Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцяпану адразу ж даліся ў вочы вярхі высокіх сосен, а за імі невялікі, з аўчынку, лапік нябеснай светлаты — якраз над ім вісела бялюткая, нават трошкі залацістая ад яркага сонца аблачынка; ён здолеў крыху апусціць га-лаву і нечакана вочы ў вочы сустрэўся з позіркам Кура-глядава.

— Бандыт… — прашаптаў.

Кураглядаў вырачыў вялікія і перапалоханыя вочы, падхапіўся і адскочыў, але зусім дарма — Сцяпан нават не крануўся: на грудзіне, здаецца, ляжаў, ціснуў да зям-лі стопудовы камень.

«Перабіў, сволач, штосьці тое, што паралізавала мя-не… Усё бачу, чую, але не магу паварухнуць ні нагой, ні рукой…»

— Ну і жывушчы! — зноў здзівіўся Кураглядаў. — Як кот! Можа, і сто гадоў жыў бы…

Убачыўшы, што для яго няма ніякай небяспекі, асмялеў. Паціху падышоў, паставіў нагу яму на грудзіну і, звузіўшы, нібы для прыцэлу, калючыя вочы, працадзіў:

— Але дойдзеш тут, у лесе, жыць больш ужо не будзеш! Я не дазволю зноў узнікнуць табе на маім шляху! Не ты мяне, а я цябе перамог!

Ад апушчанага бота Кураглядава цяжар на ягонае це-ла яшчэ паболеў, ён пачаў аж задыхацца — ад болю і, здаецца, ад крыві, што прылівала ў горла.

— А жыць, ясна ж, хочацца! — цешыўся Кураглядаў. — Якое не цяжкое, не пераменлівае гэтае жыццё, але яно кожнаму даецца толькі адзін раз! Чуеш? — Вось наўмысна цяжэй ціскануў яму на грудзіну, што ён ажно папярхнуўся і сілаю выплюнуў згустак крыві.

Кураглядаў даў яму дыхнуць, а пасля павёў сваё да-лей:

— Добра, што ні кажы, хадзіць па зямлі, бачыць неба, сонца, есці, спаць, ляпаць малатком па кавадле і гуляць у ложку з красуняй!.. Згодзен?

— Душагуб… — здолеў толькі выціснуць з сябе Сцяпан.

— Увесь у маёй уладзе, даходзіш, а, дурань, не так паводзішся! — злосна пасміхнуўся Кураглядаў. — Цяпер табе трэба не пра гонар свой, не пра помсту думаць, а пра тое, каб выжыць. — Яшчэ раз ціскануў ботам на грудзіну, зноў змусіўшы папярхнуцца і ледзь адкашляцца. — Хочаш жыць?

Сцяпан не меў сілы, каб плюнуць яму ў твар, паспрабаваў сашчаміць пальцы, каб хоць крыху загрэб-ці зямлі і шпурнуць яе на яго, але не здолеў і гэтага.

— Ты цяпер павінен прасіць, маліць, каб я пакінуў цябе жыць! Ды што — прасіць, маліць! Боты мае павінен цалаваць!

Падняў нагу з грудзіны, паднёс бот да яго вуснаў:

— Цалуй!

— Фашыст!

— Ты каго гэта так абзываеш? — Кураглядаў балюча ткнуў наском бота яму ў губы, што, можа, і рассек іх. — Мяне? За тое, што мы перамаглі вас? Што я тут і вось перамог цябе, уражыну? Калі ты такі, не хочаш папрасіцца, дык будзеш парыць у зямлі косці! А я буду жыць, кіраваць, піць і гуляць! I можа, нават спаць з тваёй красуняю!

— Людаед… — прастагнаў Сцяпан, не адчуваючы ўжо ніякага страху. Можа, і з-за нянавісці, прыкрасці і гідлівасці да гэтага мярзотніка.

Кураглядаў зноў паставіў бот на яго грудзіну, зноў балюча ціскануў:

— Апошні раз пытаю: папросішся?

— Заплаціш! За ўсё заплаціш!

— Дурань! Пра якую плату маю ты гаворыш? Кім пужаеш? Судом? Суд — за мяне.

— Ёсць Бог!

— Які — Бог? Дзе ён? За каго? За цябе? Чаму тады вось не ратуе цябе?

— Заплаціш! За ўсё заплаціш! За кроў маю, за слёзы людскія.

— Баюся! — пацешыўся Кураглядаў. — Ой, як баюся! Суднага дня!

— Будзе ён, будзе…

Кураглядаў яшчэ раз ціскануў яму на грудзіну:

— Бачыш: душу цябе — і хоць бы што! I, думаеш, дакараць сябе буду, калі ты аддасі свайму Богу душу? Не! Не буду! Я нават з задавальненнем зводжу цябе з гэтага свету. Ты адразу тут мне не спадабаўся, стаў на маім шляху: бач, высокі, прыгожы, дужы, спрытны! Чалавек! Гаспадар! Асоба! Вясковы любімец!

Сцяпан разумеў: Кураглядаў не жартуе і не гуляе, га-ворыць тое, што цяпер думае.

— Але чорт з табой, няхай бы быў такі, які ёсць, — па-свойму спавядаўся той, — няхай бы не паўставаў на маёй дарозе, не замінаў мне рабіць тое, што трэба. Скажаш, ты не чапляўся да мяне, не пагражаў, я штосьці сачыняю? Ты — хітры, ты быў нібы лаяльны, але ты душой ненавідзеў і ненавідзіш мяне! Ты быў бы рад, каб я загрымеў з пасады, каб мяне падстрэлілі лесавікі ці я, скажам, уляцеў у якую палонку! Мы з табой зусім розныя людзі, але і перад смерцю ведай: лічы сябе лепшым за мяне, але кіраваць табой, вамі ўсімі буду я! Такі ўжо ваш лёс! Вам трэба з гэтым проста змірыцца! Змірыцца — і ўсё! Вы ў полі зроку нашых інтарэсаў! I мы вас павінны перакаваць на свой лад!

— Адыдзі…

— Як гэта — «адыдзі»? А з табой што рабіць? Калі цябе хто падбярэ і ты выжывеш, дык можаш уцягнуць мяне ў непрыемную гісторыю! Праўда, я магу апраўдацца, што лавіў цябе, падсуднага і збеглага з-пад варты, ты пагражаў мне, дык я мусіў ужыць зброю. Але… Ці трэба мне непрыемнасці лішнія? Ды калі не ты, дык твае родзічы могуць забіць мяне зза вугла! Так што хтосьці адзін з нас можа жыць. Што да мяне, дык казаў і яшчз раз скажу: я хачу жыць, есці, спаць, цешыцца з жанчынай!… Што да цябе, то ты маеш маленечкі шанц урата-вацца. Але табе трэба, сам разумееш, папрасіць у мяне міласці, а потым здацца ўладзе і не ляпнуць чаго-небудзь лішняга. Сказаць, да слова, што падстрэлілі цябе твае нядаўнія хаўруснікі…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x