Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак

Здесь есть возможность читать онлайн «Чингиз Айтматов - Буранны паўстанак» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1987, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Буранны паўстанак: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Буранны паўстанак»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Буранны паўстанак — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Буранны паўстанак», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать
Пакуль ён быў надта далёка. Усё гэтак жа прутка трымаючы хвост, ліса нерашуча перастаўляла ногі, мяркуючы, пэўна, падацца адсюль. Але раптам яна заспяшалася, пачала шпарыць наўзбоч, відаць, спадзеючыся патрапіць на нешта такое, чым можна было б паласавацца. Чула — вось-вось будзе знаходка, хоць аднекуль насоўваўся грозным наступам жалезны лязгат і перастук соцень колаў. Ліса замарудзіла ўсяго на нейкую долю хвіліны, і гэтага было дастаткова, каб замітусіцца, закуляцца, нібы мятлушцы, бо раптоўна з павароту сцебанулі бліжнія і дальнія агні лакаматываў, і магутныя пражэктары, высвятляючы наперадзе і асляпляючы ўсё наўкол, імгненна расхінулі стэп, бязлітасна паказваючы яго мёртвую пустэчу. А цягнік напорна імкнуў па рэйках. У паветры запахла пякучым дымам і пылам, шугануў вецер…

Лісіца апантана кінулася прэч, час ад часу азіраючыся, прыпадаючы ў сполаху да зямлі. А пачвара са сляпучымі агнямі доўга лескатала і неслася, доўга яшчэ стукала коламі. Лісіца ўскочыла і зноў кінулася апантана бегчы…

Потым яна аддыхалася, і яе зноў пацягнула туды, да чыгункі, дзе можна было наталіць голад. Але наперадзе зноў мільгануліся агні, зноў лакаматывы цягнулі доўгі гружаны састаў.

Тады лісіца пабегла ў абход па стэпе, рашыўшы, што выйдзе да чыгункі ў такім месцы, дзе не ходзяць цягнікі…

Цягнікі тут ішлі з усходу на захад і з захаду на ўсход…

А па баках ад чыгункі ў гэтых мясцінах ляжала вялікая пустынная пространь — Сары-Азекі, Сярэдзінныя землі жоўтых стэпаў.

У гэтых мясцінах любая адлегласць вымяралася адносна чыгункі, нібы адносна якога Грынвічскага мерыдыяна…

А цягнікі ішлі з усходу на захад і з захаду на ўсход…

Апоўначы нехта доўга і настойліва дабіраўся да яго ў будку стрэлачніка, спачатку наўпрост па шпалах, потым, як паказаўся наперадзе стрэчны цягнік, скаціўшыся з адхону, прабіраўся, як у пургу, засланіўшыся рукамі ад ветру і пылу, якія выносіла шквалам з-пад хуткага таварняка (гэта ішоў зялёнай вуліцай ліцерны састаў — цягнік асобага прызначэння, ён паварочваў затым на асобную лінію ў закрытую зону Сары-Азек, там у іх свая, асобная чыгуначная служба, далей, на касмадром, карацей кажучы, таму цягнік ішоў увесь закрыты брызентам і з вайсковай аховай на платформах). Едыгей адразу здагадаўся, што гэта жонка спяшала да яго, што нездарма спяшаецца і што ёсць на тое нейкая надта сур'ёзная прычына. Так яно потым і пацвердзілася. Але паводле абавязку службы ён не меў права адлучацца з месца, пакуль не пракоціцца міма апошні хваставы вагон з кандуктарам на адкрытай пляцоўцы. Яны пасігналілі адзін аднаму ліхтарамі ў знак таго, што ўсё ў парадку, і толькі тады бадай аглохлы ад суцэльнага шуму Едыгей павярнуўся да задыханай жонкі:

— Ты чаго?

Яна трывожліва зірнула на яго і шавяльнула губамі. Едыгей не пачуў, але зразумеў — так і думаў.

— Хадзем сюды ад ветру. — Ён павёў яе ў будку.

Але перш чым пачуць з яе вуснаў тое, пра што сам здагадваўся, у тую хвіліну чамусьці здзівіла яго іншае. Хоць і раней ён прыкмячаў, што гады не маладзілі яе, але гэты раз, калі ўбачыў яе задыханую пасля цяжкай хадзьбы, тое, як страшна хрыпела і сіпела ў яе грудзях і як ненатуральна высока ўздымаліся яе схуднелыя плечы, яму стала балюча і крыўдна за яе. Моцнае электрычнае святло ў маленькай, чыста пабеленай чыгуначнай будцы яшчэ больш падкрэсліла застарэлыя змаршчакі на счарнелых шчоках Укубалы (а быў жа некалі твар смуглявы, роўнага пшанічнага адцення, і вочы заўжды ззялі чорным бляскам), і яшчэ гэты шчарбаты рот, які наводзіў на думку, што пажылай жанчыне хоць бы ўжо не быць бяззубай (даўно трэба звазіць яе на станцыю ўставіць гэтыя самыя металічныя зубы, цяпер усе, і стары і малы, ходзяць з такімі), а тут яшчэ гэтыя сівыя, белыя-белыя пасмы валасоў, рассыпаныя па твары, выбіўшыся з-пад хусткі, балюча рэзнулі па сэрцы. «Эх, як пастарэла ты ў мяне», — пашкадаваў ён яе ў душы з нейкім шчымлівым пачуццём уласнай віны. І таму яшчэ больш адчуў у сабе маўклівую ўдзячнасць за ўсё тое, што было перажыта разам многія гады, і асабліва за тое, што прыбегла вось па чыгунцы, сярод ночы, у самы дальні канец раз'езда з-за павагі і абавязку, бо ведала, што гэта важна для Едыгея, прыбегла сказаць пра смерць няшчаснага старога Казангапа, адзінюткага, — так і памёр адзін у пустой мазанцы, бо разумела — толькі Едыгей адзін на свеце блізка да сэрца прыме смерць усімі забытага чалавека, хоць нябожчык і не даводзіўся мужу ні братам, ні сватам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Буранны паўстанак»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Буранны паўстанак» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Сыпайчи
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Материнское поле
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Джамиля
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Прощай, Гульсары!
Чингиз Айтматов
libcat.ru: книга без обложки
Чингиз Айтматов
Чингиз Айтматов - Когда падают горы
Чингиз Айтматов
Отзывы о книге «Буранны паўстанак»

Обсуждение, отзывы о книге «Буранны паўстанак» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x