ліплі да людзей, раз’ядалі іх душу, як іржа жалеза. «Абы была цэлай галава. Гінуць такія... шыбкія надта».

Пройдзе шмат часу, і Вера Алексіч задумаецца над тым, што цяпер лёгкім успамінам праплыло ў галаве. Тады яна запытае ў сябе: а ці не ад дзедавых павучэнняў пачаліся ўсе яе бядоты. I калі яна задумаецца, дык убачыць Раміра, самага любімага ёю чалавека, гэткім жа агідным, як і дзед Баўціль, і тады размовы мастака Раміра і евангеліста дзеда Баўціля аб шчасці і жыцці здадуцца вельмі блізкімі.

А пакуль думкі яе плылі ў другім кірунку. Раптам яна яскрава ўбачыла сябе ў сваёй хаце. Яна сядзіць на акне. У небе цяжка, нібы надрываючыся, гудзе самалёт. Над гарадком плывуць клубы чорна-бурага дыму. Душна і цяжка, як перад навальніцай. Чамусьці хочацца плакаць, але рыданні толькі сціскаюць грудзі, не вырываючыся з іх. Маці няма. Вера глядзіць на дарогу, якая паяўляецца з-за сасновага бору, выкручваецца між хмызнякоў і прысад, то хаваецца ў раўчуках і далінах, то ўзбіраецца на ўзгоркі, каб зноў спаўзці да якой-небудзь рачулкі, акунуцца ў яе мелкія воды.

Вера чакае нечага жудаснага, і яно вось-вось павінна паявіцца на гэтай жаўтаватай дарозе. I сапраўды, неяк незаўважна з-за лесу выкатваецца чорны хвастаты ком. Ён коціцца марудна, мяняючы сваю форму — з круглага робіцца сплюснутым, доўгім, як падцёк чорнай фарбы. Вера здагадваецца, што гэта калона нямецкіх машын. Як скамянелая, дзяўчынка нейкі час сядзіць на падаконніку, потым саскоквае з яго, хаваецца за печкай. Час цягнецца надакучліва доўга. I калі Вера ўжо было падумала, што ліхая навала мінула іх, нешта завурчэла, залязгала, потым сціхла і тады да дзяўчынкі данеслася музыка, быццам хто іграў на жалейцы. Дзіцячая дапытлівасць перамагла страх. Вера выскачыла на вуліцу і спынілася ад здзіўлення: уся дарога была забіта матацыкламі, танкамі і невялікімі, падобнымі на дамавіну, машынамі. Загарэлыя салдаты, голыя па пояс, хадзілі між машын, смяяліся і гучна размаўлялі на чужой, незразумелай мове. Белы высокі салдат сядзеў на гусеніцы танка і, прыклаўшы да вуснаў блішчастую пласцінку, дзьмуў у яе. Афіцэры разглядалі карту. За канавай стаялі жанчыны, баязліва паглядалі на чужынцаў.

У гэты час па агародах у вёску прабіралася жанчына, амаль распранутая, у какетліва павязанай касынцы. Яна ішла, размахваючы рукамі, крычала нейкую песню. Салдаты ўбачылі яе і зарагаталі. Афіцэры выцягнулі фотаапараты, пачалі здымаць яе. А яна снявала і махала рукамі. Моцны рогат спыніў яе. Яна перастала пець. Нехта з салдат свіснуў. Тады жанчына павярнулася да іх спіной, зрабіла лепрыстойны жэст.

Афіцэр марудна выцягваў з-за халявы пісталет.

— Пан, пан, то вар’ятка, хворая, з вар’яцкага дому, — стары Яўтух, каб пераканаць немцаў, пакруціў ля скроні пальцам.

Дзед Баўціль, пагладжваючы бараду, мармытаў: «I прыдзе вайна, голад і смерць, але не праціўцеся ім, бо гэта кара за грахі вашыя».

Афіцэр марудна паднімаў руку з пісталетам. Дзябёлы, даўгавалосы салдат нагнуўся, дастаў з багажніка аўтамат. Людзі загаманілі, наперабой упрошваючы прышлых не забіваць хворую жанчыну. Яўтух, які пабываў некалі ў палоне, блытаючы словы, прасіў:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Паплавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Паплавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Александр Осипенко
Владимир Осипенко - Доза войны
Владимир Осипенко
Владимир Осипенко - Привилегия десанта
Владимир Осипенко
Александр Осипенко - Пятёрка отважных
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Новы сакратар
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Святыя грэшнікі
Александр Осипенко
Александр Осипенко - Огненный азимут
Александр Осипенко
Дэнни Осипенко - Раханг
Дэнни Осипенко
Отзывы о книге «Паплавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Паплавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x