Генрых Далідовіч - Заходнікі

Здесь есть возможность читать онлайн «Генрых Далідовіч - Заходнікі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: Юнацтва, Жанр: Советская классическая проза, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Заходнікі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Заходнікі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець.
За раман «Заходнікі» Генрых Далідовіч у 1988 г. удастоены звання лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Я. Коласа.

Заходнікі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Заходнікі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Сцяпан падняў крыху галаву, зірнуў угору:

— Неба божае, сосны мілыя, зямля родная, будзьце сведкамі смерці маёй! Не забудзьце нічога! Усё запомніце!..

— Ха-ха-ха! — зарагатаў Кураглядаў. — Ён не ў мяне просіцца, а ў сіл прыроды, у Бога! Ты, яшчэ раз скажу, у мяне прасіся! Во, глядзі, — дастаў з кішэні штаноў пісталет. — Адвяду сабачку, націсну курок, смаляну ў лоб. — Развёў рукі. — Усё, канцы табе. Не зраблю гэтага — можаш яшчэ ўратавацца… Толькі не страш помстаю. Прасіся, умольвай, а то і цалуй бот. Калі ўбачу, што ты пакарыўся, дзякуеш, дык, можа, і пашкадую. Калі не цябе, дык тваю красуню і тваё дзіця. Даю апошні шанц: цалуй мой бот, кляніся, што нікуды мяне не ўблытаеш. — Які ўжо раз зноў ціскануў ботам на грудзіну. — Чуеш, што гавару?

Сцяпан нічога не адказаў, пераадольваў камяк у горле і сціскаў вусны, каб не застагнаць ад болю. Адчуваючы, што вось-вось можа зноў страціць прытомнасць (цяжэюць павекі, мацнее гул у вушах, а пад спіной большае і большае крывяная пляміна), з прагай пазіраў і пазіраў увысь: на зялёна-цёмныя хваёвыя вяршочкі, што імкнуліся ўсё бліжэй да сонца, на беленькую абла-чыну, што крыху ўжо адпаўзла ўбок, на блакітную просінь неба, што было гэтакае знаёмае, блізкае і ў той жа час зусім далёкае ды абыякавае.

— Гэй! — зноў глухі голас Кураглядава. — Даходзіш?

— Сцяпан міжволі заплюшчыў вочы, але некалькі яшчэ хвілін бачыў і вярхоўе, і аблачыну ды неба; Кураглядаў зняў бот з ягонай грудзіны, узяў руку за запясце — здаецца, слухаў ягоны пульс, пасля прыкладаў далонь да ягонага лоба, падымаў павекі і зазіраў у вочы; Сцяпан адчуваў і бачыў гэта ўсё менш ды менш…

…Сцяпана толькі на трэці дзень агледзелі ў лаўжы пастухі. Іх вывелі на прастрэлены некалькімі кулямі труп каровы.

Пахаваў яго Стась Грыгарцэвіч з маці і жонкаю. Ін-шым праводзіць яго ў апошнюю дарогу забараніў Кураглядаў: маўляў, няма чаго наладжваць пышнае пахаванне «ворагу народа», а таксама адному з тых, «хто раба-ваў тутэйшыя магазіны», каго цяпер, штосьці не падзя-ліўшы, «прыбралі яго ж хаўруснікі».

Неўзабаве Марысю з дзіцем адпусцілі дадому. Яна адразу ж пабегла ў Налібакі, да магілак, дзе ўпала на свежы жоўты грудок паблізу маладой бярозкі і доўга га-ласіла наўзрыд.

Акрыяць, трымаць гаспадарку памагаў ёй Стась, а пазней, вярнуўшыся малодшым сяржантам з войска, і яго малодшы брат, Адам. Калі прыйшоў час, Марыся нарадзіла дзіця — як і чакалі са Сцяпанам, дачку. Пазней нямала было да Марысі сватоў, хацелі сысціся з ёю не толькі ўдаўцы з дзецьмі, але і хлопцы, ды яна другі раз замуж не пайшла, паволі састарэла пры дзецях удавою. Цяпер — старая, з глыбокімі маршчынамі, але са знакам былой красы — жыве адна ў сваёй аселай хаціне, сын і дачка — у Мінску. Яны да самага апошняга часу з пакутаю насілі бацькава кляймо крымінальнага злачынцы — з-за яго, гэтага кляйма, сына з вышэйшай інжынернай адукацыяй не прымалі ў партыю і не давалі боль-шай пасады, а дачцэ, якая не бачыла свайго бацькі, нямала прыйшлося пацярпець ад камсамольскіх важакоў у школе і ў педагагічным вучылішчы. Калі Сцяпана рэа-білітавалі, прызнаўшы, што за ім «нет подтвержденного состава преступлення», Марыся і дзеці адразу ж паставі-лі яму помнік, на ім — ніша, а ў ёй — здымак зусім ма-ладога яшчэ чалавека…

Эпілог. Прадмова

Я трошкі разгубіўся, калі летась да мяне, пляменніка Сцяпана Грыгарцэвіча, завітаў Кураглядаў.

Ён асцярожна, нават, бадай, лісліва зайшоў у кабі-нет, з абачлівасцю зірнуў на нашага рэдактара (той, салідны, у акулярах, размаўляў па тэлефоне і не павярнуў галавы), нібы павывучаў яго з хвіліну, на ўсякі выпадак пачціва пакланіўся яму і пальцам паклікаў мяне на калідор.

Я здзівіўся і разгубіўся не зусім выпадкова: скажу шчыра, я не любіў Кураглядава, не ведаў, чаго ён прыйшоў якраз да мяне.

— Давайце выйдзем на двор, — паклікаў ён. — Нам трэба пагаварыць, Адамавіч.

Мы падаліся з друкарскага будынка ў блізкі невялікі сквер, знайшлі вольную лаўку пад густою ліпай, селі. Кураглядаў, нязвыклы да летняй гарачыні вялікага горада, расслабіў старамодны гальштук, што, здаецца, дагэтуль душыў ягоную тоўстую загарэлую шыю, выцер насоўкай невысокі лоб. Калі зняў капялюш, дык я ўбачыў: ягоныя валасы пасівелі, але па-ранейшаму іх шмат. А ў вачах застыла тое, што маюць, бадай, усе былыя і цяперашнія начальнікі: скрытнасць, нейкая незадаволенасць, жорсткасць і да ўсяго страшнаватая глыбінная цемень — мусіць, ад скалечанай уладаю і падначаленнем душы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Заходнікі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Заходнікі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Генрых Далідовіч - Кліч роднага звона
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Жывы покліч [Выбранае]
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Маладыя гады
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Свой дом
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Пабуджаныя
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міг маладосці
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - На новы парог
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Міланькі
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Сярод лесу, сярод поля
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - БНР i БССР
Генрых Далідовіч
Генрых Далідовіч - Станаўленне
Генрых Далідовіч
Отзывы о книге «Заходнікі»

Обсуждение, отзывы о книге «Заходнікі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x