Якуб Колас - Дрыгва

Здесь есть возможность читать онлайн «Якуб Колас - Дрыгва» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Дрыгва: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Дрыгва»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

В 1933 году была напечатана повесть Якуба Коласа "Дрыгва" ("Трясина"), посвященная партизанской борьбе на Полесье во время гражданской войны. Повесть очень быстро стала одной из самых любимых книг белорусского читателя, особенно молодежи.

Дрыгва — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Дрыгва», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гарадышчанскі касцёл носіць імя святога Казімера. Святы Казімер карыстаецца вялікаю пашанаю сярод каталікоў, і святкаванне яго прыпадае напрадвесні. "На Казімера зіма ўмера", — кажа каталіцкая прыказка. З самай раніцы каля касцёла незвычайны рух і ажыўленне. Плошча, бліжэйшыя двары і задворкі застаўлены коньмі і павозкамі. З блізкіх і далёкіх месц, фальваркаў, маёнткаў, хутароў і засценкаў з'ехаліся паны, панкі і простая шляхта. Хіба ж гэта не цуд Маткі Боскай, што "свенты косцел", анямеўшы на доўгі час, загаманіў сёння голасна на ўсю акругу сваімі тужліва-жалобнымі званамі? Сёння ў касцёле першае набажэнства. I правіць яго ксёндз Пацейкоўскі. Прыехаў сюды загадзя, прыехаў з цэлым штатам прыслужнікаў. Ён прыехаў, каб належным чынам падрыхтаваць касцёл да набажэнства. Яму адвялі, адбудавалі і адпаведным парадкам абставілі цэлы дом, прасторны і раскошны. Але ксёндз Пацейкоўскі ёсць манах і служка пана Бога. Ён суровы, просты і строгі ў сваім жыцці. Сурова і проста яго абстаноўка. Ніякага следу раскошы. Адно толькі кіпарысавае распяцце ды некалькі абразоў матак боскіх і святога Казімера аздабляюць сцены яго кабінета. Але ў сталовай туліцца ёмкі і стыльны буфет з цэлаю фалангаю пляшак дарагіх і рэдкіх він і розных трункаў. Ксёндз Пацейкоўскі не толькі служка пана Бога, але і спрытны і таленавіты артыст каталіцкай царквы. Ён вялікі мастак на тое, каб стварыць адпаведны настрой у свае паствы, каб потым выігрываць на яе струнах патрэбныя яму мелодыі. Уся ігра яго зводзіцца на тое, каб калектыўную волю парафіян падпарадкаваць інтарэсам касцёла, гэтага агітпропа старога эксплуататарскага свету. Некалькі вечароў прысвяціў ксёндз Пацейкоўскі, каб улажыць казанне на першае набажэнства. I цяпер сядзіць ён над ім, праглядае тэзісы, тэму і змест казання, робіць папраўкі, дадаткі, шліфуе, адточвае кожны сказ, кожнае слова. I калі ўдаецца яму які-небудзь надзвычай трапны сказ, зварот, ён паўтарае яго ўголас, і тады адступае ад манаскага статута і выпівае шкалік французскага трунка.

Тым часам падышоў і дзень набажэнства. Пануры, апушчаны і заняпалы ў часе свайго знямення, касцёл сурова глядзіць сваімі цяжкімі вежамі і пачарнелымі мурамі. Нават тысячы свечак, запаленых пад абразамі гарлівасцю набожных парафіян, не могуць разагнаць яго панурасці і суровасці.

"Dominus, vobiscum", — разнастайнымі, з адценнем жудасці, трэлямі пераліваецца голас ксяндза Пацейкоўскага. Мяккім музычным громам адклікаюцца арганы. Кленчаць набожныя каталікі, разгортваюць кантычкі. Пачынаюцца агульныя спевы касцёльных модлаў. Няскладныя спачатку галасы выроўніваюцца, выпраўляюцца і, нарэшце, зліваюцца ў жудасным аднастайным шуме далёкай навальніцы, таемнай і страшнай у сваім невыразным многагалосым гомане. На кафедру выходзіць ксёндз Пацейкоўскі. Праграму набажэнства, паложаную статутам касцёльнага рытуалу, ён перасыпае казаннямі. А казанні гаворыць з натхненнем і перакананасцю. Уся ж абстаноўка — гром арганаў, адзенне ксяндза і прыслужнікаў, іх урачыстыя выхады, масіўныя шэрыя сцены мураў, пакутныя і бялесыя твары святых на абразах і ўся палітычная сітуацыя моманту — усё гэта спрыяе стварэнню патрэбнага ксяндзу настрою. Ён падымае рукі, закочвае вочы пад скляпенне касцёльных мураў, дзе павінен сядзець пан Бог, і пачынае гаварыць. Гаворыць аб моцы, гневе, справядлівасці і бясконцай літасці "вшэхмогонцэго" пана Бога. Боскі гнеў і дабрата даводзіцца прыкладам аб тым, што было і што сталася з касцёлам "свентэго Казімера". Як калісь народ ізраільскі быў у Вавілонскім паланенні, дзе змоўклі струны яго арфы, так быў у няволі і палоне "свенты косцел" і польскі народ, прагнявіўшы пана "бога-ойца". Цяпер жа пан Бог змілаваўся над святым сваім домам, бо толькі касцёл ёсць праўдзівы і сапраўдны дом божы, і над народам сваім і вывеў яго з няволі. Дык трэба цвёрда памятаць аб гэтым і ні на адзін момант не адступаць ад святой веры каталіцкай, не паддавацца граху і не загразаць у яго цёмнай спакуслівай багне. Святы касцёл, утрачаны праз грэх, цяпер вернут з ласкі боскай, але касцёл апушчан, і святы Казімер балесна пазірае з свайго раю на занядбаны дом свой. Трэба шчодрыя ахвяры для аднаўлення касцёла.

Казанне сваё ксёндз Пацейкоўскі канчае заклікам даваць ахвяры, а разам з гэтым аддаць і "подзеньковане" пану Богу за яго літасць да верных католікаў, да ўсяго польскага народа, якому пан Бог таксама даруе і крулеўства.

Казанне змяняецца зноў набажэнствам, громам арганаў і агульнымі спевамі, а касцёльныя служкі ў спецыяльным адзенні ходзяць па касцёлу з срэбранымі талеркамі, прычым адзін з іх стукае святою булавою, каб напомніць парафіянам аб іх абавязках перад панам Богам і святым Казімерам. Праз некаторы час кафедру зноў займае ксёндз Пацейкоўскі. Цяпер ён гаворыць казанне аб рэлігіі. Другое казанне — працяг першага. Рэлігія, як гаворыць ксёндз Пацейкоўскі, ёсць "святлосць", адсутнасць жа рэлігіі, бязбожніцтва, гэта — "цемносць".

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Дрыгва»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Дрыгва» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Дрыгва»

Обсуждение, отзывы о книге «Дрыгва» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

ннннн 5 февраля 2019 в 05:39
Книги моего детства Этим все сказано
Галина 13 февраля 2024 в 20:40
В детстве, у бабушки с дедушкой, когда летом собирались у них дети и внуки- мне лет 7-8 было, вокруг стола сидели и мама читала книгу " Дрыгва"..... Про деда Талаша помню с тех времён..
x